• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Amnesty International назвала вязнямі сумлення затрыманых палітыкаў і блогераў

    Беларускія ўлады груба праігнаравалі абавязкі ў галіне правоў чалавека, у тым ліку свабоду думкі. Апазыцыйныя кандыдаты і іх прыхільнікі пераследуюцца і запалохваюцца, гаворыцца ў адмысловай  заяве Amnesty International.

    "Беларускія ўлады павінны спыніць крымінальны пераслед, запалохванне і рэпрэсіі супраць апанентаў Аляксандра Лукашэнкі і іх прыхільнікаў, актывістаў грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ," — падкрэслівае Amnesty International.

    Amnesty Inter­na­tion­al заяўляе, што лічыць Сяргея Ціханоўскага і восем чалавек, арыштаваных разам з ім (Яўгена Разнічэнку, Дзмітрыя Фурманава, Уладзіміра Навуміка, Вяргілія Ушака, Аляксандра Арановіча, Сяргея Калмыкова, Васіля Баброўскага і Арцёма Сакава), вязнямі сумлення, паколькі яны трапілі за краты выключна ў сувязі з мірным ажыццяўленнем сваіх правоў. Міжнародныя праваабаронцы заклікаюць улады неадкладна і безумоўна вызваліць зняволеных.

    Акрамя таго, у заяве адзначаецца, што вязнямі сумлення сталі Віктар і Эдуард Бабарыкі, якія пераследуюцца выключна за мірнае выказванне сваіх палітычных поглядаў.

    Amnesty Inter­na­tion­al таксама асуджае масавы пераслед блогераў і журналістаў, у прыватнасці Сяргея Багрова, Сяржука Лацінскага, Ігара Лосіка, Уладзіміра Няронскага, Сяргея Пятрухіна і Уладзіміра Цыгановіча.

    “Усе яны — вязні сумлення і павінны быць неадкладна і безумоўна вызвалены”, — гаворыцца ў заяве.

    У дакуменце падкрэсліваецца, што ўзмацненне рэпрэсій супраць права на свабоду выказвання меркаванняў, правоў на мірныя сходы і асацыяцыі ў кантэксце маючых адбыцца выбараў выявіла шматлікія іншыя праблемы з правамі чалавека, у тым ліку дыскрымінацыю жанчын, якая часам набывае форму відавочнай мізагініі, шырока трансляванай найбуйнейшымі дзяржаўнымі СМІ.

    “Улады павінны аператыўна, грунтоўна, аб’ектыўна, эфектыўна і празрыста расследаваць усе паведамленні аб празмерным выкарыстанні фізічнай сілы супрацоўнікамі праваахоўных органаў і жорсткім абыходжанні з затрыманымі, а таксама ўсе выпадкі пагрозаў, нападаў і абразаў”, — сказана ў звароце.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці