• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Украінцы запусцілі антываенную рэкламу на беларускую і расійскую аўдыторыю. Вынікі ўражваюць

    У першыя дні вайны ўкраінскія маркетолагі запусцілі кампанію па актыўным прасоўванні антываеннай інфармацыі на расійскую аўдыторыю, у сакавіку справа дайшла да Беларусі. І вось што атрымалася. 

    Украінская амбасада ў Мінску, куды прыносілі кветкі ў першыя дні вайны

    Маркетолаг Андрэй Шараеўскі распавёў «Нашай Ніве», як адрозніваецца стаўленне да вайны сярод беларусаў і расейцаў.

    «У канцы лютага мноства ўкраінскіх маркетолагаў сталі запускаць інфармацыйныя кампаніі, разлічаныя на Расію ў Face­book, Insta­gram і YouTube. Рабілі мы гэта таму, што тады ў нас яшчэ тлела надзея, што калі мы будзем трансляваць праўду ў Расію, то народ адумаецца, устане і пакажа свайму «цару», што ён не мае рацыю, — успамінае Шараеўскі. —

    Нашыя спадзяванні былі марныя, мы сутыкнуліся з вельмі жорсткім інфармацыйным супрацівам з боку расейцаў. Яны не хочуць верыць нічому, усё называюць фэйкамі. Кажуць, што фатаграфіі разбітых калон мы намалявалі ў гульнях, а відэа — гэта наогул нарэзкі з серыялаў і г. д. Расейцы нам абсалютна не верылі».

    Нізкую зацікаўленнасць антываеннай тэматыкай з боку расейцаў пацвердзіла і статыстыка рэкламных кампаній.

    «Нягледзячы на актуальнасць тэмы, водгук нават на самыя папулярныя відэа складаў 8 — 10%. Гэта ніжэй за сярэдні нават у звычайнай рэкламе», — адзначае маркетолаг. —

    Недзе 8–9 сакавіка ва Украіне стала з’яўляцца шмат інфармацыі аб тым, што беларускія войскі групуюцца каля мяжы з Украінай. Тады я разам з калегамі прыняў рашэнне, што надышоў час запускаць інфармацыйную кампанію на Беларусь. Вынікі нас прыемна здзівілі. Больш за тое, яны пераўзышлі ўсе самыя аптымістычныя спадзяванні.

    Водгук сярод беларускай аўдыторыі быў у некалькі разоў вышэй, чым у карыстальнікаў з Расіі. CTR (водгук) па Беларусі складаў каля 30%, супраць 8 — 10% па РФ. Яшчэ адным паказчыкам можна адзначыць працэнт дагляду відэа ў YouTube, ён складаў парадку 25%, калі для рэкламы добрым лічыцца 5%», — дзеліцца вынікамі Шараеўскі.

    Па падліках спецыяліста, агульная колькасць праглядаў кантэнту, накіраванага на Беларусь, склала не менш за два мільёны.

    «Гэта толькі з таго, што я курыраваў асабіста. Аднак думаю, што ў рэальнасці ахоп беларускай аўдыторыі быў яшчэ большым.

    Дзякуючы гэтай кампаніі мы ўбачылі, што беларусы моцна зацікаўленыя ўкраінскай праблематыкай, што ім у адрозненне ад расейцаў хочацца глядзець, разбірацца і даведвацца праўду.

    Калі ад расейскай аўдыторыі мы часцей за ўсё чулі, што гэта ўсё фэйкі і хлусня, то беларусы наадварот вельмі часта падтрымлівалі, казалі, што мы з вамі, што мы за вас».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці