• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Глядзіце, як гэта было. Спецназавец наўмысна страляе ў журналістку «Нашай Нівы» Наталлю Лубнеўскую з 10 метраў ВІДЭА

    Журналістку «Нашай Нівы» Наталлю Лубнеўскую паранілі гумавай куляй 10 жніўня.

    У той вечар на вуліцы Кальварыйскай у Мінску, дзе праходзіла мірная акцыя пратэсту, з’явіліся дзясяткі байцоў — меркавана, «Алмаза» (антытэрарыстычнага спецпадраздзялення МУС). У суседніх дварах якраз знаходзіцца база «Алмаза».

    Адзін з байцоў спыніўся за 10 метраў ад групы журналістаў у сініх камізэльках «Прэса» і прыцэльна стрэліў з агнястрэльнай зброі па Наталлі.

    Гэта не быў выпадковы інцыдэнт — як відаць на відэа, якое аказалася ў распараджэнні «Нашай Нівы», баец наўмысна страляў па журналістцы.

    Увага! У канцы відэа дэманструецца адкрытая рана.

     

    Ужо больш за два тыдні Наталля застаецца ў Бальніцы хуткай дапамогі. Ёй ужо правялі адну аперацыю, не выключана, што спатрэбіцца і наступная. Невядома, колькі часу яна будзе вымушаная правесці ў бальніцы.

    Наталля Лубнеўская напісала заяву з патрабаваннем завесці крымінальную справу па факце нанясення ёй цялесных пашкоджанняў. Першы раз сілавікі ўзялі ў яе тлумачэнні 12 жніўня, другі раз — 21 жніўня. Рэдакцыя перадала следчым відэа, на якім добра відаць стрэл.

    Аднак крымінальная справа не заведзеная да гэтага часу.

    «Тэрмін праверкі працягнуты на месяц», — паведамілі Наталлі Лубнеўскай у Фрунзенскім раённым аддзяленні Следчага камітэта. А работнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, якія аглядалі рану, заявілі, што канчатковае заключэнне будзе гатова, толькі калі Наталлю выпішуць з бальніцы.

    «Наша Ніва» заклікае праваахоўныя органы сумленна і адказна падысці да выканання сваіх абавязкаў. Ідэнтыфікаваць чалавека з відэа, які, парушаючы закон, страляў па журналістцы — нескладаная задача для сілавікоў. Яе вырашэнне залежыць толькі ад волі кіраўніцтва Следчага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў і астатніх сілавых структур.

    Будзем удзячныя, калі грамадскасць, сведкі, цяперашнія ці былыя байцы сілавых структур дапамогуць ідэнтыфікаваць гэтага чалавека.

    Баец, які страляе па мірных грамадзянах, мусіць панесці адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам:

    • Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў, спалучанае з ужываннем зброі, караецца зняволеннем на тэрмін да 10 гадоў.

    • Наўмыснае нанясенне менш цяжкага цялеснага пашкоджання (якое не ўяўляе небяспеку для жыцця, але выклікала працяглае расстройства здароўя на тэрмін да чатырох месяцаў), здзейсненае агульнанебяспечным спосабам караецца зняволеннем на тэрмін да 5 гадоў.

    • Перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста караецца зняволеннем на тэрмін да 3 гадоў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці