• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Літоўскі юрыст перадае інфрмацыю пра беларускія арганізацыі прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай?

    Мантас Данелюс укараняўся ў беларускія арганізацыі, знаёміўся з бізнэсамі і актывістамі, а пасля таго, як уваходзіў у давер, перадаваў інфармацыю лукашэнкаўскай прапагандыстцы Ксеніі Лебедзевай. " Наша Ніва" даследвала гэтую дзіўную гісторыю

    Мантас Данелюс — літоўскі юрыст, які праводзіць свае кансультацыі для беларусаў у эміграцыі. 

    Схема, па якой працуе Мантас, такая: ён у якасці бізнэс-кансультанта знаёміцца з беларусамі на мерапрыемствах, напрыклад, праводзіць лекцыі па тым, як адкрыць сваю справу. Іншыя звяртаюцца да яго па юрыдычную дапамогу, бо знаходзяць у інтэрнэце ці ў беларускіх суполках інфармацыю пра яго вялікі досвед як юрыста. Пасля таго як ён увойдзе ў давер, пачынаецца дзіўнае. 

    Кансультант задае пытанні рознага характару, робіць відэазапісы ды скрыны перапісак і сістэматычна — «Нашай Ніве» вядомыя некалькі такіх выпадкаў — перасылае іх журналістцы Ксеніі Лебедзевай.

    «Нашай Ніве» вядомыя некалькі гісторый, але не ўсе з закранутых асоб пагадзіліся, каб вядомае ад іх было апублікаванае. 

    Па нашай інфармацыі, некалькі з беларусаў, якія сутыкаліся з Данелюсам, падалі на яго заявы ў літоўскую паліцыю.

    Мантас ужо трапляў у радар мясцовых праваахоўных органаў раней.

    У сеціве, напрыклад, ёсць дакумент, згодна з якім яшчэ ў 2011 годзе паліцыя (аддзел па расследаванні эканамічных злачынстваў) выносіла яму афіцыйнае папярэджанне, у якім патрабавала «выконваць Канстытуцыю і законы Літоўскай Рэспублікі, не абмяжоўваць правы і свабоды людзей». 

    Па інфармацыі «Нашай Нівы», нейкі час Данелюс дапамагаў у якасці юрыста арганізацыі «Наш дом» Вольгі Карач. Таксама праводзіў кансультацыі ў арганізацыі «Дапамога», якой кіруе Наталля Калегава. Па нашай інфармацыі, з сакавіка там з ім ужо не падтрымліваюць сувязь.

    Данелюс перыядычна публікуе фотаздымкі з сустрэч з беларусамі ў Літве.

    Сваё супрацоўніцтва з лукашэнкаўскімі СМІ Мантас не хавае. Ён дае каментары ў якасці літоўскага юрыста на тэлеканале «Беларусь 1» і хваліцца гэтым у сябе на старонцы ў фэйсбуку. 

    Такім «кансультантам» ён быў у сюжэце пра палітычную «справу Аўтуховіча» прапагандысткі Ксеніі Лебедзевай. У ім ён расказваў, да якіх «метадаў» звяртаюцца зняволеныя, каб зацягнуць судовы працэс.

    Нядаўна на «Беларусь 1» усё ў той жа прапагандысткі выйшла інтэрв’ю з былым добраахвотнікам-каліноўцам — Віктарам Савічам. Але, як пазней хлопец расказаў «Зеркалу», тэлебачанню ён каментары не даваў. 

    У выніку рэпрэсій 2020-га малады чалавек з’ехаў з Беларусі ў Літву. Калі пачалася вайна, ён уступіў у батальён Каліноўскага (пазней ён перайменаваўся ў Полк). 

    Віктар расказаў, што 11 або 12 ліпеня ён разарваў кантракт з Узброенымі сіламі Украіны і вярнуўся ў Вільню, дзе вырашыў адкрыць свой бізнэс. Ён звязаўся з юрыстам, які кансультуе людзей па тым, як адкрыць сваю справу. Гэта быў той самы Мантас Данелюс.

    «Калісьці я быў некалькі разоў у яго на лекцыях, таму і звязаўся з ім», — расказаў каліновец. 

    Праз паўтара тыдні пасля знаёмства Мантас, са словаў Віктара, прапанаваў яму запісаць інтэрв’ю аб Палку. Данелюс сказаў, што ролік трэба для амбасады ЗША, каб «разабрацца з Палком». У выніку відэа, дзе хлопец гаворыць пра добраахвотнікаў, паказалі не ў пасольстве ЗША, а на БТ. 

    У версіі БТ голас інтэрв’юера схаваны.

    Гэта было не адзінае інтэрв’ю Данелюса з Савічам. Ëн запісваў хлопца на відэа некалькі разоў. Задаваў таксама пытанні пра Ціханоўскую, грошы апазіцыі і сваімі фармулёўкамі падводзіў суразмоўцу да адказаў, што Ціханоўская аточаная агентамі заходніх спецслужбаў і што каліноўцы лічаць сябе «шляхтай», а народ — «быдлам». Савіч такіх адказаў усё ж не даў.

    У «Нашай Нівы» пасля прагляду даступнага нам арыгінала інтэрв’ю склалася ўражанне, што Данелюс меў ясны план і ўказанні, якіх адказаў ён хацеў дабіцца ад Савіча. 

    Мантас Данелюс расказаў «Нашай Ніве», што з Лебедзевай знаёмы даўно. 

    «З Ксеніяй Лебедзевай мы пазнаёміліся ў Паланзе задоўга да пандэміі. Яна здымала там відэа аб рэгулярных рэйсах «Белавія». Паколькі я свабодна размаўляю па-руску, дапамагаў ёй выконваць абавязкі журналіста.

    Ксенія прыняла іслам, у мяне таксама шмат сяброў-мусульман, яшчэ мы абое аднаго знака задыяку, розніца ў гадах невялікая. Гэта больш падобна да сімпатыі мужчыны да жанчыны, чым да супрацы», — апісвае ён знаёмства.

    «Ксенія — палкоўнік інфармацыйнай службы КДБ. Яна мне ў самым пачатку сказала, што ўсе зоркі службы навін Беларускага дзяржтэлерадыё адначасова дзейныя супрацоўнікі КДБ. У нас такая ж сітуацыя была ў Літве да перабудовы, так што для мяне гэта не сюрпрыз», — напісаў «Нашай Ніве» Данелюс.

    На пытанне, навошта ён перадае інфармацыю пра беларусаў, Мантас адказаў, што «дапамога жанчыне, якую я шчыра абажаю».

    Грошы, кажа ён, за гэта яму не плацяць.

    «Ксенія фатальная жанчына. Яна ўмее зачараваць мужчын. Гэты тып жанчын па-літоўску называецца Чорныя архідэі», — дзеліцца Мантас.

    «Чысці нашу перапіску, не захоўвай скрыноў нашай перапіскі», — інструктуе яго Лебедзева. Аднак, як бачым, ён не выконвае гэтай просьбы.

    Мантас Данелюс расказаў, што ён трапіў у «Наш дом» некалькі гадоў таму, яго парэкамендавала жанчына, якая жыла там у шэлтары. «Наша Ніва» ведае імя жанчыны.

    «Яна пацвердзіла, што я правільны чалавек», — тлумачыць Мантас. 

    Данелюс сцвярджае, што Карач і Калегава ведалі пра тое, што ён перадае інфармацыю Ксеніі Лебедзевай. Мы не ведаем, ці гэта праўдзівае сцвярджэнне. Наталля Калегава адмовілася каментаваць сітуацыю з Данелюсам публічна, Вольга Карач не адказала на наш запыт пра каментар.

    Мы пацікавіліся ў Мантаса Данелюса, ці не бачыць ён праблемы ў супрацоўніцтве з лукашэнкаўцамі. 

    «Літва не знаходзіцца ў стане вайны з Беларуссю. Мне дазволена дапамагаць журналістам Беларусі. КДБ з’яўляецца ўрадавым органам, але паколькі афіцыйнага ваеннага становішча няма, мне дазволена размаўляць з супрацоўнікамі КДБ да таго часу, пакуль не будуць раскрытыя дзяржаўныя сакрэты», — кажа Данелюс.

    Чытайце яшчэ:

    Мама Геннадия Можейко: «Гену радует, когда про него вспоминают, когда ему пишут о жизни, новостях»

    Франак Вячорка: «Казаць, што былі спробы ціску на медыі, — несправядліва»

    Сёння спаўняецца 44 гады Сяргею Ціханоўскаму

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці