• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ананімная журналістыка, альбо Хамства як стыль паводзінаў

    ­Прадстаўнікам некаторых дзяржаўных СМІ не дазволілі прысутнічаць на VII зьезьдзе Саюза палякаў Беларусі (СПБ). Прычына простая. «Па словах журналіста Андрэя Пачобута, арганізатары за некалькі дзён да зьезду папярэджвалі супрацоўнікаў дзяржаўных тэлеканалаў, што дазволяць ім прысутнічаць толькі ў тым выпадку, калі тыя да зьезду напішуць заяўку і пералічаць у ёй імёны журналістаў, якіх скіроўваюць на мерапрыемства». Некаторыя дзяржаўныя мэдыі не палічылі неабходным гэтага зрабіць.

    Ну, не палічылі. І хай сабе. Ну, нецікавая падзея. І сядзелі б сабе дома. Але ж не — узялі і прыйшлі! І хай бы адзін ці два журналісты. Прыйшлі цэлымі камандамі! А значыць, гэта ўжо не выпадковасьць, а карпаратыўны стыль паводзінаў. Ад усьведамленьня, відаць, уласнай значнасьці. І сапраўды — а хто такія гэтыя палякі, каб нам, дзяржаўным журналістам, дыктаваць свае ўмовы?

    Стыль паводзінаў, дарэчы, добра знаёмы. І базуецца ён на ўсьведамленьні сваёй прыналежнасьці да пэўнага тыпу ўлады, якая кожнага, хто ёй служыць, надзяляе прывілеем парушаць усе тыя правілы, якіх гэтая ўлада сама не ўсталёўвала. У тым ліку і правілы прыстойнасьці. У хамстве і беспакаранасьці за хамства прыналежнасьць да гэтага тыпу ўлады, між іншым, выяўляецца найяскравей.

    Стыль — гэта таксама і стылістыка. А таму глядзіце БТ і чытайце «СБ». Прыклады мовы абразы і хамства можа знайсьці кожны, хто яшчэ ня страціў пачуцьця гідлівасьці.

    Дарэчы, не называць свайго прозьвішча і хавацца за псэўданімамі — яшчэ адна «фішка» карпаратыўнага стылю паводзінаў. Я маю на ўвазе ня толькі артыкул добравядомага журналіста К. Супэрфасфатава, але і паводзіны журналістаў з дзяржаўнай тэлевізіі. Як патлумачыў у гутарцы з БАЖ Андрэй Пачобут: «Яны ж нават адмаўляліся прад’явіць свае пасьведчаньні». Дык зь якой мэтай прыйшлі тады дзяржаўныя тэлежурналісты на зьезд СПБ? Каб зьняць чарговы прапагандысцкі баявік, у якім аўтар, апэратар, рэжысёр і ўсе астатнія — ананімы?

    Ці варта тады зьдзіўляцца, што ананімаў на зьезд не пусьцілі? І дзякуй Богу, што ўсё скончылася добра. Кіраўніца прэс-службы НДТРК Святлана Смалонская-Краскоўская ўсяго толькі пашкадавала арганізатараў і ўдзельнікаў зьезда з таго, што тыя ня ўбачылі сябе на БТ. «Калі людзі ня хочуць, каб іх мерапрыемства асьвятлялі…», — заўважыла яна ў гутарцы з прэс-службай БАЖ.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці