• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алесю Дзянісаву і Аляксею Кайрысу вярнулі забраную тэхніку

    Журналістам-фрылансерам Алесю Дзянісаву і Аляксею Кайрысу вярнулі забраную кампутарную тэхніку і іншыя асабістыя рэчы. Пасля амаль чатырох месяцаў праверак крымінальная справа, якая пагражала журналістам, не пачалася. Праваахоўныя органы на дадзены момант ня маюць прэтэнзій да Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса.

    Напомнім, што 23 ліпеня сілавікі правялі шэраг ператрусаў у Дзянісава і Кайрыса, забраўшы шматлікія носьбіты інфармацыі  — кампутары, флэшкі, дыскі.

    Такім чынам праверка сілавых органаў у дачыненні да Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса па дзвюх патэнцыйных справах — праца без акрэдытацыі і абраза службовай асобы, спынена.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці