• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Камісія: «Наша Ніва» не парушыла этыку ў матэрыяле «Браты-славяне. П’едэстал Алімпіяды ў Рыа па грэка-рымскай барацьбе»

    ПАСТАНОВА

    Камісіі па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” ад 22 верасня 2016 года.

    Камісія па этыцы ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” у складзе прысутных Анатоля Гуляева, Валера Карбалевіча, Сяргея Ваганава, Марыны Загорскай разглядзела заяву Валянціна Стэфановіча.

    Заяўнік лічыць, што змешчаны на сайце газеты «Наша Ніва» матэрыял са здымкам пад загалоўкам «Браты-славяне. П’едэстал Алімпіяды у Рыа па грэка-рымскай барацьбе» ўтрымлівае парушэнні прафесійнай этыкі. На яго думку, публікацыя матэрыяла з такой назвай не спрыяе прапагандзе прынцыпаў талерантнасці, недыскрымінацыйнасці ў грамадстве, заснаваным на прынцыпах павагі да правоў чалавека. Акрамя таго, лічыць заяўнік, такая шматсэнсоўная назва, якая акцэнтавала ўвагу на расавым і нацыяльным (этнічным) паходжанні спартоўцаў “…магла выклікаць і выклікала ксенафобскія і расісцкія меркаванні, выказванні, жарты і г.д.”

    Камісія адзначае, што матэрыял пад такой назвай быў змешчаны ў “Нашай Ніве”. Усе тры спартоўцы — пераможцы Алімпіяды з Беларусі, Расіі і Украіны, змешчаныя на фота, выступаючы на Алімпіядзе за славянскія краіны, з’яўляюцца прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцей.

    Камісія згодная з заяўнікам у тым, што праблемы, звязаныя з нацыянальнай годнасцю, павінны падавацца ў СМІ надта асцярожна. Як трактуе Кодэкс журналісцкай этыкі БАЖ, “характарызаваць людзей у матэрыялах СМІ па расавым прызнаку, веравызнанні, нацыянальнасці і становішчы, якое займае чалавек, неабходна толькі ў тых выпадках, калі гэта мае істотнае значэнне для правільнага разумення публікацыі (сюжэту)”.

    Але Камісія адзначае, што ў дадзеным матэрыяле няма спробы характэрызаваць людзей па расавым прызнаку ці нацыянальнасці — тым больш, што нават слова “нацыя” не ўжываецца. Няма падставы для ксенафобіі (страх ці нянавісць да нечага чужога) ці расізму (канцэпцыі няроўнасці чалавечых рас).

    Камісія адзначае, што публікацыю на сайце “Нашай Нівы” немагчыма вызначаць як здзек ці абразу, не прысутнічае ў ёй таксама і мова варожасці. Камісія пастанаўляе:

    Матэрыял «Браты-славяне. П’едэстал Алімпіяды ў Рыа па грэка-рымскай барацьбе» не ўтрымлівае парушэнняў прафесійнай этыкі.

    Старшыня Камісіі  Анатоль Гуляеў

    Сакратар Камісіі   Таццяна Рэвяка

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці