• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аляксандру Саенку “шыюць справу” за фота з музея яек

    Вядомаму гродзенскаму фатографу, пераможцу розных міжнародных конкурсаў Аляксандру Саенку прадстаўнікі РАУС Гродзенскага раёна “шыюць справу" за супрацоўніцтва з тэлеканалам "Белсат".

    Аляксандр Саенка 31 траўня атрымаў павестку і прыйшоў ў РАУС Гродзенскага раёна, таксама цягам месяца міліцыянты тэлефанавалі журналісту некалькі дзясяткаў разоў.

    “Вырашыў схадзіць, каб даведацца сутнасць справы. У РАУСе я даведаўся, што на мяне заведзеная адміністрацыйная справа па атрыкуле 22.9 КаАП (“Праца на замежны сродак масавай інфармацыі без акрэдытацыі, незаконны выраб і распаўсюд  інфармацыі»). Справа тычыцца фотарэпартажу, які я зрабіў у пачатку красавіка ў Сапоцкіна ў Музеі велікоднай маляванкі. Я лічу, што гэтая справа высмактаная з пальца, бо нічога крамольнага там не было. Было літаральна два маіх здымкі без твараў якога-небудзь начальства”, — распавёў Аляксандр.

    Па словах журналіста, яго апытваў міліцыянт па прозвішчы Раманчук. Саенка, спаслаўшыся на Канстытуцыю, адмовіўся даваць паказанні супраць сябе і размова ў аддзяленні міліцыі заняла літаральна некалькі хвілінаў.

    Цягам апошняга месяца супрацоўнікі міліцыі настойліва тэлефанавалі яшчэ некалькім журналістам, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам «Белсат». Журналісты не з’явіліся ў РАУСы. Адміністрацыйная справа супраць двух гродзенскіх журналістаў, якіх абвінавачвалі ў супрацы з «Белсатам», была закрытая з прычыны адсутнасці складу правапарушэння.

    22 траўня 2017 года быў агучаны прысуд па справе вядомага журналіста Паўла Мажэйкі, якога абвінавацілі ў працы на замежны СМІ без акрэдытацыі і ў незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыі. Павал Мажэйка атрымаў штраф у памеры 23 базавыя велічыні (529 беларускіх рублёў).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці