• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аляксандр Класкоўскі: І ў 2019‑м незалежныя медыі будуць выжываць насуперак

    Астатніх фігурантаў рэпрэсіўная машына пракруціла, пашкуматала і неахвотна адпусціла — зняважыўшы ператрусамі, затрыманнямі, канфіскацыямі, допытамі, абадраўшы штрафамі.

    Але па вялікім рахунку ініцыятары гэтай справы нічога не дамагліся. Ва ўсякім разе на сёння Tut.by і БелаПАН працуюць, як і працавалі. Тыя, хто заварыў кашу, толькі пагоршылі міжнародны імідж беларускай дзяржавы, паглыбілі раскол паміж дзяржаўным і недзяржаўным журналісцкімі цэхамі (“госаў” відавочна скарысталі ў гэтай справе, а некаторыя з іх дык і шчыра злараднічалі).

    The First Illustrations of H.G. Wells’ War of the Worlds: The Surreal & Horrifying Art of Henrique Alvim Corrêa (1906)

    Магчыма, у натхняльнікаў спецаперацыі маюцца нейкія далёка ідучыя мэты. Але канспіралогія — рэч няўдзячная. Цалкам імаверна, што проста чарговы раз выявіліся прымітыўныя рэпрэсіўныя інстынкты палітычнага рэжыму, для якога недзяржаўныя медыі — апрыёры ворагі. Асабліва ж раздражняе ды напружвае гэты малазразумелы, няўлоўны інтэрнэт.

    Карацей, логіка такая: калі ёсць зачэпка і можна прыціснуць — дык чаму б не прыціснуць?

     

    “Госы” — яны і ёсць “госы”

    Вы скажаце: згушчаю фарбы, малюю сістэму ў духу апазіцыйных улётак. Але ж сістэма сама сябе выкрывае, нічога і дадаваць не трэба.

    Вось нядаўна старшыня праўлення тэлеканала АНТ Марат Маркаў у эфіры сваёй праграмы “Нічога асабістага” адзначыў, што самыя раскручаныя беларускія вэб-рэсурсы — недзяржаўныя. Хто-кольвек у фэйсбуку нават выказаў захапленне: во як праўду-матку рэжа, сапраўдны мужык!

    Але, па-першае, тое, што ў Байнэце рулююць незалежныя сайты, — медычны факт. Толькі сляпы не ўбачыць. Так што ніякай асаблівай мужнасці для такой заявы не патрабуецца.

    Па-другое, для мяне паказальны вось гэты акцэнт: “Інтэрнэт-поле мы аддалі нашым апанентам, якія, на жаль, на ім дамінуюць”. Ключавыя словы — “апаненты” і “на жаль”.

    Фраза, як па мне, самавыкрывальніцкая. Гэта погляд не журналіста, для якога чым болей свабоды выказвання, плюралізму, тым лепей, а чыноўніка, функцыянера сістэмы, для якога ідэал — панаванне дзяржаўных медый, казённы вэб. Хаця ў сённяшнім свеце дзяржаўныя медыі — гэта анамалія, перажытак, рудымент. У Беларусі яны існуюць (і няблага існуюць) толькі дзякуючы спецыфіцы палітычнага рэжыму. Вольны медыйны рынак парваў бы іх, як Тузік грэлку.

    Таму пры ўсёй сваёй талерантнасці называць работнікаў дзяржаўных СМІ калегамі магу хіба што з вялікай нацяжкай. Так, не ўсе яны вылузваюцца са скуры на ніве прапаганды рэжыму, не ўсе з асалодай топчуць іншадумцаў, але па вялікім рахунку ўсе яны — вінцікі сістэмы. Нездарма ж слэнгавае слоўца “госы” добра прыклеілася як да чыноўнікаў, так і да прадстаўнікоў дзяржаўнай прэсы.

    І калі хтосьці з іх кажа, што розніцы няма, проста ў нас адны гаспадары, а ў вас — іншыя, то гэта хлусня. І той, хто так кажа, сам ведае, што гэта хлусня.

    У нашай недзяржаўнай прэсы стае хібаў, пра якія я сам не аднойчы пісаў, у тым ліку і ў гэтай калонцы. І ўсё ж любы “нячэсны” журналіст у шмат разоў вальнейшы, чым работнік дзяржаўнага выдання. Па вялікім рахунку “нячэсны” мае раскошу пісаць так, як думае, называць кошку кошкай. Іншая рэч, што тая кошка можа пакрыўдзіцца, драпнуць кіпцюрамі.

    Недзяржаўная журналістыка — гэта іншы лад мыслення, іншы стыль жыцця. А ў нашых умовах — яшчэ і маральны выбар.

     

    Цэрберы не паспяваюць за тэхналогіямі

    Змены ў Закон аб СМІ, што набылі моц з 1 снежня, пакуль што не надта зачапілі недзяржаўныя вэб-рэсурсы. Форумы, як па мне, увогуле ўчарашні дзень. Рэдакцыя Naviny.by, дзе я друкуюся, проста адключыла каментарыі, каб не мець тлуму з ідэнтыфікацыяй, — і, кладучы руку на сэрца, няшмат страціла, бо форумы былі даволі вялыя, пасвілася там пераважна купка троляў.

    Сёння дыскусіі перайшлі ў сацыяльныя сеткі, а іх заблакаваць у тутэйшых цэрбераў духу не хопіць. Увогуле ў сённяшнім свеце, дзе запанавала лічба і спосабы перадачы інфармацыі змяняюцца рэвалюцыйна, цэрберы відавочна не паспяваюць за тэхналогіямі.

    Вось міністр інфармацыі Алесь Карлюкевіч на тым жа АНТ заявіў, што “мы спазняемся, і, напэўна, патрэбны і яшчэ цэлы шэраг змен і дапаўненняў у Закон аб сродках масавай інфармацыі”.

    Небаракі, раз за разам перапісваюць той закон, а кантраляваць усіх і усё ну ніяк не атрымліваецца.

    І не атрымаецца. Гэтая вайна са свабодай выказвання ў сеціве будзе толькі шкодзіць іміджу ІТ-краіны, які спрабуюць прасоўваць улады. На практыцы мы бачым гібрыд ІТ-краіны з паліцэйскай дзяржавай.

     

    Улада будзе і надалей трымаць пугу

    І тут мы зноў упіраемся ў спецыфіку палітычнай сістэмы, пры якой кіроўны клас зведвае экзістэнцыйны страх перад непадкантрольнымі медыямі.

    Адліга ў дачыненнях з Захадам практычна не змяніла палітыку беларускіх улад у медыйнай сферы. Фішка ў тым, што з Захадам пашэнціла наладзіць адносіны збольшага ў духу прагматызму.

    Беларускія ўлады ўпэўніліся, што за дробныя рэпрэсіі супраць незалежнай прэсы надта нічога ім не будзе. Таму паддушваюць і будуць паддушваць.

    І нават у сённяшняй, драматычнай для беларускай незалежнасці, сітуацыі, калі Масква паставіла рубам пытанне аб “прасунутай” інтэграцыі, што дэ-факта пагражае інкарпарацыяй, — не бачна, што ўлады наважыліся даць болей волі незалежнаму медыйнаму сектару. Хаця менавіта ён прынцыпова супрацьстаіць экспансіі “русского мира”.

    Увогуле ж нават у дэмакратычнай Еўропе — возьмем хаця б суседнюю Польшчу, дзе да стырна прыйшлі нацыянал-кансерватары з “Права і справядлівасці”, — мы бачым спробы кіроўных вярхоў закілзаць СМІ. Ваюе з прэсай экстравагантны Трамп. Дык чаго ж хацець ад беларускага рэжыму, які звязаны пупавінай з “саўком”?

    Наступныя гады будуць асабліва цяжкімі. Па-першае, насоўваецца “палітычная вакханалія” — выбарчыя кампаніі, падчас якіх прэсу заўжды бяруць на цугундар. Па-другое, Масква закручвае кранік. Найхутчэй, пагоршыцца эканамічная сітуацыя, і ўлады будуць імкнуцца трымаць грамадства ў падпарадкаванні, гасіць бунтарскія настроі звыклым інструментам — пугай.

    Так што недзяржаўным беларускім медыям давядзецца і надалей выжываць насуперак абставінам.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці