• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аляксандра Баразенку будуць судзіць 3 жніўня аб 11-гадзіне

    Аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РУУС Першамайскага раёну Менску склаў пратакол на аператара «Белсату» Аляксандра Баразенку «за парушэнне аўтарскіх, сумежных і патэнтных правоў» (артыкул 9.21КаАП). Цяпер яму пагражае штраф ад 460 да 1150 рублёў.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/zrzut-ekranu-2017-03-28-o-10.33.44-660x369.png

    Такім чынам, праваахоўнікі хочуць зрабіць нашага калегу адказным па справе парушэння аўтарскіх правоў, звязаных з брэндам «Белсат». Сам аператар лічыць, што «справу завялі, каб канфіскаваць тэхніку, на якой ён працуе».

    «Ніякага складу правапарушэння ў маіх дзеяннях няма, – кажа Баразенка. – Яны проста хочуць пазбавіць мяне магчымасці працаваць на сваёй тэхніцы».

    У сакавіку 2017-га дзеля дачы тлумачэнняў у якасці сведкі па гэтай справе міліцыя забрала з менскага офісу «Белсату» іншага аператара – Аляксандра Любенчука, які мае акрэдытацыю МЗС. У яго адабралі ўсю асабістую тэхніку, а з офісу каналу вынеслі ўсе камп’ютары.

    Аляксандра Баразенку дапыталі па гэтай справе на Акрэсціна, дзе ён знаходзіўся на той момант.

    «Міліцыя хоча павесіць усіх сабакаў на аднаго чалавека – нашага аператара», – кажа прадзюсар каналу Аляксей Мінчонак.

    Справа вакол таварнага знаку «Белсат» цягнецца амаль пяць гадоў. Паводле ўладальніка фірмы «БЕЛСАТплюс»  тэлеканал парушае інтарэсы ягонага бізнесу. Прадпрымальнік звярнуўся ў Вярхоўны суд, але ён не задаволіў ягоныя патрабаванні.

    Тады ўласнік фірмы «БЕЛСАТплюс» намагаўся забараніць тэлеканалу выкарыстоўваць таварны знак «Белсат ТВ» («Bel­sat TV»). Але Вярхоўны Суд палічыў патрабаванні неабгрунтаванымі.

    Паўторны разгляд справы ініцыяваў прэзідыум Вярхоўнага суду, а справу разглядаў іншы склад суддзяў. 4 верасня 2014 году суд задаволіў пазоў Андрэя Белякова і забараніў тэлеканалу выкарыстоўваць гандлёвы знак «Белсат ТВ» пры трансляцыі на тэрыторыю Беларусі ды на інтэрнэт-старонцы.

    Працэс над Аляксандрам Баразенкам пройдзе ў чацвер 3 жніўня аб 11 гадзіне ў судзе Першамайскага раёна Мінска (вул.Талбухіна, 9, ст.м Парк Чалюскінцаў).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці