• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Барыс Гарэцкі: У Беларусі не спыняюцца рэпрэсіі ў дачыненні да журналістаў

    Госць Рацыі — намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.

    РР: У Менску затрымалі чарговага журналіста — Ігара Карнея. І цяпер 36 супрацоўнікаў беларускіх сродкаў масавай інфармацыі знаходзяцца за кратамі.

    Барыс Гарэцкі: Сапраўды навіна вельмі непрыемная. Хоць, канешне, сёння ёсць і пазітыўныя навіны. Шэраг новых медыя-праектаў гэтым летам запускаюцца. Пра іх таксама можна казаць, але сапраўды гэтая навіна пра затрыманне вельмі кепская. Раніцай у панядзелак яны прыехалі да Ігара Карнея. Ён трапляў за краты яшчэ ў 20-ым ці ў 21-ым годзе, асвятляючы пратэсты. Не памятаю, ці была ў яго тады акрэдытацыя, ці не, але ў любым выпадку Ігар адзін з вельмі прафесійных беларускіх журналістаў. Доўгі час ён быў журналістам Радыё Свабода. З усімі дакументамі, з усімі акрэдытацыямі ў Менску. Пасля скасавання ліцэнзій і акрэдытацый, калі беларусі МЗС пазабіраў у журналістаў акрэдытацыі, Ігар практычна не працаваў і знаходзіўся ў Беларусі.

    Пакуль мы нават не ведаем, у чым яго абвінавачваюць. Хаця тут можа быць не так шмат варыянтаў. Звычайна журналістаў абвінавачваюць або ў прысутнасці на пратэстах (арт. 342), або экстрэмісцкае фармаванне – найбольш распаўсюджаны артыкул. Гэта, на жаль, вельмі сумная гісторыя. Гэта азначае, што ўлада працягвае зачышчаць ад журналістаў, якія засталіся ў Беларусі, ужо не працуюць, але калі ты застаўся ў краіне, значыць ты патэнцыйная мішэнь для рэпрэсій і яны проста ідуць па спісе.

    Цалкам размову слухайце ТУТ.

    Чытайце яшчэ:

    49-гадовы міністр інфармацыі Пярцоў: Не ведаю, дзе Захаранка і Красоўскі, мяне ў той час не было на свеце

    Прапагандысты прымусілі былога калегу Дзмітрыя Лукшу стаць «экскурсаводам» па зоне

    Дзеці ў ЗША, быў вызвалены ад вывучэньня беларускай мовы. Адкуль узяўся прапагандыст Андрэй Мукавозчык

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці