• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сярэдзіч прапанаваў замірэнне. Ці прыме рэжым прапанову?

    17 сакавіка галоўны рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч апублікаваў адкрыты ліст «Без нацыянальнага прымірэння не захаваць незалежнасць Беларусі». Ці можна ва ўмовах татальных рэпрэсій уволуге заікацца пра нейкае прымірэнне? Sn-plus.com пагутарыў з гісторыкам, палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам.

    17 сакавіка галоўны рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч апублікаваў адкрыты ліст «Без нацыянальнага прымірэння не захаваць незалежнасць Беларусі».

    «Дык што ж рабіць, каб такі горкі лёс не напаткаў кроўную Беларусь? Каб мы, беларусы, не страцілі сваю незалежнасць, свой суверэнітэт, каб мы ў чарговы раз не сталі “северо-западным краем»? – задаецца пытаннем Іосіф Сярэдзіч. І сам на яго адказвае: – Адказ на гэтыя хвалюючыя пытанні адзін: без нацыянальнага прымірэння не захаваць нам незалежнасць Беларусі! А значыць, без згуртаванасці ўсіх-усіх – і правых, і левых, і кансерватараў і лібералаў, і празаходнікаў і праўсходнікаў – не мець нам шчаслівай будучыні на роднай зямлі».

    Рэжым завочна адказаў патрыярху беларускай журналістыкі, асудзіўшы 17 сакавіка Валерыю Касцюгову і Таццяну Кузіну асудзілі да дзесяці гадоў пазбаўлення волі кожную, а былую тутбаеўцаў Марыну Золатаву і генеральную дырэктарку Людміле Чэкіну на 12 гадоў калоніі кожную.

    Аляксандр Фрыдман:

    – Калі паглядзець на прапанову Сярэдзіча тэзісна, не паглыбляючыся ў сэнс, то карцінка выглядае прыгожа. Сярэдзіч у многім мае рацыю, звяртаючыся да тэмы дыялогу, слушна згадвае Бяляцкага. Ідэя замірэння слушная ў тым сэнсе, каб даць беларускаму грамадству шанец на існаванне – без рэпрэсій, без фактычнай вайны на знішчэнне, якая вядзецца супраць беларускага дэмакратычнага грамадства. Ідэя замірэння, з вызваленнем усіх палітвязняў, слушная і прыгожая, гэтыя сапраўды мела б сэнс зрабіць. Але калі глянуць на механізмы, прапанаваныя Сярэдзічам (і санкцыі будуць адмененыя, і апазіцыя будзе прапаноўваць Захаду адмяняць санкцыі, пасярэдніцтва на сябе могуць узяць Швейцарыя або Фінляндыя), то імплементацыя надзей выглядае досыць нерэалістычна.

    Калі падагульніць: ідэя добрая, слушная, своечасовая, але для яе імплементацыі няма ніякіх падстаў. Ідэя Сярэдзіча сёння надрукаваная, і сёння ж мы атрымалі чатыры жудасныя прысуды (Марыне Золатавай, Людміле Чэкінай, Валерыі Касцюговай і Таццяне Кузінай) – фактычна гэта завочны адказ рэжыма на прапанову замірэння.

    – Ці варта ў цяперашніх умовах, якія вы назвалі  вайной рэжыма супраць грамадства, увогуле падымаць пытанне пра нейкае замірэнне? Ці не азначае замірэнне ў такіх умовах “соглашацельство”, маўклівую згоду на далейшае знішчэнне ўсяго жывога?

    – Глядзіце, хто гаворыць пра замірэнне. Гэта зрабіў Бяляцкі – Нобелеўскі лаўрэат, гэта зрабіў Сярэдзіч, які відавочна бачыць сябе патрыярхам беларускай журналістыкі, – людзі з важкім маральным аўтарытэтам.

    Іншая справа, калі б пра замірэнне выказаўся нехта з беларускіх палітыкаў, а з боку маральных аўтарытэтаў – гэта іхні абавязак. Думаю, у гэтым плане Алесь Бяляцкі натхняецца прыкладамі іншых нобелеўскіх лаўрэатаў, таго ж Нэльсана Мандэлы. Ідэя пераадолення наступстваў дыктатуры і наступстваў рэпрэсій – вельмі добрая. Іншая справа, што палітычная рэальнасць выглядае: ты можаш гаварыць пра перамовы, пра замірэнне, пра нейкі дыялог з тымі, хто жадае дыялогу. Лукашэнка не жадае дыялогу.

    – Як грамадства можа паставіцца да ідэі замірэння: ці гатовае яно дараваць кроў і здзекі беларускаму рэжыму?

    — Імкненне да дыялогу павінна быць з двух бакоў, узаемным. А вось як агучваў сваё разуменне дыялогурэжым: паўзіце на каленях і чакайце міласці. Ён увогуле не разглядае раўнапраўны дыялог. Сапраўды, беларускае грамадства, беларусы ў Беларусі пазбаўленыя амаль усяго: у іх не засталося ніякіх палітычных правоў і базавыя правы чалавека пад пытаннем. Без грамадскіх інстытутаў, якія знішчаныя ў Беларусі, грамадства нічога зрабіць не можа.

    Сярэдзіч, які знаходзіцца ў Беларусі, выдае сайт, які пакуль што легальна выходзіць, узяў на сябе ролю замірыцеля. Безумоўна, гэта мужны ўчынак з яго боку. Хутчэй за ўсё, Сярэдзіч сыходзіць з таго, што за гэты ліст, за гэтую прапанову яму нічога не будзе. Але я б не выключаў, што прыйдзе адказ з боку рэжыму: ён знішчыць “Народную волю”. Гісторыя на тым скончыцца, а Сярэдзіч атрымае афіцыйны адказ на сваю прапанову.

    – Якую палітыку рэжым праводзіць апошнія тры гады, якую мэту ён пераследуе?

    – Кіруецца помстай за непрыемныя моманты, якія перажыў ў 2020 годзе, і імкнецца знішчыць усё, што можа ўяўляць патэнцыйную небяспеку для яго. Ён не можа спыніцца: рэпрэсіі шырацца, зачыстка працягвае – пра дыялоог і перамовы размова не ідзе. Ён жадае знішчыць усё, што можа ў будучні стварыць такія ж непрыемнасці, як і ў 20-ым годзе, калі ўлада сапраўды хісталася. Цяпер усё проста: не дапусціць паўтарэння 2020 года – і на гэтым шляху будзе вынішчацца усё, што можа ўяўляць патэнцыйную пагрозу.

    – То бок, за цаной ё не пастаіць? А як жа незалежнасць Беларусі?

    – Рэпрэсіі, крымінальныя справы, пагрозы, запалохванні, рыторыка – усё гаворыць за тое, што за цаной не пастаіць.

    А незалежнасць цікавіць толькі таму, што захаванне незалежнасці ў яго ўласных інтарэсах. Але захаванне незалежнасці ён бачыць у іншым – у магчымасці бесперашкодна правіць краінай. Незалежнасць успрымаецца ўладай: спачатку трэба ўмацаваць уладу,. Галоўнае – гэта ўлада, улада, улада.

    Таму робіцца стаўка на сілавыя органы, на вайскоўцаў, на міліцыю, на КДБ – вось дзе апора. А нейкія грамадзянскія інстытуцыі, падтрымка насельніцтва не адыгрываюць пры такім раскладзе сур’ёзнай ролі.

    Чытайце яшчэ:

    Палітзняволены Ігар Лосік здзейсніў спробу суіцыду ў калоніі

    Ігар Палынскі «суду» ў Беларусі: Дзякуй! За прызнанне

    Главный редактор «Региональной газеты» не вышел из ИВС после 72 часов

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці