• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сацсеткі для журналістаў: Шэры круцейшыя за лайкі

    Наша звычка перашкаджае развівацца і ісці наперад. Таму не настальгуйце, а лёгка адмаўляйцеся ад старых тэхналогій ды бярыце ўсё лепшае і новае. Гэта забяспечыць медыя канкурэнтаздольнасць. Прапануем канспект лекцыі Франака Вячоркі «Сацсеткі для беларускіх журналістаў». Сустрэча з аншалагам прайшла ў Прэс-клубе.

    Франак Вячорка працаваў каардынатарам сацсетак «Радыё Свабода», яго лекцыя грунтавалася на прыкладзе гэтага медыя. Цяпер навучаецца ў магістратуры Amer­i­can Uni­ver­si­ty ў Вашынгтоне па праграме «Міжнародная камунікацыя». Выпускнік праграмы Дзярждэпартаменту Dig­i­tal Com­mu­ni­ca­tion Net­work.

    Тэндэнцыі

    Традыцыйныя сайты, як і кароткахвалевае вяшчанне, будуць сыходзіць. І важна за іх не трымацца, не настальгаваць. Бо звычка замінае развацца і засвойваць новыя тэхналогіі.

    Збольшага ўсе медыя цяпер мультыплатформавыя. Эфектыўнасць мераецца шэрамі (ад скаж. англ. share«падзяляць, выкарыстоўваць сумесна»), глыбінёй праглядаў тэкстаў і відэа, уцягваннем. Ступень заангажаванасці аўдыторыі і ёсць крытэрам эфектыўнасці.

    У Беларусі ўсё дарослае насельніцтва мае доступ да інтэрнэту. 43 % беларусаў атрымліваюць навіны з сацыяльных сетак. Гэтая лічба вырасла ў разы за апошнія тры гады.

    Паводле дадзеных Беларускай аналітычнай майстэрні Андрэя Вардамацкага, у Беларусі 5,8 мільёнаў інтэрнэт-карыстальнікаў. Гэта — 62 % ад насельніцтва.

    Social Media First

    Калі прыняць стратэгію Social Media First, то рэдакцыя будзе ствараць увесь кантэнт з думкаю, што ён будзе распаўсюджвацца праз сацыяльныя медыі. Адпаведны будзе абірацца малюнак, загаловак, падводка да постаў. Увесь час у такім выпадку трэба мець на ўвазе, як гэта будзе ўспрымацца ў сацсетках.

    Кантэнт для сацыяльных медыя павінен выклікаць эмоцыю.

    Чалавеку нецікавая проста інфармацыя і факты, цікава адчуванне ўдзелу, уласнай важнасці, патрэбы гэтаму свету. Вось чаму так лёгка набіраюць папулярнасць фэйкавыя навіны. Людзям хочацца шукаць пацверджанні сваім домыслам. Новыя медыі павінны ўбудаваць гэтую эмоцыю ў кантэнт. Але ад эмоцыі да маніпуляцыі — адзін крок, таму трэба трымацца фактаў і прынцыпаў журналістыкі.

    Ангажаванне — тое, за што цяпер трэба змагацца.

    Мы робім дыскусійнымі дошкамі нашы профілі ў сацыяльных сетках.

    Лайкі не такія крутыя як шэры. У Беларусі ёць рэчы, якія заўсёды шэраць. Напрыклад, калі менты б’юць пратэстоўцаў.

    Думаю, нам не трэба зацыклівацца на тым, каб весці людзей на сайт. У хуткім часе “шайба” будзе на іншых платформах, а не на сайце. Чым раней мы пачнем працаваць на будучыню, тым лепш.

    Жыццё паста

    Першыя 15 хвлінаў — вырашальны час. Яго адразу пабачаць самыя лаяльныя падпісанты — хто ўсё лайкае.

    Першыя 45 хвілінаў – бачна як будзе жыць пост. Трэба адказваць на кожны камент, лайкаць кожны камент, правакаваць дыскусію. Чытачам важны дыялог, адчуванне сваёй значнасці.

    Лакмусавая стадыя — на 4–5 гадзіну, калі допіс становіцца (або не) віральным.

    • Як падтрымаць пост

    • Папрасіць сяброў лайкнуць, падзяліцца.
    • Не адыходзіць ад паста першую гадзіну.
    • Каментаваць, ладзіць дыскусіі.
    • Падняць паспяховы пост з архіву лайкам ці каментаром.

    З досведу «Радыё Свабода», лепш за ўсё посціць у сацыяльныя сеткі з 6 да 10 вечара ў буднія дні. У суботу час не мае значэння. Статыстыку трэба адсочваць — як праглядаюцца матэрыялы, што чытаюць, як чытаюць.

    Стратэгія вядзення Face­book «Радыё Свабоды»: 90–100 пастоў на тыдзень. У прыярытэце — відэа, ангажаванні на самой платформе, палітычныя і культурніцкія тэмы.

    Стратэгія TUT.by — 200–250 пастоў на тыдзень. У прыярытэце — лінкі на сайт, збольшага сайтавы кантэнт.

    Сваю стратэгію трэба абіраць, грунтуючыся на досведзе працы з аўдыторыяй. 

    Колькі «Радыё Свабода» плоціць за прасоўванне пастоў у Facebook

    «Радыё Свабода» цяпер траціць на рэкламу пастоў у Face­book прыкладна каля 300 долараў. Да гэтага было каля 100 долараў. У лютым і сакавіку, калі адбываліся пратэсты ў краіне, трацілі прыблізна тысячу долараў на месяц.

    Калі давядзеце сваю групу да 10 000 падпісантаў, то можна эксперыментаваць з формаю, платным прасоўваннем і гэтак далей, бо тады ўжо адчуваеш аўдыторыю. Калі мала падпісантаў, то арыентуецеся на іх, але, можа быць, гэта насамрэч не ваша мэтавая група.

    Нельга кідаць працу ў сацсетках. Мы пачалі ў 2012 годзе і толькі ў 2015 атрымалі чаканых вынікаў.

    Будучыня за лайфстрымамі. У амерыканскім Face­book цяпер прыярытэт на відэа.

    І ўсё ідзе да таго, што аплікацыі мэсэнджэраў заменяць радыё, тэлебачанне. Навіны будуць чытацца там.

    Відэа для сацсетак

    Відэа для сацыяльных сетак мусіць быць перапакаванае. То бок відэа для сацыяльных сетак трэба рабіць кароткае і сутнаснае, эмацыйнае, з тытрамі.

    Таксама важна, каб у відэа быў яркі герой, добрая гісторыя, актуальная для гледача праблема, якасны відэашэраг, лёгкасць успрыняцця.

    Стварайце віруснае відэа. Райцеся з калегамі. Часам адзін вірусны пост варты месяца працы.

     Што будзе з папяровымі выданнямі?

    Папера – не экалагічна. Яна становіцца дарагой і неэфектыўнай. Амерыканскія Wash­ing­ton Post і The New York Times ужо выводзяць папяровыя выданні з асноўных рэдакцый.

    Будучыня за paper­less — свет без паперы.

    Будзе развівацца fact check­ing-журналістыка, журналістыка расследаванняў, тлумачальная журналістыка. І той варыянт, калі аўдыторыя дапамагае асвятляць падзеі.

    Агульныя высновы

    У будучыні сайты будуць архівамі, звяном паміж сацыяльнымі сеткамі і спажывальнікам.

    Кожны сам сабе СМІ. Можна ствараць кантэнт, манетызаваць яго, заключаць дамовы з сусветнымі брэндамі. Манаполіі традыцыйных медыя больш не будзе.

    Не спадязвайцеся, што чытачы прыйдуць да вас. Ёсць такое правіла: карыстальнік здольны толькі на адно дзеянне. Не чакайце, што ён лайкне,  пашэрыць, і пракаментуе. І тым больш не трэба чакаць, што людзі будуць набіраць адрас сайта ў браўзэры. З часам карыстальнік захоча ўсё мець, адзін раз падпісаўшыся.

    Ваш капітал — гэта вашы падпісанты. Добра наймаць на працу людзей, якія ўжо маюць сваю аўдыторыю ў сацсетках, яны дададуць яе медыя. У Амерыцы, калі наймаюць людзей у медыя, глядзяць колькі ў іх падпісантаў і на якіх платформах.

    Важна заангажаваць аўдыторыю. Чытач для нас галоўны, не стамляем яго, не ціснем на яго. Уцягваем, размаўляем на роўных. Мы і ёсць наш чытач, мы — адбітак чытача.

    Ставарайце кантэнт. Памятайце, што без формы кантэнт не мае прывабнасці.

    Менш тэксту! Праз два абзацы — карцінка, гіфка, анімацыя. У 2018 годзе 80 % трафіку будзе за відэа. Ёсць група людзей, якія чытаюць вялікія тэксты, але гэтая аўдыторыя не расце.

    Стварайце вірусны кантэнт.  Часам адзін вірусны пост варты месяца працы.

    Перад публікацыяй матэрыялу задавацеся пытаннямі: навошта? чаму я гэта пішу? які будзе вынік? ці падзялюся я ім?

    Тэкст лекцыі Франака Вячоркі ад калег з 34mag.net: «Лайк, шэр, рэпост!»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці