• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    На сустрэчу з віцебскімі падлеткамі запрасілі блогера, які ў сваіх відэароліках зневажае настаўнікаў і ўжывае ненарматыўную лексіку

    Сустрэча з блогерам-«мільённікам» Мікітам Уданоўскім прайшла ў віцебскай Медыялабараторыі, якую ўрачыста адкрылі ў прысутнасці міністра інфармацыі Уладзіміра Пярцова. Віцебскі блогер стаў першым госцем прасторы, створанай «пад кіраўніцтвам ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама і рэдакцыі абласной газеты «Витебские вести».   

    Падчас адкрыцця гаварылася, што Медыялабараторыя пры абласным Медыяцэнтры павінна стаць прафарыентацыйнай, адукацыйнай, практыкаарыентаванай пляцоўкай для маладых людзей, якія цікавяцца журналістыкай і блогасферай. Адпаведна, і першага госця мусілі выбіраць асабліва ўважліва — як асобу, здольную сваім прыкладам натхніць віцебскіх падлеткаў на творчасць і навучыць іх азам блогінгу.

    Можна было чакаць, што на сустрэчу са школьнікамі запросяць блогера, які здымае ролікі пра мерапрыемствы БРСМ ці іншыя ідэалагічныя імпрэзы. Але зразумела, што такі кантэнт не будзе карыстацца папулярнасцю ў падлеткаў, якія з’яўляюцца мэтавай аўдыторыяй Мікіты Уданоўскага.

    Хто ж такі блогер Мікіта Уданоўскі, якога ўлады Віцебскай вобласці ўважаюць за настаўніка моладзі?

    Хлопец скончыў віцебскую сярэднюю школу № 46, зараз ён студэнт юрыдычнага факультэта мінскага Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій (БІП).  Першыя відэаролікі ён пачаў здымаць яшчэ падчас вучобы ў школе, і цяпер мае 7 млн падпісчыкаў у Tik­Tok і 2,5 млн на YouTube. 

    Зараз Мікіту 21 год, але тэматыка ягонай творчасці застаецца ранейшай. Гэта высмейванне школьных настаўнікаў, часам у грубай і нават вульгарнай форме («матэматычка» — «старая швабра», якая «ўвесь час ходзіць са страшным пакетам, як яна сама», настаўніца англійскай мовы — «самая прыгожая і маладая, толькі ніхто не ведае, ад каго ўвесь час цяжарная», «геаграфіца», якая патрабуе паказаць «рэчку Какашку», і г. д).

    Гэта і кпіны з бацькоў, якіх «герой» у асобе самога блогера ўспрымае як людзей недалёкіх і надакучлівых.  А таксама здзеклівыя характарыстыкі аднакласнікаў, эксперыменты з ежай і бытавой хіміяй, накшталт закідвання балончыка з фарбай у мікрахвалёўку. І ўсё гэта з ужываннем час ад часу далёка не літаратурных выразаў.

    Падчас сустрэчы Мікіта Уданоўскі распавёў падлеткам, што першыя 20 рублёў, заробленыя ў інтэрнэце, праеў у кавярні. А цяпер зарабляе больш за сваіх бацькоў. Удзельнікі сустрэчы распытвалі блогера, наколькі важныя для поспеху  наяўнасць тэхнічных сродкаў, уменне здымаць, выбар часу для размяшчэння відэаролікаў. На гэта Уданоўскі адказаў, што «для здымак дастаткова звычайнага тэлефона і дзённага асвятлення. Бо галоўнае — гэта ідэя, блізкая падпісчыкам, шчырасць і харызма». Пачаткоўцам ён параіў шукаць тэмы ў сваім школьным жыцці і пераздымаць ва ўласнай манеры ягоныя відэаролікі.

    На сустрэчу ў Медыялабараторыі — нагадаем, творчай прасторы для тых, хто марыць стаць супрацоўнікам СМІ альбо блогерам — сабралі больш за 30 падлеткаў. Складана меркаваць, чаму ў прафесійным сэнсе іх навучыў Мікіта Уданоўскі, яшчэ складаней вызначыць, які выхаваўчы эфект мелі на мэце арганізатары гэтай сустрэчы.

    Паколькі Медыялабараторыя — гэта праект абласных уладаў, і запрашэнне гасцей-настаўнікаў таксама ў іх кампетэнцыі, то выглядае, што падлеткам гатовы дэманстраваць усё, што заўгодна, толькі б там не было нічога такога, што прымусіла б іх думаць і крытычна ацэньваць рэчаіснасць.

    Фармуючы светаўспрыманне будучых беларускіх журналістаў і блогераў на падобных узорах творчасці, ідэолагі паказваюць, якія кадры найбольш пажаданыя ў сучасных медыях. Выглядае так: заахвочаныя высокімі заробкамі і адначасова крыху інфантыльныя, гатовыя працаваць дзеля непатрабавальнай аўдыторыі і непадрыхтаваныя займацца сур’ёзнымі тэмамі.  

    Чытайце яшчэ:

    Улады аб’явілі «экстрэмісцкім фармаваннем» спартовае медыя «Tribuna.com Беларусь»

    Личные аккаунты нужно держать закрытыми? Изучили советы по безопасности в соцсетях

    ГосСМИ обнародовали «закрытое исследование» от Пресс-клуба. Команда заявила о манипуляции

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці