• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Google Photos. Як абараніць сябе — пакрокавы гайд

    Адзін з нашых чытачоў пасля навіны пра затрыманне ў аэрапорце вырашыў тэрмінова праверыць тэлефоны сваёй сям'і. Мужчына адшукаў у Google Photos сваёй старэйшай сваячкі вельмі шмат старых фота з пратэстаў. Ён моцна здзівіўся: жанчына даўно памяняла тэлефон пасля 2020-га і зусім не ведала, што там мог застацца нейкі «кампрамат».  Наша Ніва тлумачыць, што адбылося і як абараніць сябе і сваіх блізкіх.

    Як фота трапляюць у Google Photos?

    Смартфоны на базе Android прапануюць сінхранізаваць вашы фота з воблачным сховішчам. Калі вы аднойчы ўключылі гэтую функцыю, то ўсе вашы фота аўтаматычна будуць загружацца ў Google Pho­tos, і калі вы выдаліце іх са смартфона, то там яны могуць застацца.

    Таксама калі вы мянялі смартфон і не чысцілі Google Pho­tos, то, імаверна, там засталася вялікая частка выяў са старога апарата. Тое ж можа здарыцца і з файламі на вашым гугл-дыску.

    Гэта зроблена для зручнасці: вы іх не згубіце нават тады, калі зламаецца або згубіцца смартфон, а доступ да іх можна атрымаць з любой прылады. Але відавочна без аглядкі на рэаліі сучаснай Беларусі.

    Як пачысціць Google Photos і Google Drive

    Пра гэта мы пісалі ў нашым вялікім гайдзе пра ачыстку Google-акаўнта. Але мы пераствараем гэтую частку адмыслова для Android-тэлефонаў.

    Гугл можа выдаць гісторыю вашых перамяшчэнняў. Як абараніць ваш Google-акаўнт — падрабязны гайд

    • Спачатку знайдзіце на вашым тэлефоне праграму, якая называецца «Фота» (Pho­tos, «Фото»). Яна мае такі значок.

    • Адкрыйце праграму. Там вы ўбачыце спіс вашых фота — праглядзіце іх, асабліва звяртаючы ўвагу на фота з 2020-га года.

    • Да прыкладу, вы знайшлі там фота, якое хочаце выдаліць. Доўга націсніце на яго, і яно выдзеліцца, а ў левым верхнім куце фота з’явіцца сіняя птушачка. Там жа можна выдзеліць адразу ўсе фота — насупраць даты з’яўляецца «птушачка».

    • Заўважце — фота, якія ёсць на дыску, пазначаныя ў правым ніжнім куце іконкай «воблачка». Далей націсніце «Выдаліць» (Delete) у меню, якое адкрыецца знізу. Пасля гэтага з’явіцца акенца пацвярджэння.

    • Націсніце «Змясціць у сметніцу» (Move to bin). Далей прайдзіцеся далей па іншых датах і выберыце ўсе фота, якія вы хацелі б выдаліць.
    • Але фота насамрэч не зусім выдаліліся, а толькі перамясціліся ў «Сметніцу». Варта выдаліць іх адтуль (іначай у гэтым няма ніякага сэнсу). Для гэтага перайдзіце ў «Бібліятэку» (Library), націснуўшы адпаведны пункт унізе старонкі.

    • Вам стануць бачныя ўсе вашы папкі, а зверху з’явяцца чатыры, сярод якіх «Сметніца» (Bin).

    • Націсніце на папку «Сметніца» (Bin). Адкрыецца меню, у якім будуць файлы, якія вы выдалілі толькі што.

    • Націсніце на меню з трох кропах у правым верхнім куце старонкі. Адкрыецца пункт «Ачысціць сметніцу» (Emp­ty bin).

    • Націсніце на яго. З’явіцца акно пацвярджэння беззваротнага выдалення файлаў.

    • Націсніце «Выдаліць назаўсёды» (Delete per­ma­nent­ly). Пасля гэтага фота выдаляцца з вашага акаўнта Google Pho­tos назаўжды.

    Далей варта праверыць ваш гугл-дыск — ці не засталося там нечага «крамольнага».

    Як пачысціць гугл-дыск (Google Drive)

    • Для таго, каб адкрыць гугл-дыск, трэба знайсці праграму «Дыск» (Dri­ve). Яна па змоўчанні ўсталяваная на ўсе смартфоны з Android ці, прынамсі, амаль на ўсе. Вось так выглядае яе іконка ў спісе праграм.

    • Адкрыйце праграму. Перайдзіце ў меню «Файлы» (Files) у меню ўнізе старонкі.

    Пераход у меню «Файлы» гугл-дыска

    • Тут вы пабачыце ўсе файлы з вашага гугл-дыска. Перагледзьце іх уважліва і паадкрывайце папкі, пра якія вы не памятаеце, што ў іх знаходзіцца. Калі вы знайшлі файл, які хочаце выдаліць, — выдзеліце яго доўгім націсканнем.

    Выдзелены файл у гугл-дыску

    • Націсніце на іконку «Сметніца» ў меню ў правым верхнім куце. З’явіцца паведамленне пацвярджэння выдалення.

    Акно пацвярджэння перамяшчэння ў сметніцу

    • Націсніце «Перамясціць у сметніцу» (Move to bin). Пасля гэтага працягніце пошук файлаў.
    • Як і ў выпадку з Google Pho­tos, файлы не выдаляюцца пасля перамяшчэння ў сметніцу. Зайдзіце ў меню, націснуўшы на тры рыскі, якія знаходзяцца ў левым верхнім куце.

    Тут варта націснуць на тры рыскі, каб адкрыць меню

    Тут варта націснуць на тры рыскі, каб адкрыць меню

    • Адкрыецца меню. Абярыце пункт «Сметніца» (Bin).

    Тут націсніце «Сметніца»

    Тут націсніце «Сметніца»

    • Вы пабачыце ўсе файлы, якія нядаўна выдалілі.

    Файл, які мы перамясцілі ў сметніцу. Каб ачысціць яе, націсніце на тры кропкі ў правым верхнім куце

    Файл, які мы перамясцілі ў сметніцу. Каб ачысціць яе, націсніце на тры кропкі ў правым верхнім куце

    • Націсніце на меню з трыма кропкамі ў правым верхнім куце экрана. Знізу з’явіцца пункт «Ачысціць сметніцу» (Emp­ty bin).

    Пункт меню «Ачысіць сметніцу», які з'явіцца пасля націскання

    Пункт меню «Ачысіць сметніцу», які з’явіцца пасля націскання

    • Націсніце на яго. З’явіцца дыялогавае акно пацвярджэння ачысткі сметніцы, то-бок беззваротнага выдалення файлаў з яе.

    Пацвярджэнне канчатковага выдалення файлаў

    Пацвярджэнне канчатковага выдалення файлаў

    • Націсніце «Выдаліць назаўсёды» (Delete for­ev­er). Пасля гэтага вы ўбачыце, што ўсе файлы выдаліліся, а сметніца пустая.

    Вычышчаная сметніца

    Вычышчаная сметніца

    Пасля таго, як вы гэта зробіце, усе фота цалкам выдалены з вашага гугл-акаўнта. Пасля гэтага можаце адключыць, калі лічыце патрэбным, сінхранізацыю з акаўнтам у гугл-фота. Як гэта зрабіць, ёсць у нашым гайдзе па выдаленні фота.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці