• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Пастанова Камісіі па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” ад 25 верасня 2015 г.

    Камісія па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у складзе старшыні Анатоля Гуляева і сябраў Сяргея Ваганава, Марыны Загорскай, Валера Карбалевіча, Змітра Падбярэзскага, Анджэя Пачобута і Таццяны Рэвяка разгледзела скаргу сябра ГА “БАЖ” Валера Каліноўскага.

    Заяўнік звяртае ўвагу Камісіі на тое, што шэф-рэдактар “Народнай волі”, намесніца старшыні ГА “БАЖ” Святлана Калінкіна надрукавала ў сацыяльнай сетцы Face­book і на сайце “Народнай волі” допіс “Светлана Калинкина: интервью с Лукашенко – не статусно, не интересно и очень предсказуемо”, у якім абразіла яго. Бо там напісала, што размаўляла з журналістам, які папрасіўся на інтэрв’ю з Лукашэнкам і ў размове ахарактарызавала яго як чалавека, які перад прэзідэнтам “онемел, одеревенел и почти описался”. Хоць прозвішча “Каліноўскі” ў допісе і не названае, на думку заяўніка, яго лёгка было ідэнтыфікаваць, бо ён на той прэс-канферэнцыі быў адзіны, хто запытаўся пра інтэрв’ю. Таму ён хутка і быў ідэнтыфікаваны, што праявілася ў абразлівых каментарах у сацыяльных сетках. Да таго ж, настойвае заяўнік, такой размовы не было.

    Камісія адзначае, што не лічыць магчымым і важным высвятляць, ці была на самой справе размова і ў якіх выразах яна гучала. Затое, на самой справе, матэрыял пад назвай: “Светлана Калинкина: интервью с Лукашенко – не статусно, не интересно и очень предсказуемо” быў размешчаны на сайце “Народнай волі” (5 жніўня 2015 года 12.46). Матэрыял, у тым ліку, утрымлівае абзац: “Когда пару месяцев назад была пресс-конференция АГЛ и представители негосударственных СМИ начали проситься на интервью, я (честно!!!) не могла понять ни смысла, ни мотивов. Более того, одного из коллег прямо спросила: объясни, о каком интервью и зачем ты просил, если онемел, одеревенел и почти описался, когда пытался задать вопрос о политзаключенных, но так, чтобы само это слово не произнести? Ответ, конечно был в духе, что мы – журналисты, и интервью с главой государства это в любом случае статусно. А я вот не согласна…»

    Таксама Камісія адзначае, што згодна са справаздачамі з памянёнай вышэй прэс-канферэнцыі, Валер Каліноўскі быў тым самым журналістам, які запытаўся пра лёс Статкевіча і прасіў Лукашэнку пра інтэрв’ю: «На исходе третьего часа пресс-конференции удалось задать свой вопрос корреспонденту Белорусской службы Радио Свобода Валерию Калиновскому. Он напомнил, что с момента предыдущих выборов главы государства в 2010 году за решеткой остается один из кандидатов в президенты Николай Статкевич». (http://www.svoboda.mobi/a/us-cuba/26820505.html) і ідэнтыфікаваць яго не цяжка.

    Гэта пацвердзіла і сама Святлана Калінкіна, калі зрабіла ў Face­book наступны допіс, адрасаваны Валеру Каліноўскаму, перадрукаваны потым на старонках “Белорусского партизана”.

    Светлана Калинкина написала в Фейсбуке и ответ Валерию Калиновскому:

    1. Как ты себя узнал, если такого разговора не было?

    2. Ты пишешь, что узнал, потому что только ты спрашивал у Лукашенко про Статкевича. Но во-первых, я не упоминала и Статкевича. А во-вторых, спрашивал про него не только ты.

    3. Коль ты сам во всем признался, то и я признаю, что таки да, именно с тобой у нас был разговор на тему, зачем, сидя на пресс-конференции, проситься еще и на интервью и далее – по ранее написанному тексту”.

    Такім чынам, Святлана Калінкіна пацвердзіла, што мела на ўвазе менавіта Валера Каліноўскага.

    У папярэдняй размове з сябрам Камісіі Змітром Падбярэзскім яна адзначыла, што не бачыць парушэння этычных стандартаў, бо ўжыла цалкам літаратурнае слова «описался» не ў журналісцкай публікацыі, а на ўласнай старонцы ў Face­book. І гэта было яе прыватнае меркаванне як звычайнага чалавека, а не журналіста.

    Камісія лічыць, што падзяленне дзейнасці сябра журналісцкай супольнасці на “як журналіста” і “як чалавека” мае штучны характар. Асоба, якая з’яўляецца сябрам прафесійнай супольнасці, больш за тое – адным з кіраўнікоў гэтай супольнасці – дабравольна прыняўшы на сябе абавязак прытрымлівацца пэўных этычных стандартаў, пры апублікаванні допісаў у сацыяльных сетках не перастае быць сябрам супольнасці  і, адпаведна, прыхільнікам пэўных этычных стандартаў (у нашым выпадку – Кодэкса журналісцкай этыкі і Дэкларацыі прынцыпаў прафесійнай этыкі). А яны патрабуюць:

    Выкладаючы факты, каментуючы іх і ўступаючы ў палеміку па тых ці іншых пытаннях, журналіст абавязаны прытрымлівацца этыкі і культуры дыялогу, выказваць павагу да чалавека, з якім палемізуе” (Кодэкс журналісцкай этыкі, https://baj.media/be/prabaj )

    А таксама: “Лічыць недапушчальным плагіят, свядомае скажэнне фактаў, заведама недакладныя каментары, неабгрунтаваныя абвінавачванні, атрыманне незаконнага ўзнагароджання за распаўсюд або адмову ад распаўсюду інфармацыі”. (Дэкларацыя прынцыпаў прафесійнай этыкі, https://baj.media/be/prabaj ). Пагодзімся, што, калі мы пішам пра дарослага чалавека (мужчыну, жанчыну – не мае значэння), што ён (яна) паводзіць сябе перад пэўнай асобай як “описавшись”, – гэта абразлівая форма.

    Дэкларацыя прынцыпаў паводзінаў журналіста Міжнароднай федэрацыі журналістаў патрабуе:

    Журналіст павінен лічыць сур’ёзнымі прафесійнымі парушэннямі:

    - плагіят;

    -наўмыснае скажэнне фактаў;

    - паклёп, знявагу, неабгрунтаванае абвінавачанне”.

     (http://www.presscouncil.ru/index.php/teoriya-i-praktika/dokumenty/754-deklaratsiya-printsipov-povedeniya-zhurnalista-mezhdunarodnoj-federatsii-zhurnalistov)

    Неістотнай уяўляецца сябрам Камісіі і спасылка на тое, што памянёны вышэй матэрыял размешчаны ў Face­book. Даўно вядома, што існуюць сеткавыя этычныя Кодэксы – так званы нэтыкет. Міжнародная федэрацыя па інфармацыйных тэхналогіях (IFIP) раіць прытрымлівацца кодэксаў камп’ютарнай этыкі, агульнымі для якіх з’яўляецца:

    “…не выкарыстоўваць камп’ютар з мэтай нашкодзіць іншым людзям… Выкарыстоўваць камп’ютар з самаабмежаваннямі, якія паказваюць Вашу павагу да іншых людзей. (https://ru.wikipedia.org/wiki/Компьютерная_этика)

    Такой палітыкі прытрымліваюцца і найбуйнейшыя СМІ ў свеце. Напрыклад, яшчэ ў 2012 годзе Філіп Кольберг, кіраўнік па стандартах «Нью-Ёрк Таймс» – аднаго з флагманаў амерыканскіх СМІ – падкрэсліваў, што фрылансеры як і штатныя журналісты павінны быць стрыманымі, не канфліктаваць ў сацыяльных сетках, нікога не абражаць… 

    Да таго ж, Камісія не ведае, як падзяліць “журналіста” і “чалавека” ў дадзеным выпадку. Допіс ў Face­book вядомай журналісткі яшчэ можна з вялікай нацяжкай пазначыць як допіс “проста чалавека”. Але як быць з тым жа допісам, перадрукаваным ў “Народнай волі”, дзе пазначаны прафесія і пасада аўтара?

    Камісія ПАСТАНАЎЛЯЕ:

    Лічыць, што Святлана Калінкіна дапусціла неэтычнае выказванне на адрас Валера Каліноўскага.

    Старшыня Камісіі Анатоль Гуляеў

    Сакратар Камісіі Таццяна Рэвяка

     

    P.S.: Падчас прыняцця Пастановы сябра Камісіі Сяргей Ваганаў галасаваў супраць, Андрэй Пачобут – устрымаўся. У канцы паседжання Камісіі па этыцы 25 верасня Святлана Калінкіна і Валер Каліноўскі паціснулі адзін аднаму рукі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці