• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Алег Агееў: Беларусь павінна стаць сябрам Рады Еўропы

    Кантактная група Рады Еўропы па сувязях з Беларуссю абмеркавала планы на 2024—2025 гады. У сустрэчы, якая прайшла напрыканцы мінулага тыдня ў Страсбургу, удзельнічалі прадстаўнікі новаабранай Каардынацыйнай Рады, Офіса Святланы Ціханоўскай і Аб’яднага пераходнага кабінета. Ад грамадскага сектара ў працы групы ўдзельнічалі правабаронцы, маладзёвыя структуры. Медыясектар прадстаўляў намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў, юрыст Алег Агееў.

    Алег Агееў. Фота: БАЖ

    Алег Агееў. Фота: БАЖ

    Напрамак на ўзмацненне незалежнага медыясектара

    Цягам двух дзён прайшлі сустрэчы з прадстаўнікамі розных структурных адзінак арганізацыі, на якіх абмяркоўваўся двухгадовы план, а таксама прыём у прадстаўніцтве Польшчы, у якой прымалі ўдзел прадстаўнікі краін-удзельніц Рады Еўропы.

    — На абедзвюх сустрэчах абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі: што адбываецца ўнутры краіны, якія працэсы праходзяць у беларускай эміграцыі і якую дапамогу можа аказаць Рада Еўропы, — тлумачыць Алег Агееў. — Рада Еўропы не займаецца аказаннем наўпроставай дапамогі медыям, хутчэй, яна падтрымлівае стандарты свабоды выказванняў і кантралюе выкананне абавязацельстваў, узятых на сябе краінамі-ўдзельніцамі Рады Еўропы.

    Той фактар, што беларуская дзяржава не з’яўляецца сябрам Рады Еўропы, а сябры Кантактнай групы не прадстаўляюць дзяржаўныя органы, істотна адбіўся на прадмеце абмеркавання.

    Адзін з напрамкаў дзейнасці Кантактнай групы Рады Еўропы па сувязях з Беларуссю — узмацненне беларускага незалежнага медыясектара.

    Сустрэча прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў з дыпламатамі. Фота: x.com/plpermrepcoe

    Цягам 2023 года прайшлі два мерапрыемствы: у Страсбургу і ў Варшаве. Ужо распрацаваны план узаемадзеяння на 2024–2025 гады. Структуры Рады Еўропы ўпершыню ў сваёй гісторыі ўзаемадзейнічаюць наўпрост з недзяржаўнымі структурамі, а не з прадстаўнікамі з дзяржаўных органаў.

    Раней толькі дзяржавы і дзяржаўныя ўстановы ўспрымаліся як суб’екты супрацоўніцтва, цяпер жа структуры Рады Еўропы – ад генеральнага сакратара да асобных яе структур — камунікавалі і выбудоўвалі сумесную працу з прадстаўнікамі грамадскай супольнасці і дэмакратычных сілаў.

    Для нас гэта вельмі важна: Беларусь павінна стаць сябрам Рады Еўропы. Задача ўсіх дэмакратычных сілаў, якія задзейнічаныя ў супрацоўніцтве, — стварэнне ўмоў, каб у выпадку змены ўладаў і правядзення палітычных рэформаў Беларусь заняла сваё месца сярод цывілізаваных краінаў, якія паважаюць дэмакратыю, правы чалавека і верхавенства права. На гэтых трох кітах трымаецца Рада Еўропы гэта пра каштоўнасці, а не пра эканоміку, — падкрэсліў Алег Агееў.

    — Мерапрыемствы, якія ўжо праведзеныя і якія толькі запланаваныя, накіраваныя на пашырэнне ведаў у беларускім грамадстве пра Раду Еўропы і, адпаведна, каб Рада Еўропы пачынала з намі працаваць.

    Сустрэча прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сілаў з дыпламатамі. Фота: x.com/plpermrepcoe

    Кантактная група Рады Еўропы па сувязях з Беларуссю: што гэта?

    З сакавіка 1993 года Беларусь мае статус кандыдата на ўступленне ў Раду Еўропы. Але ў выніку дзейнасці рэжыма Лукашэнкі супрацоўніцтва структур Рады Еўропы з афіцыйным Мінскам увесь час памяншалася. У выніку ў верасні 2022 года была створаная Кантактная група Рады Еўропы па сувязях з Беларуссю. У склад гэтай группы якраз-такі і ўвайшлі прадстаўнікі беларускіх дэмсіл і грамадзянскай супольнасці.

    Стварэнне Кантактнай групы па адносінах з Беларуссю — гэта ўнікальны выпадак. Упершыню краіну прадстаўляюць не дзяржаўныя інстытуцыі, а дэмакратычныя сілы і грамадзянская супольнасць.

    Рада Еўропы — найстарэйшая міжнародная палітычная арганізацыя на кантыненце. Галоўнымі мэтамі з’яўляюцца: абарона правоў чалавека, развіццё дэмакратыі і ўмацаванне вяршэнства права ва ўсіх краінах-удзельніцах арганізацыі.

    Рада Еўропы створана 5 траўня 1949 года, яна аб’ядноўвае 46 краін Еўропы. Штаб-кватэра размешчана ў г. Страсбург (Францыя). Расія была выключана са складу Рады Еўропы ў сакавіку 2022 года з‑за агрэсіі супраць Украіны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці