• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Накірункі працы і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзе цяпер вядомы спартовы каментатар Навіцкі

    Голас Уладзіміра Навіцкага ведае кожны беларус, які больш-менш сачыў за спортам у апошнія гадоў 30. Чым цяпер займаецца самы славуты з каментатараў на беларускім спартовым тэлебачанні? Піша "Наша Ніва". 

    Уладзімір Навіцкі трапіў у спартовую журналістыку яшчэ ў канцы 70‑х і заставаўся ў прафесіі 38 гадоў. За гэты час харызматычны Навіцкі, інжынер па адукацыі, папрацаваў на трынаццаці Алімпіядах, чэмпіянатах свету па футболе і хакею і безлічы іншых вялікіх турніраў.

    Дзеля прафесіі Навіцкі за некалькі месяцаў вывучыў беларускую мову і каментаваў спорт у тым ліку па-беларуску. Але ў той жа час яго, напрыклад, аднойчы абвінавацілі ў даносніцтве.

    Бліжэй да канца 2010‑х за Мэтрам, як называлі гэтага каментатара, сталі заўважаць агаворкі. Напрыклад, ён мог распавесці гледачам пра хакеістаў, якія чамусьці выходзяць на футбольнае поле, ці пра футбаліста, які нібыта гуляе ў матчы, хаця насамрэч ён спакойна сядзеў на лаве запасных. Тым не менш, да Навіцкага і яго працы ставіліся з павагай.

    У 2019‑м 65-гадовы каментатар пайшоў на пенсію. Чым ён займаўся пасля?

    Як стала вядома «Нашай Ніве», Навіцкі доўга змагаўся з цяжкай хваробай. Далей знакаміты каментатар спрабаваў вярнуцца на «Беларусь 5», але не змог дамовіцца пра гэта з кіраўніцтвам канала.

    Аднак і ў такой сітуацыі каментатар не застаўся без працы. Навіцкі мае даўнюю любоў да беларускага пляжнага футбола, і цяпер, на пенсіі, ён працягнуў каментаваць пляжнафутбольныя гульні на жыва. Таксама ён член выканкама федэрацыі пляжнага футбола Беларусі, і 17 сакавіка яго туды перавыбралі.

    Чытайце яшчэ: 

    Пачаўся суд над колішнім тварам тэлеканала АНТ Дзмітрыем Семчанкам

    У Брэсце вынесены прысуд блогеру Дзмітрыю Гарбунову: 1,5 гады калоніі за допісы ў сацсетках

    Адвакат і бацька Ігара Лосіка збіраюцца тэрмінова ехаць у калонію

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці