• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алег Мацкевіч: Алесь Бяляцкі — вельмі светлы чалавек

    Ужо чацвёрты год Нобелеўскі лаўрэат, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна», палітвязень Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі. Беларускае Радыё Рацыя пагаварыла праваабаронцам Алегам Мацкевічам пра Алеся як чалавека і праваабаронцу  ў дзень яго народзінаў. Сёння Алесю Бяляцкаму спаўняецца 62 гады.

    Алег Мацкевіч. Фота: Вясна

    РР: Калі вы прыйшлі ў праваабарончы цэнтр “Вясна”?

    Алег Мацкевіч: У праваабарончы цэнтр “Вясна” я прыйшоў у 20025 годзе, то бок гэта амаль 20 гадоў таму. Я працаваў на той час настаўнікам і згубіў працу па палітычных матывах. Не працягнулі кантракт, таму што я праяўляў актыўнасць у апазіцыйнай дзейнасці, і гэта адміністрацыі ліцэя не спадабалася.

    Літаральна адразу праз некалькі месяцаў я пазнаёміўся з Алесем, і Алесь мне прапанаваў займацца праваабарончай дзейнасцю, таму што ў мяне была юрыдычная адукацыя і было жаданне займацца абаронай людзей. Гэтае жаданне я сам яму выказаў фактычна. Вось так я прыйшоў у “Вясну”.

    РР: Памятаеце першую сустрэчу з Алесем, якой яна была і чым запомнілася?

    Алег Мацкевіч: Зараз ужо з цягам часу нейкія дэталі я ўжо не магу згадаць, а агульнае ўражанне ад Алеся засталося вельмі прыемнае. Гэта і першае маё ўражанне, і на працягу часу, які я яго ведаю ўжо шмат гадоў.

    Гэта шчыры, сумленны, чысты, светлы чалавек, які ведае, што такое паняцце справядлівасці, ведае, што такое паняцце гуманізму, ведае, што  такое чалавекалюбства. Гэта сапраўдны чалавек, сапраўдны праваабаронца, чалавек, які любіць сваю справу, любіць людзей.  

    Алесь Бяляцкі. Фота: Face­book

    РР: Ці не таму столькі Алесь Бяляцкі з’яўляецца кіраўніком “Вясны”. І зараз яго няма, а людзі ўсё клічуць яго менавіта кіраўніком праваабарончага цэнтра. “Вясна”.

    Алег Мацкевіч: У сілу таго, што Алесь быў заснавальнікам праваабарончага цэнтра “Вясна”, і ў сілу таго, што Алесь мае неаспрэчны, велізарнейшы аўтарытэт сярод і шэраговых сяброў “Вясны”, і сярод беларускіх грамадскіх дзеячаў, сярод палітыкаў, усіх тых замежнікаў, якія ведаюць Алеся, і замежных палітыкаў, і замежных дыпламатаў, грамадскіх дзеячаў і праваабаронцаў. Вось гэтыя чыннікі ў аснове таго, што Алесь быў, ёсць і застаецца кіраўніком гэтага цэнтра.

    І мне падаецца, што аспрэчыць вось гэтае месца, якое ён займае, аспрэчыць яго аўтарытэт немагчыма. Мне падаецца, што на дадзены момант такой фігуры няма, ні ў самім цэнтры “Вясна”, ні ў праваабарончай супольнасці Беларусі.

    РР: Такой моцнай фігуры.

    Алег Мацкевіч: Так, гэта моцная фігура, і адзнака яго моцы, адзнака яго значнасці – тая Нобелеўская прэмія міру, якая была яму ўручаная два гады таму. Зразумела, што чалавек не мог дарма яе атрымаць, скажам так, на пустым месцы.

    Цалкам гутарку слухайце тут

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці