• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «А ці ёсць яшчэ Беларусь?» Пост вядомага журналіста і прадпрымальніка выклікаў гарачае абмеркаванне

    Заснавальнік партала «Пра бізнэс» Віталь Валянюк падзяліўся ў Фэйсбуку разважаннямі пра сітуацыю ў краіне і адчуванне сябе ў ёй. Многіх яго словы зачапілі.

    «Ужо больш за тры месяцы я не ў Беларусі, — піша ў Фэйсбуку медыяменеджар. — Вядома, сумую па родных і блізкіх. Па тых, каго не магу праверыць асабіста. Але дзіўнае пачуццё: па краіне не. Зусім. І вяртацца не хочацца.

    Таму што я не ведаю, чым бы я займаўся сёння ў РБ. У мяне знікла магчымасць паўнавартасна займацца тым, што я ствараў з калегамі апошнія гады. І акрамя пэўных аб’ектыўных абмежаванняў, я таксама суб’ектыўна не веру ў тое, што місія «развіцця прадпрымальніцтва» можа быць рэалізавана цяпер у маёй роднай краіне.

    Можна неяк спрабаваць займацца выжываннем, кожны дзень пераадольваючы цяжкасці не табой створаныя. Але ў развіццё я не веру. Акно магчымасцяў, якое было ў Беларусі ў 2014–2019, наглуха зачынілася. Забетаніравана. Калі будзе наступнае і ці будзе, шчыра, не ведаю. А псіхатып прадпрымальніка, дый любога нармальнага чалавека такі, што ён фізічна не можа доўга без развіцця. Без вокнаў магчымасцяў.

    Нядаўна ў адной добрай душэўнай кампаніі, разважалі: а ці ёсць яшчэ Беларусь? Не ведаю.

    Але ведаю, што, як мінімум, можна паглядзець на вопыт габрэяў, якія жылі без сваё краіны стагоддзямі. І дзякуючы сваёй энергіі, ведаў, прадпрымальнасці прарасталі ў любым грамадстве. Трэба вучыцца ў лепшых. І як габрэі, падтрымліваць нэтворк, сувязі адно з адным. Асабліва цяпер.

    Belarus is not just a coun­try. It’s a state of mind.

    Будзем жыць. Будзем прадпрымаць. Будзем падтрымліваць сувязі».

    Людзям, якія застаюцца ў краіне, гэтыя словы балюча адгукнуліся. 

    «Тым, хто прачытаў гэты пост і жыве ў краіне, якой па вашым меркаванні няма, можна сесці і памерці», — пракаментавала адна з жанчын.

    «Усе не могуць з’ехаць. Не хочуць. Застаюцца. І ты трымаешся за гэту магчымасць застацца, колькі можаш. Мы ёсць. Мы жывём. У Беларусі ўсё яшчэ лепшыя захады сонца і світанкі, самыя душэўныя людзі, найлепшыя дранікі. Не трэба нас вось так выкідаць са свайго жыцця», — быў іншы водгук.

    Віталь патлумачыў, што ў посце апісаў толькі свае перажыванні і тое, што для яго Беларусь цяпер — не геаграфічная кропка, а стан свядомасці.

    І многія пагадзіліся з гэтым.

    «Акно магчымасцяў цяпер рэалізуецца па стварэнні моцнай дыяспары, і гэта для Беларусі таксама важны этап», — падзяліўся думкамі адзін з бізнэсоўцаў.

    Анна Ефременко: белорусского языка в моей жизни за пределами стерильных рамок уроков не было вовсе
    Медиа будущего: нужны ли prod­uct-менеджеры и как использовать нейросети

    «Мы адказныя за тое, што будуць ведаць нашчадкі». Журналістка Зоя Хруцкая пра жыццё і планы

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці