• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Колькі беларусаў глядзяць палітычны YouTube? Паглядзіце вынікі даследавання

    Інстытут "Палітычная сфера" і ePramova даследавалі беларускі палітычны YouTube і яго асноўныя тэндэнцыі.

    Даследчыкі прааналізавалі каля 300 каналаў беларускіх дзяржаўных і недзяржаўных медыя, дэмакратычных і блізкіх да ўлады блогераў, палітычных і грамадскіх арганізацый з 2019 па 2022 год. 

    Да якіх высноў яны прыйшлі?

    Даследаванне дазволіла зафіксаваць працэсы ў рэпрэзентацыі палітыкі YouTube пад уплывам палітычнага крызісу 2020 года і вайны 2022-га і ператварэнне сацыяльных сетак у поле палітычнай і ідэалагічнай барацьбы. 

    Ахоп аўдыторыі

    Паводле слоў даследчыкаў, ахоп палітычнага YouTube ў Беларусі (сацыяльна-палітычнай інфармацыі пра Беларусь, якая прадастаўляецца каналамі YouTube незалежна ад краіны паходжання) складае каля двух мільёнаў дарослага насельніцтва.

    Поле беларускага палітычнага YouTube, паводле звестак за 2021 год,  складае больш за 70 мільёнаў праглядаў у месяц ці каля 2,3 мільёнаў праглядаў у дзень. У 2022 годе гэтыя лічбы значна выраслі: больш за 180 мільёнаў праглядаў у месяц, 6 мільёнаў у дзень.

    Улічваючы знешнюю аўдыторыю, а таксама розную рэгулярнасць праглядаў, дакладна памер аўдыторыі вызначыць складана. Хутчэй за ўсё, лічбы будуць на ўзроўні каля 1,5 мільёнаў чалавек.

    Дынаміка поля

    Палітычны YouTube  — гэта інфармацыйнае поле, якое стала павялічвалася з 2020 года: першы значны ўздым быў зафіксаваны летам, пасля ў жніўні 2020-га адбыўся ўсплёск. У 2021 годзе агульная колькасць праглядаў расла і дасягнула новых максімальных паказчыкаў пасля пачатку вайны ва Украіне.

    Усплёск жніўня 2020 года, як і сакавіка-красавіка 2022 года, быў звязаны з прытокам не толькі беларускай, але і расійскай аўдыторыі.

    Пры гэтым у 2020 годзе ён прывёў да глыбокай перабудовы і пашырэння беларускай аўдыторыі.

    Магчыма, усплёск вясны 2022 года будзе мець такія ж наступствы, але прагназаваць зараз цяжка.

    Структура, тэмы і ўстойлівасць

    Гістарычна з 2020 года ў полі беларускага палітычнага YouTube дамінавалі беларускія недзяржаўныя медыя і недзяржаўная сфера ў цэлым.

    У 2021 годзе доля дэмакратычных медыя ў гэтым сегменце была большая за дзяржаўныя ў 3–4 разы.

    Разрыў пачаў істотна скарачацца з пачаткам вайны. На колькі гэта паўплывае на структуру поля ў доўгатэрміновай перспектыве складана сказаць. 

    у гэтым полі абсалютна дамінуюць тры тэмы: міжнародная палітыка, унутраная палітыка, знешняя палітыка Беларусі. Усе іншыя тэмы маюць маргінальны характар.

    У цэлым, недзяржаўнае поле дэманструе вялікую ўстойлівасць і разнастайнасць. У яго значна больш моцныя пазіцыі ў разглядзе тэм унутранай і знешняй палітыкі Беларусі, мае значна больш лаяльную аўдыторыю.

    Праўладныя медыя і рэсурсы, якія звязаныя з дзяржавай, маюць нашмат больш добрыя пазіцыі ў асвятленні міжнароднай палітыкі, што можа быць вынікам прываблівання знешняй аўдыторыі.

    Чытайце яшчэ:

    «Заметно увеличивается число людей, активно избегающих новостей». Изучаем отчёт от Reuters Insti­tute

    Ніякіх цытат і ніводнага меркавання эксперта: як АНТ падтасоўвае факты

    «Збудуем мост і вернемся». Як самы хуткі журналіст Горадні заснаваў новае выданне ў Беластоку

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці