• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Суткі пабыў з роднымі». Сяргей Сацук сустрэўся ў калоніі з сям’ёй

    Брат зняволенага журналіста распавёў «Народнай Волі» пра спатканне Сяргея з блізкімі.

    — Не так даўно брат у калоніі сустрэўся са сваёй сям’ёй – прыехалі і яго жонка, і дачка, і ўнук, — кажа Аляксандр Сацук. – Гэта, безумоўна, была радасць для ўсіх, суткі Сяргей пабыў разам з роднымі. Жылі ў нейкім памяшканні кшталту інтэрнату. За суткі хоць нагаварыліся.

    А ўвогуле, Сяргею цяжка даецца знаходжанне ў няволі, тым больш, што і праблемы са здароўем нікуды не зніклі.

    — Лекі, якія перадаюць блізкія, зараз даходзяць нармальна?

    — Дзякуй Богу, у гэтым плане ўсё нармалізавалася. З сэрцам крыху лепш стала, хаця ўсё роўна сардэчныя збоі здараюцца практычна кожны дзень. Але стан не крытычны. Раней сітуацыя была наогул трывожная…

    Нагадаем: Сяргей Сацук – былы галоўны рэдактар заблакаванага інтэрнэт-партала «Ежедневник».

    Яго затрымалі 8 снежня 2021 года. Сяргея абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «атрыманне хабару» (арт.430), «распальванне варожасці» (арт.130), «перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў» (арт.426).

    У выніку Сяргей Сацук асуджаны на 8 гадоў зняволення з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

    Таксама журналісту быў прызначаны штраф у памеры 500 базавых велічынь (16 тысяч беларускіх рублёў). Ён пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў. Акрамя таго, суд вырашыў спагнаць з абвінавачанага ў даход дзяржавы грашовую суму ў памеры 12.384 беларускіх рублёў. Трэба сказаць, што ўсе штрафы ўжо аплачаны.

    Адбывае пакаранне Сяргей Сацук у калоніі №15 г.Магілёва. 

    Чытай яшчэ: 

    Алесь Пушкін: хто гэты геніяльны мастак і палітвязень, што згінуў у зняволенні

    «Тата ловіць беларускага дыназаўра». Хто такі гарадзенец Павал Мажэйка, які двойчы стаў палітвязьнем

    Другі запар дзень нараджэння за кратамі адзначае журналістка Ірына Слаўнікава

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці