• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Рэгіянальныя газеты ў жніўні: спёка, выбары, жніво

    Кантэнт-аналіз друкаваных выданняў “Рэгіянальная газета” і “Маладзечанская газета” за жнівень 2015 г.

    Як прааналізаваць кантэнт рэгіянальных друкаваных выданняў? Як параўнаць іх паміж сабой?

    Каб адказаць на гэтыя пытанні, у межах дадзенага даследавання быў выкарыстаны наступны метад кантэнт-аналізу: былі вылучаныя найбольш значныя тэмы, а затым друкаваныя рэгіянальныя выданні – дзяржаўная “Маладзечанская газета” і незалежная “Рэгіянальная газета” – былі прааналізаваныя на прадмет наяўнасці матэрыялаў на гэтыя тэмы. Атрыманыя дадзеныя былі параўнаныя, пасля чаго былі зробленыя высновы.

    Тэматычны адбор: пра што пісалі ў жніўні 2015 г.?

    Тэмы для аналізу друкаваных СМІ выбіраліся з улікам наступных крытэраў:

    - Сацыяльная значнасць і ахоп. Пад увагу трапілі сітуацыі ці з’явы, якія аб’ектыўна закранулі вялікую колькасць людзей. Тэма даследуецца з мэтай выявіць рэакцыю СМІ: ці была падзея заўважаная і ў чым розніца асвятлення тэмы ў дзяржаўным і недзяржаўным СМІ.

    - Палітычныя і грамадскія працэсы, кампаніі. Палітыка так ці інакш тычыцца ўсіх грамадзянаў. Самыя ўплывовыя рашэнні прымаюцца асобамі, надзеленымі палітычнай уладай. Таму, нават калі цікавасць да самога палітычнага працэсу зніжаецца, уплыў на грамадства палітычных асобаў і інстытуцый застаецца вельмі высокім.

    - Заўважныя падзеі. Як правіла, для тэматычнага адбору выбіраюцца падзеі,  цікавыя аўдыторыі як дзяржаўных, так і незалежных СМІ. Гэта дае больш магчымасцяў для параўнання кантэнту розных тыпаў выданняў.

    - Журналісцкія (газетныя) традыцыі і феномены. “Газетныя” тэмы, характэрныя для журналісцкай традыцыі беларускіх дзяржаўных СМІ (як, напрыклад, “жніво і весткі з палёў”).

    Тэма выбіраецца з мэтай параўнаць падыходы да з’явы ў дзяржаўнай і незалежнай прэсе – дзе ён больш адпавядае стандартам незалежнай журналістыкі?

    Улічваючы дадзеныя крытэры, былі вылучаныя наступныя тэмы, актуальныя ў жніўні 2015 г.

    Belaru­sian Media Main Top­ics, August, 2015 | Cre­ate info­graph­ics

     

    “Маладзечанская газета” і “Рэгіянальная газета”, апісанне друкаваных выданняў.

    Для выяўлення тэматычных матэрыялаў у друкаванай прэсе былі выбраныя рэгіянальныя выданні, якія выходзяць у Маладзечна, Мінская вобл., і асвятляюць жыццё рэгіёна. Гэта дзяржаўнае выданне “Маладзечанская газета”, заснавальнікі Маладзечанскі раённы выканаўчы камітэт, Маладзечанскі раённы Савет дэпутатаў, Дзяржаўная ўстанова «Рэдакцыя «Маладзечанская газета» і незалежная “Рэгіянальная газета” выдавец ТАА «Рэдакцыя газеты «Рэгіянальная газета».

    “Рэгіянальная газета” выдаецца з красавіка 1995 года, наклад 6000 асобнікаў, аб’ём 6 друкарскіх аркушоў фармату А2 (24 паласы). Газета выходзіць што пятніцу. Заснавальнікі газеты Аляксандар Манцэвіч і Ніна Манцэвіч. Галоўны рэдактар Аляксандар Манцэвіч. У жніўні рэдакцыя падрыхтавала 4 нумара з №32 (1058) па №35 (1061). Газета мае дадатак “Тэлетыдзень”. 

     

    «Маладзечанская газета” выходзіць па серадах — накладам 7 248, па суботах — накладам 11 748 асобнікаў. Аб’ём нумара ў сераду — 2 друкаваных аркушы (8 палос). Разам з суботнім нумарам газеты выходзіць дадатак “Твая рэклама «МГ». Рэкламная газета, (дадатак да «Маладзечанскай газеты”), які выдаецца з 6 лютага, 2010 года. Памер дадатка — 23 паласы, адпаведна памер “Маладзечанскай газеты” у суботу павялічваецца да 7–8 друкаваных аркушаў.

    За жнівень 2015 г. рэдакцыя “Маладзечанскай газеты” падрыхтавала 8 нумароў – ад №58 (12204) да №65 (12211). Рэдакцыя “Рэгіянальнай газеты” падрыхтавала 4 нумара з №32 (1058) па №35 (1061).

     

    Пазіцыянаванне рэгіянальных выданняў

    Абодва выданні, паводле назвы, пазіцыянуюць сябе як рэгіянальныя, мясцовыя СМІ.

    “Маладзечанская газета” пазначае на першай паласе сваю скіраванасць: “грамадска-палітычнае выданне, заснавана ў верасні 1939 г.” і змяшчае цытату з верша Янкі Купалы » Спадчына»: «Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю». У кожным нумары рэдакцыя друкуе важныя для сябе адметнасці: «Газета ўзнагароджана ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь”.

    У “Рэгіянальнай газеце” тэкставых пасланняў, якія б сведчылі пра характар выдання, не выяўлена. Тым не менш, сігнал аўдыторыі выданне пасылае. У кожным нумары на першай паласе побач з назвай выдання «Рэгіянальная газета» друкуе мапу рэгіёна з навамі гарадоў пад агульнай назвай «Адна зямля». На апошняй старонцы змешчана мапа Беларусі з надвор’ем па ўсёй краіне, а таксама дублюецца назва газеты і двойчы, “сцяжком”, змяшчаецца інтэрнэт-адрас выдання. Увогуле дызайн апошняй старонкі «Рэгіянальнай газеты » нагадвае колішні дызайн апошняй старонкі “USA Today” – рэйтынгавага амерыканскага друкаванага СМІ, якое адным з першых пачало выкарыстоўваць інфаграфіку на апошняй старонцы для падачы інфармацыі пра надвор’е ў краіне.

    Тое, што беларускія рэгіянальныя выданні арыентуюцца на лідараў друкаванай прэсы – гэта выдатна. Таксама, трэба адзначыць, што змяшчэнне дзвюх мапаў – рэгіянальнай і мапы Беларусі на першай і апошняй паласе газеты – стварае агульны кантэкст напаўнення газеты і будуе тоеснасць у аўдыторыі як лакальную, так і нацыянальную праз просты візуальны mes­sage.

    Кантэнт-аналіз: выяўленне артыкулаў у друкаваных нумарах выданняў па вызначаным тэмам.

    У працэсе збору дадзеных былі прааналізаваныя нумары з 58 (12204) па 65 (12211) “Маладзечанскай газеты” і нумары 32 (1058) па 35 (1061) “Рэгіянальнай газеты”. Аналіз праводзіўся з мэтай вылучэння артыкулаў на вызначаныя тэмы, актуальныя ў жніўні.

    Con­tent Analy­sis of Mal­adzech­na, Min­sk region, Local Print Media, August, 2015 | Cre­ate info­graph­ics

     

    У табліцы ніжэй змешчаныя загалоўкі выяўленых тэматычных артыкулаў:
    Асноўныя тэмы жніўня 2015 Маладзечанская Газета, нумары з 58 (12204) па 65 (12211) за жнівень, 2015. Загалоўкі артыкулаў Рэгіянальная газета, нумары 32 (1058) па 35 (1061) за жнівень, 2015. Загалоўкі артыкулаў
    Выбары, кампанія па выбарах Прэзідэнта РБ “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2015”. Информация про прием документов по выдвижению представителей в состав участковых комиссий. График приема.
    “Об образовании участков для голосования по выборам Президента Республики Беларусь» Решение Молодечненского районного исполнительного комитета от 6.08.2015 №721. Приложение
    Звыш 6,1 тысячы ўчасткаў для галасавання ўтворана ў Беларусі і за межамі краіны
    Подпісы правераць
    Решение молодечненского районного исполнительного комитет об 25 августа 2015 г. № 768 «Об образовании участковых комиссий по выборам Президента Руспублики Беларусь»
    25 августа 2015 года состоялось заседание Молодечненского исполнительного комитета по вопросу образования участковых комиссий по выборам Президента Республики Беларусь
     
    Прэс-канферэнцыя прэзідэнта РБ А. Лукашэнка журналістам незалежных смі Аляксандар Лукашэнка: «Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць празрыста і сумленна». Прэзідэнт краіны даў інтерв’ю недзяржаўны смі  
    Падрыхтоўка да школьнага сезону, збор дзяцей у школу «Хаус-майстар» — прафесія будучыні
    Кантроль працягваецца
    За парту — у вышыванцы!
    Молада ды не зелена
    Карта навучэнца
    Туркменкі выбіраюць медыцынскі каледж
    Чакаюць вучняў абноўленыя класы
    Колькі «каштуе» вучань?
    Падары радасць дзецям
    Кірмашовы званок
    На парозе — 1 верасня
    Веды — наш галоўны капітал
    Міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў: «Настаўнік павінен быць не толькі прафесійным, але і крэатыўным, цікавым для сваіх вучняў»
    Важкі каравай — вынік зладжанай работы каманды
    Кветкі хлебаробам
    Жнівеньская нарада
    На прынцыпах дабра і любові
    Ключык да сэрца дзіцяці
    Канструктары Лега дапамагаюць вучыцца
    Педагогі разварушылі малышоў
    Кожнаму — шанец на поспех!
    Как привыкнуть к школе после каникул? Советы родителям.
    Чтобы справиться с волнением, выходя к доске
    Наш партфель для школьніка
    Выхаванне … калідорам
    Як не патануць у фінансавым моры, альбо Урокі ад Аляксандры Герасіменя
    Новую школу пабудуюць у курортным пасёлку Нарач
    Штогод першакласнік даражэе амаль на мільён
    Прэстыж настаўніка трэба ратаваць тэрмінова
    У шэсць ці сем гадоў аддаваць дзіця ў школу?
    З якога ўзросту лепш адпраўляць у школу дзіця?
    Быць настаўнікам — гэта страшна і заманліва
    Школьніца: Калі збіралася ў школу, доўга шукала якасныя рэчы
    Маладыя спецыялісты: «Педагагічная дзейнасць…ммм…заманлівая»
    Школы плануюць перавесці на самафінансаванне
    ДАІ праводзіць акцыі бяспекі для школьнікаў
    Жніво, збор ураджаю Нетры, дарогі, харчовая бяспека
    Каб нам сем пагодлівых дзянькоў!
    Жніво без ахвяр
    Вопрос «фоном»
    Жніво 2015. Інфаграфіка.
    Залатая тысяча. Першая тысяча тона збожжа вадзіцеля сельгасфіліяла “Аграфірма «Лебедзева» Андрэя Калачыка
    Трамплін першай тысячы
    Жніво ‑2015, на 10 жнўня. Інфаграфіка.
    Мядовыя рэкі, лясные берагі
    За нектар буякоў — хрустальны яблык
    Хлебаробы трымаюць марку
    Да лёну — з паклонам
    Ёсць два мільёны тон!
    Інфармацыя аб ходзе ўборкі збожжавых і зернебабовых у раёне на 21 жніўня. Табліца.
    Запас бяды не чыніць
    Песні над нівай
    Брусніцы чакаюць
    Закаткі ў сям’і Рысікаў пачынаюцца вясной і не спыняюцца зімой (рэцэпт)
    Доктар: вітамінаў у закатках мала
    «Мой сабака гэта не есць. Праверце»
    У дзвюх вёсках Вілейшчыны знайшлі радыёактыўныя ягады
    Ці робіце вы на зіму закаткі? Апытанне.
    На Валожыншчыне згарэла 20 гектараў пшаніцы, у Маладэчне – паўгектара
    У Смаргонскім раёне разарвалася кола камбайна: пацярпелі чатыры чалавекі
    Надвор’е, спякота, анамальная гарачыня Решение Молодениченского районного исполнительного коммитета №719 от 3.08.2015 «Об установлении особого противопожарного режима на территории лесного фонда и торфяных массивов, запрета пребывания граждан в лесах и побочного лесопользования на территории молодеченского района»
    МНС папярэджвае
    Страна Советов. Как перенести жару советует Михаил Михалевич, заведующий отделением коммунальной гигиены, надзора и контроля за гигиеничной безопасностью товаров ЗЦГЭ.
    Лето, солнце, жара…
    Как охладиться в зной
    Это интересно
    Спёка: як паводзіць сябе за рулём
    Другі раз за лета забараняюць наведваць лясы

     

    Апісанне атрыманых дадзеных

    У цэлым загалоўкаў у “Маладзечанскай газеце” выяўлена больш, чым у “Рэгіянальнай газеце”.

    Дзяржаўнае выданне друкуе больш «інфармацыйных адзінак», напаўненне газеты больш шчыльнае.

    Гэта можа тлумачыцца графікам: рэжым, калі газета выходзіць два разы на тыдзень, робіць СМІ больш аператыўным і гнуткім. “Рэгіянальная газета” – штотыднёвік, у ёй менш навінаў, больш аб’емных (на паласу) матэрыялаў, рэпартажаў і артыкулаў. Штотыднёвы рэжым абумоўлівае аналітычны і менш аператыўны характар працы СМІ. Сабраныя дадзеныя гэта яшчэ раз пацвердзілі.

    У “Рэгіянальнай газеце” не выяўлена матэрыялаў на тэмы, звязаныя з выбарчай кампаніяй і яе этапамі. Ні агульнай, ні афіцыйнай інфармацыі выданне ў заўважных памерах у жніўні не змясціла. У той жа час, “Маладзечанская газета” у жніўні рэгулярна звярталася да тэмы – выяўлена 6 тэматычных артыкулаў. Аднак загалоўкі артыкулаў на тэму выбараў сведчаць пра афіцыйны характар паведамленняў, – гэта рашэнні мясцовых уладаў, лічбы, паведамленні пра этапы кампаніі (напрыклад, загаловак «Подпісы правераць»). Падача матэрыялаў у такой форме гаворыць пра тактыку «інфармавання насельніцтва», дзеля чаго выкарыстоўваецца плошча Маладзечанскай газеты». Тэксты рашэнняў мясцовых уладаў падаюцца рэдакцыяй без апрацоўкі і займаюць значную частку (паласу ці больш) СМІ. Хто-небудзь іх чытае? Чым тлумачыцца такая падача? Роляй газеты як дзяржаўнага СМІ і абавязкам друкаваць падобныя дакументы? Але нават у гэтым выпадку ніхто не забараняе рэдакцыі апрацаваць тэкст і падаць яго ў больш зручнай для чытання і разумення форме.

    З нагоды прэс-канферэнцыі А. Лукашэнкі недзяржаўным СМІ “Маладзечанская газета” надрукавала справаздачу ў форме, традыцыйнай для асвятлення медыйных мерапрыемстваў з удзелам кіраўніка дзяржавы. Недзяржаўнае СМІ падзеі не заўважыла.

    Як дзяржаўнае, так і незалежнае выданне надалі шмат увагі падрыхтоўцы да школьнага сезону. Газеты надрукавалі навіны па тэме, парады бацькам і дзецям, рэпартажы.

    Загалоўкі артыкулаў «Рэгіянальнай газеты» кажуць пра праблемны характар матэрыялаў па вылучанай тэме. Выданне ўздымае праблему прэстыжу прафесіі настаўніка (заг. “Прэстыж настаўніка трэба ратаваць тэрмінова”), складанасцяў працы ў сістэме адукацыі, пытанне размеркаваня маладых спецыялістаў (заг. “Маладыя спецыялісты: «Педагагічная дзейнасць…ммм…заманлівая»), пытанне фінансавых выдаткаў на навучальны сезон (заг. “Штогод першакласнік даражэе амаль на мільён”, “Школы плануюць перавесці на самафінансаванне”). Відавочна, што дадзеная тэма ў «Рэгіянальнай газеце» падаецца востра незалежнымі ад сістэмы адукацыі аўтарамі.

    У «Маладзечанскай газеце» выяўлена больш «інфармацыйных адзінак» да дадзеную тэму.

    Колькасная перавага тлумачыцца тым, што аўтарамі дзяржаўнай газеты даволі часта выступаюць настаўнікі школ, выхавацелі, супрацоўнікі сістэмы адукацыі. Пад іх артыкулы газета адводзіць цэлыя палосы (напрыкл. паласа 4, № 64 (12210) за 26 жніўня, серада). Гэта даволі важная акалічнасць, якая ўплывае як на колькасць матэрыялаў, такі і на іх якасць.

    Выяўленая таксама колькасная розніца ў асвятленні тэмы «Жніво, збор ураджаю».

    «Маладзечанскай газета» стракаціць фотаздымкамі камбайнераў і «рэкаў збожжа» з загалоўкамі кшталту «Хлебаробы трымаюць марку» і г.д. Гэтай тэме выданне адводзіць самыя рэйтынгавыя газетныя пляцоўкі. Агульнае ўражанне ад артыкулаў і фота, якія іх суправаджаюць, – суцэльны пазітыў. Адчуванне, што газета у кожным нумары сочыць за спаборніцтвам, прайграць у якім немагчыма.

    Ці магчыма ўвогуле праблемна і востра пісаць пра жніво?

    «Рэгіянальная газета» выкарыстоўвае іншы падыход для асвятлення тэмы збора ўраджаю і нарыхтоўкі сельгаспрадукцыі. На старонках незалежнага СМІ адсутнічае “інфармацыйных запал” у сувязі са жнівом, адзначаны ў дзяржаўным выданні. У адным са сваіх жнівеньскіх нумароў «Рэгіянальная газета» друкуе рэпартаж з маладзечанскай сям’і Рысікаў, якія штогод робяць закаткі на зіму, – звычай, які ёсць ў большасці беларускіх сем’яў. Выданне ўздымае пытанне якасці прадуктаў, якія прадаюцца на рынку (заг. «Мой сабака гэта не есць. Праверце», «У дзвюх вёсках Вілейшчыны знайшлі радыёактыўныя ягады»), і друкуе інфармацыю пра здарэнні, звязаныя з кампаніяй па ўборцы збожжа.

    У асвятленні тэмы надзвычайнай жнівеньскай спёкі дзяржаўная газета значна абышла незалежнае выданне. Тэма надвор’я на старонках «Маладзечанскай газеты» распрацавана выдатна. Тут і парады, і навіны, цікавосткі і афіцыйная інфармацыя (праўда, пададзеная ўсё ў тым жа «голым» выглядзе афіцыйнага дакумента).

    «Рэгіянальная газета» напісала пра забарону наведваць лясы, але ў цэлым – складаным прыродным умовам жніўня не надала шмат увагі.

    Тэматычная класіфікацыя і моўны аналіз рэгіянальных выданняў

    Каб зразумець, якія тэмы з’яўляюцца найбольш важнымі і істотнымі для рэгіянальных газет, а таксама каб вызначаць, якую мову выданні выкарыстоўваюць часцей у сваёй працы, быў праведзены дадатковы аналіз.

    Былі прааналізаваныя і класіфікаваныя па тэмах загалоўкі асобных нумароў маладзечанскіх газет, якія вышлі ў свет у жніўні 2015 г. З‑за рознага рэжыму выхаду газет і дзеля таго, каб зраўняць памеры даследаванай плошчы газет, было вырашана прааналізаваць адзін нумар большага па памеры штотыднёвіка “Рэгіянальная газета” (№ 33 (1059)

    14 жніўня) і два нумары “Маладзечанскай газеты” №60 (12206) за 12 жніўня і №61 (12207) ад 15 жніўня. Аналізаваліся палосы з газетнымі матэрыяламі. Палосы, якія ўтрымліваюць рэкламу, пры аналізе не ўлічваліся.

    Такім чынам, агульна быў прааналізаваны змест 12‑і газетных палосаў “Рэгіянальнай газеты” №33 і 13‑і палос №№ 60 і 61 “Маладзечанскай газеты”. Такі падыход выраўняў даследаваныя паказчыкі і даў больш аб’ектыўнага матэрыялу для параўнання.

    Дзеля аналізу былі вылучаныя загалоўкі ўсіх артыкулаў у выбраных нумарах выданняў. Загалоўкі былі класіфікаваныя адпаведна тэматычнай скіраванасці. Пры класіфікацыі ўлічваўся як загаловак, так і змест артыкула.

    Molodech­no, Min­sk region, Local Print Media, Main Top­ics Clas­si­fi­ca­tion, August, 2015 | Cre­ate info­graph­ics

     

    Тэматыка “Маладзечанская газета” №60 (12206),12 жніўня і №61 (12207), 15 жніўня. Загалоўкі артыкулаў “Рэгіянальная газета” № 33 (1059), ад 14 жніўня. Загалоўкі артыкулаў
    Мясцовыя ўлады, рашэнні, выбары Прыём грамадзян
    «Прамыя лініі» — штотыднёва
    Строили — и построили…
    Чыстыя намеры — «бруднае» выкананне
    Хозяйствовать рационально
    Прамыя лініі штотыднёва
    Прыём грамадзян
    Звыш 6,1 тысячы ўчасткаў для галасавання ўтворана ў Беларусі і за межамі краіны
    Прыём грамадзян
     
    Здарэнні, крымінал Карупцыі ў нас не месца
    Паважай закон з маладосці
    Крымінал
    Служба 101
    ДАІ папярэджвае
    Акцыі
    Аўтапоезд наехаў на пешахода
    Мужчына падчас спрэчкі абліў гарачым булёнам сужытніцу
    Ехаў праз мяжу на счэпцы паміж вагонамі
    На Валожыншчыне згарэла 20 гектараў пшаніцы, у Маладзечне — паўгектара
    Маладзечанца абакралі на рыбалцы
    Шукаюць мужчыну, які хаваецца ад следства
    На Вілейшчыне ўдарылі нажом мінчаніна
    Звяртайце ўвагу на арыенціроўкі, яны сапраўды дапамагаюць.
    Загінулі кіроўцы
    Здароўе Страна Советов.
    Лето, солнце, жара …
    Как охладиться в зной
    Спёка: як паводзіць сябе за рулём
    Маладых дактароў стала больш
    Пацыентка напісала адмову ад шпіталізацыі
    Культура, гісторыя Ракуцёўшчына — куточак, сэрцу дарагі
    На парадку дня стварэнне аргкамітэта. Святкаванне 250 годдзя Міхала Клеафаса Агінскага
    Фотамастак Міхаіл Крыжаноўскі: «Працы збіраў пяць год»
    «Нябачныя помнікі Вялікай вайны» паказваюць у Мядзеле
    Мясцовыя помнікі дрэвагліннай архітэктуры
    Як журналісткі «РГ» на два дні сталі вішнямі
    Адукацыя Туркменкі выбіраюць медыцынскі каледж
    Чакаюць вучняў абноўленыя класы
     
    Грамадства Жніво-2015
    Быць будаўніком — вялікі гонар
    Рэпутацыя як капітал
    Усміхніцеся: вас здымаюць! Экалагічны кантроль
    Едуць па Берліне нашы землякі … Рубрыка “Турызм”.
    Мядовыя рэкі, лясныя берагі
    За нектар з буякоў — хрустальны яблык
    Хлебаробы трымаюць марку
    Рыхтуй кармы летам
    Сям’я не месца для насілля
    «Молада — ды не зелена!». Дабрачынная акцыя БРСМ
    Вілейка: ці маем мы права перайначваць 150 гадовы храм
    150-гадовай царкве плануюць прымацаваць падсобкі
    Дзе ў рэгіёне на Міншчыне найвышэйшы заробак
    «Мой сабака гэта не есць. Праверце»
    Курсы валют НБ РБ
    Цэны на рынку. Маладэчна
    Міхась Казлоўскі: «Я кроў ад крыві гэтага народа»
    Як дзецям ратавацца ад уласных бацькоў? Апытанне.
    Адпачыць з вожыкамі і зайцамі
    ЖКГ   Пяць гадоў кватэры і падвал па Францішка Скарыны затапляе адходамі ад каналізацыі
    Спорт Гарачая лінія
    Пачалі сезон з перамогі
    110 кіламетраў за 12 гадзін
    Свята спорту і музыкі
    Каляндар астатніх матчаў 1‑га этапу Кубка Руслана Салея
    Пакуль без папярэджанняў
    Балельшчыкам на заметку
    Вытрымаць тры гадзіны з байцамі на трэніроўцы
    Вынікі футбольнага тыдня
    Каляндар гульняў ХК «Дынама-Маладзечна». Сезон 2015–2016. Першая стадыя першага этапа.
    Афіша, забаўляльная інфармацыя Удакладненне
    Это интересно
    Погода
    Улыбнёмся
    Теплый салат с креветками, омлетом и кедровыми орешками. Рецепт.
    Погода
    Афоризм номера
    З самакатам за пазухай
    Раённая афіша
    Ці ведаеце вы што …
    Ад крыналінаў і турнюраў да мадэрна
    Зараджайся на хаду!
    Каляндар
    Гараскоп. 14–20 жніўня.
    Кінатэатар «Радзіма» Маладзечна. Афіша.
    Кінатэатар «Мір» Вілейка
    Надвор’е
    Навіны Забяспечыць рост
    На радасць навасёлам
    Саюзнікаў стала больш
    Адказнасць — нулявая
    Мэта — мільярд!
    Пачатак пакладзены. Візіт у Беларусь прэм’ер-міністра Пакістана.
    Трампілн першай тысячы
    Купанне абмежавана
    Карта навучэнца
    Дыназаўры ў Мінску
    Забаранілі купацца ў Беразінскім
    Абанентаў «Зеніта» чакае хутчэйшы інтэрнэт
    16 жніўня МТС дорыць дзень бясплатных размоў унутры сеткі

     

    Высновы

    Паводле моўнага аналізу, абодва выданні аддаюць перавагу беларускай мове. Матэрыялаў на рускай мове ў незалежнай газеце ўвогуле не выяўлена. “Маладзечанская газета” выкарыстоўвае рускую мову ў асноўным для падачы забаўляльнай інфармацыі: рэцэптаў, надвор’я, карысных парадаў і г.д.

    Molodech­no, Min­sk region, Local Print Media, Lan­guage Clas­si­fi­ca­tion, August, 2015 | Cre­ate info­graph­ics

    Тэматычная класіфікацыя выявіла, што галоўнымі тэмамі для “Рэгіянальнай газеты” з’яўляюцца “здарэнні і крымінал” і “грамадства”. Для “Маладзечанскай газеты” – “грамадства”, “навіны” і “забаўляльная інфармацыя”. Такім чынам, асноўныя тэмы, па якіх маладзечанскія газеты змяшчаюць найбольш матэрыялаў, з’яўляюцца непалітычнымі і мясцовымі.

    У цэлым, сабраныя дадзеныя паказваюць раўнамернае і разнастайнае тэматычнае размеркаванне матэрыялаў у разгляданых СМІ, што гаворыць пра разнапланавасць, актыўную працу з крыніцамі, шматвектарную рэдакцыйную палітыку выданняў.

    “Маладзечанская газета”, якая выдаецца два разы на тыдзень, мае больш аператыўны навінавы характар. Па сабраных дадзеных бачна, што значную частку ў газеце займаюць афіцыйныя паведамленні – анонсы “гарачых ліній” і “прыёмаў грамадзянаў” абласнымі і раённымі чыноўнікамі і г.д. Візуальны аналіз нумароў “Маладзечанскай газеты” за жнівень выявіў, што аўтарамі інфармацыйных паведамленняў малога і сярэдняга памеру даволі часта выступаюць не журналісты выдання, а афіцыйныя асобы, супрацоўнікі дзяржаўных службаў, сістэмы адукацыі і інш.

    Аўдыторыя і дзяржаўная сістэма: на чыім баку рэдакцыя?

    Дырэктары школ, настаўнікі і выхавацелі актыўна пішуць у “Маладзечанскай газеце” пра свае дасягненні, укараненне новых педагагічных тэхналогій. Газета падае тэксты за іх аўтарствам. Ці правільна гэта – прадстаўляць газетную плошчу для гэткіх матэрыялаў? З аднаго боку, такі падыход зніжае нагрузку на рэдакцыю. Але прынцыпы журналісцкай працы патрабуюць прадстаўлення розных пунктаў погляду, і таму размяшчэнне такіх матэрыялаў – парушэнне правілаў.

    Надзейна спрацоўвае старая схема функцыянавання дзяржаўнай прэсы. Можна ўявіць, што, хутчэй за ўсё, нехта з рэдакцыі тэлефануе ў аддзел адукацыі і просіць “напісаць што-небудзь для газеты”, а там, ведаючы абстаноўку ва ўстановах адукацыі, выбіраюць “аўтара” і абцяжарваюць яго “заданнем” напісаць у раёнку. Затым тэкст трапляе ў рэдакцыю і на старонкі газеты.

    Што робяць журналісты выдання ў гэтым выпадку? Нічога. Ці можа чытач газеты разлічваць на аб’ектыўную інфармацыю, калі выданне працуе па такой схеме? Не. Зразумела, што ніхто з чыноўнікаў ці настаўнікаў не напіша крытычна пра сваю працу альбо пра ўстанову, у якой працуе. Рэдакцыя пакідае чытача сам-насам з ангажаваным поглядам дзяржаўнага службоўца.

    Хто больш зацікаўлены ў такой схеме – дзяржаўная сістэма ці аўдыторыя СМІ? Канешне, сістэма. Выкарыстоўваючы СМІ, дзяржаўная сістэма ўмацоўвае сябе, звужае поле для крытыкі, пазбаўляе як аўдыторыю, так і супрацоўнікаў (у дадзеным выпадку — сістэмы адукацыі) права на выказванне розных пунктаў погляду, уласных меркаванняў і крытыкі.

    Газета – гэта тэрыторыя журналістаў. Журналісцкая праца мае жорсткія прынцыпы. Акрамя таго, чытач мае права ведаць розныя думкі. Рэдакцыя павінна яму іх прадставіць.

    Жніво: інфармацыйны рытуал не парушаны

    Збор ураджаю і надвор’е – вельмі значныя тэмы для рэгіянальных СМІ. Падача тэмы – неабякавая і эмацыйная, тэксты і фота проста дыхаюць пазітывам. Радасць, звязаная са зборам ураджаю і сезоннымі працамі, выплёскваецца на старонкі газет – як дзяржаўнай, так і незалежнай.

    Відавочна, што і чытачы, і супрацоўнікі рэдакцыі – не офісныя сухары, а людзі, звязаныя з зямлёй, прыродай і прасунутыя ў справе вядзення сельскай гаспадакі. Тут рэдакцыя і чытачы на адной хвалі.

    Аднак выданні не выйшлі за рамкі штогадовага інфармацыйнага рытуалу. Сама з’ява ўспрымаецца, як нешта, што паўтараецца штогод. Дзеля надання тэме трэндавага характару варта было б параўнаць дадзеныя з суседнімі дзяржавамі, ураджай у фермерскіх і дзяржаўных гаспадарках, выявіць тэндэнцыі (напрыклад, напісаць пра новыя расліны, перспектыўныя тэхналогіі ў сельскай гаспадарцы, якія прынеслі плён у гэтым годзе), прыкмеціць асаблівасці менавіта гэтага сезону і г.д.. Гэтага выданні не зрабілі.

    Выбары: маўчанне – знак… чаго?

    Можна сказаць, што раёнкі ігнаруюць выбары і ўвогуле не разглядаюць палітычную кампанію як інфармацыйную нагоду. Як дзяржаўнае, так і незалежнае выданне не змяшчаюць матэрыялаў, скіраваных на падвышэнне ўзроўню палітычнай культуры чытачоў, мабільнасці і грамадзянскай

    матывацыі ці любой іншай інфармацыі, якая б паспрыяла ўключэнню аўдыторыі выданняў у выбарчую кампанію. Улічваючы асаблівасці беларускай палітычнай культуры, можна было б разгледзець як “непрамую агітацыю” інфармацыю пра жніво і дасягненні. І наогул – усе матэрыялы, інфармацыйнай крыніцай ці нагодай для якіх стала функцыянаванне дзяржаўнай сістэмы альбо дзейнасць яе службоўцаў. Аднак, калі апусціць сэнсавую падвойнасць, то відавочна, што гэта хутчэй карпаратыўная, чым агітацыйная ці палітычная інфармацыя, і прамога выбарчага пасылу яна не ўтрымлівае.

    Мясцовыя СМІ ўспрымаюць сябе нібы па-за бягучай выбарчай кампаніяй. Гэта добра ці кепска?

    Палітыка – частка жыцця, якая базуецца на наяўнасці і выяўленні агульнага грамадскага інтарэсу супольнасці, жыхароў рэгіёна. СМІ – гэта інструмент, які робіць гэты інтарэс гучным, заўважным, дыскусійным, публічным. Адсутнасць палітычнай інфармацыі ў газетах адзначае альбо адсутнасць агульных (грамадскіх) інтарэсаў у аўдыторыі, альбо няздольнасць рэгіянальных медыяў гэты інтарэс прыкмеціць і агучыць.

    Ёсць розныя прычыны гэтай з’явы. Але яе вынікі заўсёды аднолькавыя – дадзеная сітуацыя азначае, што медыі не адлюстроўваюць напоўніцу жыцця рэгіёна, не прадастаўляюць слова тым, хто хоча выказацца, свядома ўнікаюць крытычных, вострых і палемічных тэмаў. Палітыка – гэта “інфармацыйны хлеб” любога выдання, і раней ці пазней газеты да яго звернуцца. Таму згаданыя  рэгіянальныя выданні маюць неабсяжныя перспектывы для развіцця.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці