• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Юрый Зісер: Праз змены ў закон аб СМІ беларусы сыдуць на расійскія сайты

    Пасля шматгадовага перапынку ў барацьбе з непажаданымі думкамі ўлада вырашыла паўтарыць «поспех» беларускага ТБ перад расійскімі тэлеканаламі, «вызваляючы» беларускі інтэрнэт ад беларусаў, якія з такой цяжкасцю утрымліваюцца ў ім, на карысць замежных сайтаў.

    http://baj.media/wp-content/uploads/2023/08/6_yuriy_zisser.jpg

    Падобна на тое, што пасля змены топ-каманды ў Мінінфарме не засталося людзей, якія карыстаюцца інтэрнэтам. А газетчыкі не разумеюць, што змена крыніцы інфармацыі або месца для абмеркавання навін з беларускага на замежнае ажыццяўляецца карыстальнікам у адзін клік без усякага дазволу дзяржавы і цалкам бясплатна.

    Папраўкі з пункту гледжання ўзмацнення жорсткасці мелі б сэнс, калі б яны суправаджаліся фільтраваннем замежных навінавых сайтаў і сацыяльных сетак. Хачу бачыць, як Мінінфарм зафильтруе Ленту.Ру або Мейл.Ру, УКантакце ці Фэйсбук, ды хоць бы беларускі «Спутнік», як адрэагуюць Захад і Расія і як пасля гэтага будзе прасоўвацца экспарт беларускай прадукцыі (самазвалаў, «малочкі», асабліва хайтека). Мы па значнасці ў свеце далёка не Кітай, нам «кітайскага» заканадаўства не даруюць. А калі не ўжываць папраўкі на справе, навошта яны?..

    Калі ўлада вырашыла ў чарговы раз напалохаць нашы СМІ — так яны і так пужаныя: па дзейсным заканадаўстве можна зачыніць любы сайт за пяць хвілін. Куды яшчэ больш жорсткімі?.. А вось любое ўзмацненне жорсткасці практыкі працы журналістаў накшталт адсутнасці акрэдытацыі для непажаданых медыя прывядзе да абмежавання іх магчымасці асвятляць падзеі і наогул рабіць сваю працу якасна. Ну а патрабаванне ідэнтыфікацыі карыстальнікаў прывядзе да іх зыходу на замежныя сайты, дзе няма абмежаванняў. А можа — хто ведае — наша ўлада сапраўды задумала перадаць беларускую інтэрнэт-прастору Расіі і ЗША?

    Фота media-polesye.by

    Власти рассекретили поправки в Закон о СМИ: регистрация интернет-изданий, обязательная модерация, блокировка соцсетей

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці