Аляксандр Памідораў звольніўся з «Радыё Рокс»
26 лістапада 2020
«Ёсць дысананс у тым, каб весці забаўляльныя праграмы ў той час, калі ў тваім двары невядомыя спрабуюць схапіць тваю дачку», — сказаў ён у каментары @by_culture.
Да таго ж, паводле Памідорава, пасля таго, як ён адбыў суткі, яму на працы давялі, што пры паўторным затрыманні з ім развітаюцца.
Аляксандр Памідораў быў затрыманы 21 верасня пасля дваровага канцэрта, ён атрымаў тады восем сутак арышту.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў