• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алега Сянцова даставілі ў Маскву для абмену з Украінай

    Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, асуджаны ў Расіі нібыта за тэрарызм, пераведзены з калоніі ў горадзе Лабытнангі ў адзін з маскоўскіх СІЗА. Пра гэта паведамілі «Інтэрфакс» і ТАСС са спасылкай на крыніцы.

    Па словах суразмоўцаў агенцтваў, Сянцоў дастаўлены ў Маскву ў рамках абмену зняволенымі з Украінай.

    Крыніца «Інтэрфакса» заявіла, што рэжысёр знаходзіцца ў Бутырскай турме. Baza піша, што яго ўтрымліваюць у СІЗА «Лефортава».

    Адвакат Сянцова Дзмітрый Дынзе не пацвердзіў і не абверг інфармацыю аб пераводзе свайго падабароннага ў Маскву, піша ТАСС.

    Учора ў Кіеве вызвалілі пад асабістае паручальніцтва кіраўніка «РІА «Навіны» — Украіна» Кірыла Вышынскага. Пад вартай ён знаходзіўся 400 дзён. Журналіст быў арыштаваны ў маі 2018 года па абвінавачванні ў дзяржздрадзе і падтрымцы «ДНР» і «ЛНР». Казалася, што менавіта ён будзе абменены на Сянцова.

    ***

    Жыхар Крыма, рэжысёр Алег Сянцоў быў арыштаваны вясной 2014 года і прысуджаны ў Расіі да 20 гадоў зняволення за супраціўленне анексіі вострава — паводле абвінавачвання, нібыта за арганізацыю дыверсійнай групы «Правага сектара». Ён не прызнаў сябе вінаватым, заявіў пра катаванні.

    Летам 2018 года Сянцоў абвесціў галадоўку, патрабуючы вызвалення ўсіх украінскіх палітвязнеў, асуджаных у Расіі. Яна працягвалася 145 дзён, аднак трэба ўлічваць, што Сянцоў прымаў спецыяльную медыцынскую сумесь.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці