• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аляксандр Саенка: Для сучасных фотаконкурсаў толькі фота недастаткова

    Даведацца пра сакрэты майстэрства фота, дазнацца, якія бываюць праекты ў гродзенскіх фотамайстроў, можна было падчас “Карыснай сустрэчы” з майстрам фота і сябрам ГА “БАЖ” Аляксандрам Саенкам.

    Аляксандр Саенка на прыкладзе сваіх працаў распавёў як атрымаць цікавыя здымкі.

    — Адна з першых цікавых працаў атрымалася выпадкова. З‑за сваёй журналіцскай цікаўнасці я зазірнуў ў двор кляштара і касцёла  Кармелітаў у Гродна (кляштар кармелітаў знаходзіцца ў самым цэнтры горада на вуліцы Карла Маркса). Тут бясплатна кормяць людзей.

    (Гэта расповед пра працу “Едокі”, якая стала адной з першых персанальных выставаў майстра — рэд.) .

     

    Я ўбачыў вялікую колькасць людзей. І самае першае, пра што я кажу сваім вучням — пачынаючым фатографам – гэта страх. Маладыя фатографы баяцца падняць камеру. А раптам нехта нешта скажа. У Беларусі большасць людзей, якіх я здымаю, спакойна ставяцца да фота. Ніхто са звычайных людзей не будзе біць камеру. Людзі думаюць наступнае: камера каштуе вялікіх грошай і фатограф можа выклікаць міліцыю. Калі людзям будзе нешта не падабацца, яны проста пра гэта скажуць.

    Я быў з камерай і зайшоў. Я не адразу пачаў здымаць гэтых людзей. На маю думку, памылка пачынаючых фатографаў яшчэ ў тым, што ў момант, калі ўжо пераадолелі свой страх перад людзьмі, яны пачынаюць шмат фатаграфаваць,  шматкроць націскаючы на «гузік» камеры. Я мяркую, што гэтая памылка ідзе з дзяцінства. Лічбавы апарат — не “плёнка” і мы думаем, што можна шмат наздымаць ды атрымаць “карцінкі”.

    Самае галоўнае ў фотагісторыях — адчуць атмасферу. Вы павінны «пасядзець» з героямі здымкаў. Паразмаўляць, зразумець хто гэтыя людзі. Немагчыма проста націскаць на «гузік» апарата. Трэба з гэтымі людзьмі па-раз-маўляць. Гэта можа быць 10 хвілін, а можа стацца і так, што ў першы дзень вы не зробіце ніводнай «карцінкі». І не трэба шкадаваць пра тое, што ў першы дзень вы сышлі без ніводнага здымка. Калі вы маеце магчымасць прыйсці ў гэтае месца — прыходзьце туды праз дзень-два. Былі выпадкі, калі я прыходзіў некалькі разоў і не рабіў ніводнай «карцінкі». Я спрабаваў адчуць гэтых людзей, глядзеў, слухаў.

    Калі вы маеце вялікую колькасць матэр’ялу, мусіце зрабіць «выбарку». Адбіраць фота лепш праз некаторы час. Памылка маладых фатографаў у тым, што яны здымаюць і ў той жа дзень робяць «выбарку». Напрыклад, з 300 здымкаў фатограф у той жа дзень выбірае 20, а астатняе — знішчае. Так ні ў якім разе рабіць нельга. Гэта я кажу пра фотагісторыю. У вас можа змяніцца меркаванне пра здымкі. У вас можа змяніцца меркаванне нават падчас працы над самой гісторыяй. Бо праз нейкі час вы можаце заглыбіцца ў гісторыю і больш даведаецеся пра людзей.

    Аляксандр прадставіў гродзенцам тры сваіх праекты і падчас прэзентацыі заўважыў, што ў свеце сучаных фотаконкурсаў проста здымкі — гэта вельмі маленькая частка праэкту, які трэба прадастаўляць журы. Трэба рабіць мультымедыйныя прэзентацыі: здымаць апроч фота яшчэ і відэа, падбіраць музыку да мультымедыйных кліпаў.

    «Карысныя Сустрэчы» — гэта новы праект «Цэнтра дадатковай адукацыі дарослых студыя «Карысных кампетэнцый». На сустрэчу гродзенскіх аматараў фота збіралі праз сацыяльныя сеткі ды праз аб’яву на старонцы студыі “Карысных кампетэнцый”.  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці