• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Amnesty International заклікала вызваліць Алеся Бяляцкага на фоне паведамленняў аб пагаршэнні ягонага здароўя

    Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, асуджаны на 10 гадоў зняволення, знаходзіцца за кратамі з 14 ліпеня 2021 году.

    Amnesty International заклікала вызваліць Алеся Бяляцкага

    Алесь Бяляцкі на судзе. Фота: sb.by

    На фоне паведамленняў аб пагаршэнні здароўя палітзняволенага Алеся Бяляцкага Мэры Струзэрс, дырэктар рэгіянальнага офісу Amnesty Inter­na­tion­al па Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі, сказала:

    «Рыхтуючыся адзначыць тры гады з дня затрымання Алеся Бяляцкага і ягоных калегаў, мы па-ранейшаму глыбока занепакоеныя іх здароўем. Мы яшчэ раз патрабуем іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і настойліва просім даць ім неадкладны доступ да адэкватнай медыцынскай дапамогі, іхных адвакатаў і сваякоў».

    Лаўрэат Нобэлеўскай прэміі міру, старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі асуджаны на 10 гадоў зняволення. Палітвязень адбывае пакаранне ў калоніі № 9 у Горках. У лістападзе 2023 году Алеся Бяляцкага на паўгода змяшчалі ў ПКТ — памяшканне камернага тыпу, якім караюць за парушэнне парадкаў у калоніі. Ёсць зьвесткі, што Алесь Бяляцкі не атрымлівае карэспандэнцыі ад сваякоў і сяброў і што ніводнага разу ў палітвязня не было відэазванкоў са сваякамі. Таксама стала вядома, што адміністрацыя калоніі адмаўлялася прыняць пасылкі з медыкаментамі ад сваякоў Бяляцкага. Такім чынам яна паставіла пад пагрозу стан здароўя палітвязня, на які ўжо паўплывала папярэдняе палітычна матываванае зняволенне, перадае словы Amnesty Inter­na­tion­al Радыё Свабода.

    «Працяглае затрыманне Алеся і яго калегаў — ня што іншае, як абуральнае злоўжыванне сістэмай крымінальнага правасуддзя, накіраванае на задушэнне іншадумства і прыгнечанне грамадзянскай супольнасці ў Беларусі», — гаворыцца ў заяве Amnesty Inter­na­tion­al.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці