• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Amnesty International: Андрэй Гнёт не павінен быць экстрадаваны ў Беларусь

    Сербскім уладам неабходна неадкладна спыніць працэс экстрадыцыі беларускага рэжысёра Андрэя Гнёта, гаворыцца ў заяве дырэктара Amnesty Inter­na­tion­al па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Мары Стразэрс.

    Amnesty International пра экстрадыцыю Андрэя Гнёта

    Рэжысёр Андрэй Гнёт. Фота: andrewgny­ot / Insta­gram

    Яна нагадала аб працяглых сур’ёзных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі і відавочных рызыках, “якім падвергнецца Андрэй Гнёт у выпадку вяртання туды”.

    Абвінавачанні супраць Гнёта, падкрэсліла прадстаўнік арганізацыі, палітычна матываваныя:

    “Ніводзін чалавек, які займаецца крытыкай беларускіх уладаў, ні пры якіх абставінах не павінен быць перададзены адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. Катаванні, прыніжэнні, запалохванні, несправядлівыя судовыя працэсы і працяглыя турэмныя тэрміны — гэта агульнавядомыя метады, якія беларускія ўлады выкарыстоўваюцца для помсты сваім апанентам”.

    “У адпаведнасці з міжнародным правам, якое забараняе катаванні і бесчалавечнае абыходжанне”, Сербія павінна даць абарону Гнёту, лічыць Стразэрс.

    “Мы заклікаем сербскі ўрад забяспечыць яго бяспеку і свабоду”, — дадала яна.

    41-гадовы Андрэй  Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст і сузаснавальнік аб’яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Працаваў з вядомымі брэндамі, сярод якіх МТС, Mark Formelle, “Бульбаш”, “Аліварыя”, “Спартак”, “Беллакт”, World of Tanks.

    Быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года памежнай службай Сербіі пасля прылёту ў Бялград, пасля чаго перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку па запыце беларускага бюро Інтэрпола ад 21 верасня 2023 года. Ведамства прасіла экстрадаваць Гнета ў Беларусь для крымінальнага пераследу.

    31 траўня Вышэйшы суд у Бялградзе зноў пастанавіў, што патрабаванне выдаць Гнета Беларусі законнае. 18 чэрвеня была пададзена апеляцыя.

    За Гнета заступіліся дэмакратычныя сілы, прадстаўнікі дыяспар, беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, Еўразвяз, сітуацыя з ім абмяркоўвалася з уладамі ЗША.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці