• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Блізкія журналісткі Ксеніі Луцкіной збіраюць дакументы на прашэнне аб памілаванні

    Бацька палітзняволенай журналісткі, асуджанай на доўгі тэрмін, распавёў «Народнай Волі» пра апошнія навіны ад дачкі.

    — Дачка па-ранейшаму чакае абследавання, яна, як вядома, стаіць у чарзе на МРТ, — кажа бацька журналісткі Алег Луцкін– Стан яе здароўя не паляпшаецца, але лекі перадаем.

    Тым часам, я збіраю неабходныя дакументы, бо дачка будзе падаваць прашэнне аб памілаванні.

    — Шмат дакументаў?

    — Дастаткова. Па вялікім рахунку, усе паперы я сабраў за два дні, а вось даведку з міліцыі трэба чакаць аж дзесяць рабочых дзён. У гэтым уся затрымка.

    Мы спрабуем хоць нешта рабіць, бо дачка і так ужо нацярпелася за кратамі. Да таго ж, у яе такая цяжкая хвароба.

    Таму, як толькі з’явілася магчымасць у калоніі напісаць прашэнне – адразу запусцілі гэтую працэдуру. Калі збяру ўвесь пакет дакументаў (я і маці будзем паручальнікамі Ксеніі), адпраўлю іх у калонію. А там ужо сама дачка падасць прашэнне, якое затым павінна быць разгледжана ў адмысловай камісіі аб памілаванні.

    Разумею, што працэдура няпростая, магчыма, працяглы час давядзецца чакаць, але ўжо будзе нейкая надзея.

    — Сувязь з дачкой пастаянна падтрымліваеце?

    — Лісты даходзяць. Таксама тэлефануе па графіку – чатыры разы ў месяц. Дазваляецца відэасувязь, таму Ксенія перыядычна бачыць сына і размаўляе з ім. Яна па ім так сумуе! Як і сын па маці…

    Ксенію Луцкіну, якая ў 2020 годзе працавала ў Белтэлерадыёкампаніі, абвінавацілі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам. 28 верасня мінулага года Мінскі гарадскі суд прысудзіў яе да 8 гадоў пазбаўлення волі.

    У пачатку года яна захварэла на двухбаковую пнеўманію і змагалася з хваробай аваль увесь люты. Таксама ў Ксеніі дыягнаставалі анкалогію.

    Чытайце яшчэ:

    49-гадовы міністр інфармацыі Пярцоў: Не ведаю, дзе Захаранка і Красоўскі, мяне ў той час не было на свеце

    Прапагандысты прымусілі былога калегу Дзмітрыя Лукшу стаць «экскурсаводам» па зоне

    Дзеці ў ЗША, быў вызвалены ад вывучэньня беларускай мовы. Адкуль узяўся прапагандыст Андрэй Мукавозчык

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці