• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Бастунец: Ці вырастуць бліжэйшым часам заробкі на 35%? Пра верыфікацыю і маніпуляцыю

     

    Гаворка ў тэксце ідзе пра Купалаўскі — Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

    Ці я чагосьці не зразумеў, ці журналіст або яго суразмоўца пераблыталі, ці ідзе наўмысная маніпуляцыя лічбамі. Бо выплаты ў ФСАН (Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва) ніколі ў склад «бруднага» заробку не залічваліся. Паколькі яны як раз ад яго і залежаць — 35%.

    Такім чынам, калі верыць таму, што напісана, то на рукі «чыстымі» работнікі тэатра атрымлівалі у студзені крыху больш за 600 рублёў, артысты — 700 (бо ёсць яшчэ 13% падатку, які, як раз, у склад заробку уваходзіць).

    Наступныя словы ў інтэрв’ю гендырэктара Купалаўскага таксама здзіўляюць: «Пры гэтым у снежні 2019-га сярэдні заробак быў 1 416 рублёў».

    Няўжо ён хацеў давесці, што за месяц заробак яго «падначаленых» панізіўся з паўтара разы? Ну, тады так — выдатнае дасягненне.

    Ці ўсё ж ізноў маніпуляцыя лічбамі, і да заробку за снежань прылічаныя ўсе даплаты на канец года (улічваючы «13 заробак», калі такі ў тэатры ёсць).

    На жаль, пытання ад журналіста, каб удакладніць, што менавіта сказаў кіраўнік тэатра, не прагучала. Як і спробы суаднесці словы «У студзені сярэдні заробак работнікаў тэатра ПАВЯЛІЧЫЎСЯ і склаў 968 рублёў» і «Пры гэтым у снежні 2019-га сярэдні заробак быў 1 416 рублёў».

    Пытанне: у студзені заробак павысіўся ці наадварот? Або з якім перыядам ідзе параўнанне?

    А мне цікава яшчэ і тое, ці не стане такі падыход да вылічэння сярэдняга заробку асноўным? Калі так, то ўжо да наступнага справаздачнага перыяду можна чакаць падвышэння сярэдняга заробку ўсіх беларусаў на траціну (за кошт ФСАН). І дасягнення доўгачаканай мэты: «Усім па пяццот» (не рублёў), А што, добрая ідэя!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці