• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аляксандр Алесін па-ранейшаму застаецца абвінавачаным

    Нягледзячы на вызваленне палітычных вязняў, крымінальную справу супраць вядомага беларускага журналіста не закрылі і раяць чакаць указа Аляксандра Лукашэнкі.

    Вядомы беларускі журналіст Аляксандр Алесін па-ранейшаму застаецца ў статусе абвінавачанага па крымінальнай справе аб супрацоўніцтве з замежнымі спецслужбамі, заведзенай КДБ Беларусі ў снежні мінулага года.

    – Следчых дзеянняў з маім удзелам ужо даўно не праводзіцца. Я спадзяваўся, што ў святле нядаўняга вызвалення палітвязняў абвінавачанні з мяне здымуць, бо з‑за падпіскі аб нявыездзе я вымушаны адмаўляцца ад вялікай колькасці важных міжнародных сустрэч. Але следчыя раяць мне чакаць указа Лукашэнкі.

    У КДБ гавораць, што Палата прадстаўнікоў падрыхтавала папраўкі ў Крымінальны кодэкс, паводле якіх супрацоўніцтва з замежнымі спецслужбамі, якое не прычыніла шкоды дзяржаве, не будзе з’яўляцца злачынствам. Калі папраўкі будуць падпісаныя Лукашэнкам, следчыя абяцаюць закрыць справу, – расказаў Аляксандр Алесін прэс-службе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.

    Нагадаем:

    Вайсковага эксперта, аглядальніка штотыднёвіка «Белорусы и рынок» Аляксандра Алесіна затрымалі беларускія спецслужбы 25 лістапада. Пра гэта стала вядома толькі на пачатку снежня, але ні прычын затрымання, ні месцазнаходжання журналіста КДБ не паведамляла. Пазней высветлілася, што яго ўтрымліваюць у следчым ізалятары КДБ.

    8 снежня сваякі Алесіна паведамілі, што яму выстаўлена абвінавачанне ў здрадзе дзяржаве (артыкул 356 Крымінальнага кодэкса) і ўсталяванні супрацоўніцтва са спецыяльнай службай органаў бяспекі або выведвальным органам замежнай дзяржавы (артыкул 356–1).

    10 снежня Алесіна вызвалілі пад падпіску аб нявыездзе. Журналіст паведаміў калегам, што абвінавачанне ў здрадзе дзяржаве з яго знялі і цяпер абвінавачваюць толькі ў супрацы з замежнай спецслужбай.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці