• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аксана Колб з‑за кратаў: Няма ні шкадавання, ні расчаравання

    Ад палітзняволенай рэдактаркі «Новага Часу» Аксаны Колб пачалі прыходзіць першыя лісты з СІЗА №1. Аксана вельмі ўдзячная ўсім за памяць і падтрымку.

    «Са мной усё добра. Я ведала, што гэта рана ці позна адбудзецца, рыхтавалася да гэтага. Няма ні шкадавання, ні расчаравання. Ведаю, што ўсё рабіла правільна ўсе гэтыя гады. 

    Наогул, здаецца, мне тут значна прасцей і лягчэй, чым вам усім там.

    Веру і ўпэўненая, што ўсё нарэшце будзе добра. Інакш і быць не можа».

    Аксана піша, што ў яе ўсё ёсць, а мясцовая ежа ёй нават падабаецца.

    А вось лістам, паштоўкам і тэлеграмам яна будзе радая: 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, СІЗА №1. Колб Аксане Мікалаеўне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці