• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экс-CEO партала: «Onlíner — гэта бізнэс, які быў заўсёды вельмі блізкі да чытача»

    Ілля Жукавец атрымаў брытанскую Global Talent Visa, якая выдаецца на пяць гадоў. Пра сыход з Onlíner і новыя жыццёвыя віражы з ім пагутырала «Наша Ніва». Перадрукоўваем тую частку інтэрв'ю, дзе экс-CEO папулярнага беларускага сайта разважае, у чым заключаўся поспех Onlíner і якія правілы выжывання на беларускім рынку. 

    «Наш унікальны досвед — пражываць даволі частыя хвалі крызісаў»

    З сумнага ў Іллі цяпер толькі расставанне з Onlin­er. Там ён працаваў чатыры гады. Але ён ні з кім не развітваецца. 

    «З усімі засталіся ў добрых адносінах. Думаю, што ў нас будзе шмат магчымасцяў пабачыцца — у Вялікабрытаніі ці ў Еўропе. Сумна зусім крыху, радасці ў гэтым рашэнні больш». 

    У чым сакрэт поспеху «Анлайнера»? Жукавец дзеліцца:

    «Onlin­er — гэта бізнэс, які быў заўсёды вельмі блізкі да чытача. Наладжваўся добры кантакт з карыстальнікамі. Мусіць, гэтая блізкасць адчуваецца, і ў гэтым поспех працы «Анлайнера». Некалькі гадоў таму я б сюды яшчэ дадаў кам’юніці. Але, на жаль, зараз у нас няма магчымасці працаваць з каментарамі, так здарылася, што не ўсё, што мы хацелі б зрабіць, магчыма на дадзены момант у Беларусі». 

    Змены ў рэдакцыйнай палітыцы былы CEO успрыняў складана. Тады ў рэдакцыі, згадвае ён, праходзілі шматгадзінныя планёркі. Сышліся на тым, што гэтае рашэнне — адзіна правільнае ў такіх умовах.

    «У творчым калектыве заўсёды ёсць рызыка расколу, прынцыповага неразумення, якое абарочваецца распадам. На мой погляд, у сітуацыі, калі лёгкіх рашэнняў няма, нам удалося прыняць такое, якое дазволіла захаваць калектыў», — разважае ён. 

    Усе сур’ёзныя ўзрушэнні, якія здараліся ў Беларусі за апошнія два гады, сур’ёзна адбіваліся на колькасці рэкламадаўцаў, праектаў кампаніі. Колькасць карыстальнікаў на сайце расла, спажыванне кантэнту таксама, а сярэдні чэк пакупак — не. Тады выхад быў такі: пайсці ў рэгіёны, а не засяроджвацца толькі на буйных гарадах, як было раней. 

    «Магчыма, там не такі вялікі ахоп, але мы імкнуліся актыўнічаць. З іншага боку, гэта наша праца — рэагаваць на ўсе ўзрушэнні і шукаць грошы ў новых месцах.

    Чароўнай таблеткі, каб выжыць на рынку ў Беларусі, няма. Мусіць, як звычайна, наша прадпрымальнасць павінна ратаваць.

    Пачаў актыўна расці Telegram, мы прапаноўвалі новыя прадукты ў ім. З’яўляліся новыя рэкламадаўцы, мы шукалі для іх новыя фарматы. Нічога такога асаблівага не скажу.

    Безумоўна, чым больш таленавітая ў цябе каманда, чым далей яна бачыць за гарызонт, тым больш шанцаў хаця б за месяц-два рабіць прадукты, якія будуць апярэджваць рынак. Беларускім лакальным прадуктам сапраўды складана з‑за канкурэнцыі з глабальнымі платформамі, маркетплэйсамі і яшчэ паміж сабой. 

    Наш унікальны досвед — пражываць даволі частыя хвалі крызісаў, якія ў нас здараюцца. Гэта наша асаблівасць, пад якую трэба падстроіцца», — дзеліцца ён. 

    Акрамя паказчыкаў росту аўдыторыі, выручкі, Ілля ганарыцца тым, што ў кампаніі атрымалася сабраць добрую каманду.

    «Я вялікі фанат серыяла «Тэд Ласа». Ён пра тое, як трэнер па амерыканскім футболе прыязджае ў каманду англійскай прэм’ер лігі, не ведаючы нават правіл гульні, і становіцца добрым менеджарам для сваёй каманды.

    Мы і атрымлівалі задавальненне, і працавалі на вынік. Гэта, мусіць, самае вялікае дасягненне», — падсумоўвае ён.

    Чытайце яшчэ:

    CEO Onlín­er Илья Жуковец объявил о том, что покидает компанию

    «Уезжал генеральным директором популярной газеты, а приехал жестянщиком»

    Месца знаўцаў занялі прапагандысты: як Тур у «Што? Дзе? Калі?» гуляў

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці