• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Ананіч: У Беларусі дастаткова пляцовак для дыялогу паміж журналістамі і міліцыяй

    Раніцай у сераду прадстаўнікі незалежных выданняў больш за гадзіну правялі на прыёме ў Міністра інфармацыі, але кажуць, што ніякіх станоўчых навінаў не пачулі.

    Ананіч: У Беларусі дастаткова пляцовак для дыялогу паміж журналістамі і міліцыяй

    – Падчас прыёму ў міністра мы перадалі ёй заяву некалькіх соцень журналістаў, подпісы пад якой збіраліся апошнімі днямі. У заяве пералічаны многія факты збіцця і затрымання журналістаў за апошнія 10 гадоў, – распавёў удзельнік сустрэчы, сябра Праўлення ГА “БАЖ” Андрэй Аляксандраў.

    – У сваю чаргу, Лілія Ананіч спрабавала ўсю размову звесці да прыватнага выпадку з Дабравольскім. Ананіч заявіла, што ў сітуацыі з нападам на Дабравольскага яна кіруецца адказам МУС, і што падчас працы ў судзе “Дабравольскім не выкананая працэдура афармлення адносінаў для атрымання інфармацыі”.

    Міністр яшчэ раз заклікала незалежных журналістаў жыць і дзейнічаць у межах заканадаўства.

    – Мы некалькі разоў паўтарылі настойлівую просьбу вялікай колькасці нашых калег – спрыяць стварэнню нейкай пляцоўкі, дзе мы маглі б сустрэцца з прадстаўнікамі МУС і абмеркаваць праблемы, з якімі сутыкаюцца журналісты. Ананіч жа заявіла, што ў Беларусі больш чым дастаткова пляцовак для такога дыялогу, і што любыя журналісцкія аб’яднанні могуць наўпрост звяртацца са сваімі прапановамі да МУС, – дадае яшчэ адна ўдзельніца сустрэчы Алёна Шарамет.

    – Міністр лічыць, што ў нас выдатна працуе заканадаўства, што ў нас цудоўная міліцыя, дзякуючы якой можна не баяцца адпускаць дзяцей на вуліцу. А вось журналісцкім арганізацыям і недзяржаўным СМІ трэба больш увагі надаваць пытанням этыкі і мадэрацыі каментароў на сваіх сайтах, а не абароны правоў журналістаў, – падсумаваў словы спн. Ананіч Андрэй Аляксандраў.

    – Варта падкрэсліць, што за апошні месяц у рыторыцы Ліліі Ананіч ці таго ж Генадзя Давыдзькі з’явіўся пасыл – маўляў, “так званыя незалежныя СМІ, а насамрэч усе мы працуем у адным полі, і няма чаго тут дзяліцца”. Гэта сёння прагучалі ізноў. І яшчэ адзін цікавы момант: падчас размовы Ананіч адной з пляцовак для дыялогу і сустрэч назвала Грамадска-кансультацыйны савет пры міністэрстве, дзе ў хуткім часе, па яе словах, пройдзе ратацыя кадраў. На нашу просьбу ўключыць у склад гэтага савета прадстаўнікоў ГА “БАЖ” і незалежных СМІ яна сказала, што, відаць, гэтае пытанне будзе вырашана станоўча. Але пакуль ніякіх канкрэтных вынікаў ад сустрэчы няма, – канстатуе Алёна Шарамет.

    Нагадаем, што пасля збіцця ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска карэспандэнта TUT.BY Паўла Дабравольскага, незалежныя журналісты звярталіся з калектыўным зваротам да Ананіч і прасілі апроч іншага адрэагаваць на сітуацыю і паспрыяць спыненню практыкі парушэння правоў журналістаў міліцыяй.

    Аднак адказ Ананіч і блізка не задаволіў журналістаў. Супрацоўнікі СМІ чакалі, што міністр пацвердзіць недапушчальнасць перашкодаў прафесійнай дзейнасці журналістаў, рэалізацыі права грамадзян на атрыманне поўнай, дакладнай і своечасовай інфармацыі, і давядзе сваю пазіцыю да МУС і ўсіх яго структурных падраздзяленняў. Але гэтага не адбылося.

    Тады калегі ізноў сабралі некалькі соцень подпісаў пад ужо другім зваротам да Ананіч, які і перадалі падчас асабістага прыёму ў сераду 2 сакавіка.

    Читать полностью: 
    Как журналисты к министру информации на прием ходили

    Журналисты зовут министра информации в посредникиhttp://news.tut.by/society/486961.html

    Журналісты збіраюць подпісы пад другім зваротам да Ананіч і рыхтуюцца да асабістага прыёму ў міністэрстве

    Штраф Дабравольскаму пакінулі ў сіле

    Журналіста TUT.BY збілі і аштрафавалі

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці