• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «У калоніі высаджвала васількі»: першае інтэрв’ю Кацярыны Барысевіч на волі ФОТА, ВІДЭА

    Сёння раніцай вызвалілі нашу калегу Кацярыну Барысевіч — агулам за кратамі яна правяла паўгода. З гомельскай калоніі, дзе Каця знаходзілася апошнія тры дні, яна выйшла ў добрым настроі. Недалёка ад будынка яе сустракалі некалькі сяброў і калегаў. Родныя чакаюць Кацю дома — у Мінску. Першай Каця патэлефанавала дачцэ Дашы і папрасіла ў яе прыгатаваць любімыя сырнікі, а маме замовіла катлеты. На вуліцы моцны дождж, але, кажуць, гэта добрая прыкмета, піша Tut.by.

    — Белы бэз, якое ўсё зялёнае, — не стрымлівае эмоцый Каця, гледзячы па баках.

    У гомельскую калонію нашу калегу прывезлі тры дні таму. Гэтай ноччу, кажа Каця, яна ўпершыню выспалася, хоць прачнулася, вядома, рана — вельмі чакала вызвалення.

    — Мяне загадзя папярэдзілі, што сёння раніцай я выйду, таму з 4–5 раніцы я чакала, калі мяне паклічуць — і ўсё, выйду на волю, — бадзёрым голасам распавядае Каця. — Я да гэтага перахварэла, але займалася спортам, гадзіну ў дзень, як належыць, дыхала свежым паветрам.

    — Чаго зараз хочацца больш за ўсё?

    — Абняць блізкіх і родных, з’есці маміных сырнікаў і баршчу. А яшчэ больш за ўсё хочацца паехаць у сваю вёску і вырошчваць кветкі. Дарэчы, у калоніі я папрасіла сабе хоць нейкую працу. Мне далі высаджваць календулы і васількі. Атрымала неверагоднае задавальненне.

    На тры дні Каці выдалі спецыяльную форму — сімпатычную сукенку ў кветачкі, пінжак, касынку і ватоўку, на выпадак, калі будзе холадна.

    Пасля вызвалення Каці журналісты адразу адзначылі, што справа на майцы ў дзяўчыны жоўтая нашыўка з яе прозвішчам.

    — Гэта значыць, што ты палітвязень? — спыталі мы.

    — Гэта значыць толькі тое, што я была ў калоніі, — патлумачыла журналістка. — Я яе [жоўтую бірку] сама прышывала.

    Першай Каця патэлефанавала дачкі Дашы і папрасіла ў яе прыгатаваць любімыя сырнікі, а маме замовіла катлеты. На вуліцы моцны дождж, але, кажуць, гэта добрая прыкмета.

    Калі Кацю этапавалі з Жодзіна ў Магілёў, а потым з Магілёва ў Гомель, яе перавозілі ў кайданках. Але пры гэтым супрацоўнікі былі максімальна карэктныя.

    Не магу сказаць, што да мяне было нейкае асаблівае стаўленне, — адказала Каця. — Але ў мяне была карычневая картка, як у чалавека, схільнага да экстрэмізму. Усіх такіх зняволеных перавозяць гэтым чынам. Са мной былі дзве жанчыны, якія асуджаныя за забойства. У іх тэрміны 9–10 гадоў. Яны жартавалі, што ехалі проста, спакойна, а я як экстрэміст (або схільная да экстрэмізму) ехала ў кайданках.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці