• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Андрэй Бандарэнка выйграў суд ва ўласніка “БелГазеты” Кірыла Жываловіча

    Праваабаронца Андрэй Бандарэнка, які прэтэндаваў на пасаду дырэктара “БелГазеты”, выйграў суд у асноўнага ўласніка гэтага выдання Кірыла Жываловіча. Бандарэнка даказваў, што словы “аферыст”, “прайдзісвет” і “махляр”, якімі яго называў Жываловіч, не адпавядаюць рэчаіснасці і зневажаюць яго гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю. Жываловіч з гэтым не пагаджаўся.

    Выказванні, пра якія ідзе гаворка былі апублікаваныя на асабістай старонцы ўласніка “БелГазеты” ў Face­book, на сайтах Еўрарадыё і “Беларускі партызан”, а таксама агучаныя ў эфіры тэлеканала “Белсат”. Акрамя абвяржэння, праваабаронца патрабаваў кампенсацыю за маральную шкоду — 40 тысяч рублёў.

    Суд часткова задаволіў патрабаванні Андрэя Бандарэнкі. Суддзя Зінаіда Красоўская вырашыла, што Кірыл Жываловіч мусіць абвергнуць фразы са словамі “аферыст”, “прайдзісвет” і “махляр”, якія яна прызнала не адпаведнымі рэчаіснасці і зневажаючымі гонар, годнасць і дзелавую рэпутацыю Бандарэнкі. Таксама Жываловіч мусіць заплаціць Бандарэнку 500 рублёў кампенсацыі за нанесеную маральную шкоду.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці