• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алена Анісім: Калі БАЖ захоча, можам ініцыяваць парламенцкія слуханні па тэме свабоды слова

    Намесніца старшыні Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, супрацоўніца Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук, а цяпер і дэпутат парламенту Алена Анісім, хутка стала медыйнай персонай. Як складваюцца адносіны ў палітыка новай хвалі з журналістамі і на што будзе звяртаць увагу ў сваёй працы спадарыня Алена расказала прэс-службе ГА “БАЖ”.

    Алена Анісім запэўніла, што гатовая да пільнай ўвагі журналістаў, зрэшты да гэтага адносіны з прэсаю ў яе складвалі прыязна і прэтэнзій да супрацоўнікаў медыяў няма.

    “Я фармірую спіс памочнікаў і дарадцаў, на першы час сама буду вырашаць як кантактаваць з журналістамі. Але для мяне заўсёды важныя шчырасць і адкрытасць, пазітыўнасць.  Думаю, журналісты таксама гэта цэняць у працы са мною”, — гаворыць Алена Анісім.

    Яна прызнае, што публічнасць вымагае некаторых карэктыровак у паводзінах:

    “Безумоўна, як усякай жанчыне даводзіцца сачыць за сабой. Але гэта пытанне, якое для ўсіх мае рознае значэнне. Калі людзі акцэнтуюць увагу на асобе, на яе справах, то гэта добра. Калі  пачынаюць факусавацца на нейкіх дробных момантах, то кантакту можа не атрымацца”.

    Алена Анісім, якая, да слова, з’яўляецца і сябрам ГА “БАЖ”,  гаворыць, што для, як для навукоўца, было б лагічна працягваць сваю працу ў камісіі па адукацыі, культуры і навуцы. Тым больш і навуковыя колы зацікаўленыя ў тым, каб быў прадстаўнік у парламенце. “ТБМ працуе над канцэпцыяй нацыянальнага ўніверсітэта, таму буду імкнуцца патрапіць у гэтую камісію”, — тлумачыць спадарыня Алена.

    Яна гаворыць, што не супраць падчас парламенцкай працы надзяляць увагу тэме свабоды слова ў Беларусі.

    “Але, каб я падняла гэтае пытанне, мушу мець усе падрыхтаваныя матэрыялы, дакументы. Калі «Беларуская асацыяцыя журналістаў» будзе мець такія намеры, можам ініцыяваць парламенцкія слуханні па гэтай тэмае”, — сказала Алена Анісім.

    Запрашаем на вялікую презентацыю маніторынгу асвятлення парламенцкіх выбараў у СМІ. Серада, 11.00, офіс БАЖ!

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці