• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Аксана Колб, Наста Лойка, Камітэт па расследванню катаванняў — названыя пераможцы Праваабарончай прэміі

    11 студзеня ў Вільні адбылося ўручэнне Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці. Штогод урачыстая цырымонія ладзілася 10 снежня — у Міжнародны дзень правоў чалавека. Сёлета традыцыя была парушана: уручэнне прэміі за дасягненні ў галіне правоў чалавека было перанесена  ў сувязі са смерцю старшыні БХК Алега Гулака.

    Уручэнне прэміі адбылося ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

    Пераможцай у намінацыі «Журналіст года-2022» стала галоўная рэдактарка газеты «Новы час» Аксана Колб. Замест яе прэмію ад беларускай праваабарончай супольнасці атрымлівала актывістка, былая кіраўніца арганізацыі «Радзіслава» Вольга Гарбунова. Вольга перадала прысутным словы фіналісткі пра тое, што гэтая прэмія — заслуга ў тым ліку ўсяго калектыву «Новага часу».

    «Свабоду слова немагчыма пасадзіць за краты», — упэўнена Аксана Колб. 

    На намінацыю «Журналіст/ка года» вылучаецца журналіст/ка альбо блогер/ка, які/якая цягам мінулага года найбольш актыўна і яскрава асвятляў/ла пытанні правоў чалавека ў Беларусі, альбо чые публікацыі, ТВ- ці радыёпраграмы мелі найвялікшы грамадскі рэзананс альбо ўплыў на вырашэнне праблем у галіне правоў чалавека і фундаметальных свабод у краіне.

    Галоўны рэдактар газеты «Новы час» Аксана Колб была затрыманая 20 красавіка 2022 года. Забіраць жанчыну з яе кватэры прыязджала група сілавікоў са шчытамі і кувалдамі. Ёй прад’явілі абвінавачанне ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх». 15 чэрвеня спадарыню Аксану асудзілі на 2,5 гады «хіміі». Журналістка пакінула Беларусь.

    Прэмію ў намінацыі «Праваабронца года-2022» атрымала Наста Лойка. Як зазначае «Вясна», пераможца абараняла правы замежных грамадзянаў і людзей без грамадзянства, займалася аналізам экстрэмісцкага заканадаўства. Зрабіла вялікі унёсак у нефармальную адукацыю. 

    Насту Лойку затрымалі ў кастрычніку 2022 года. Зараз яна знаходзіцца ў СІЗА‑1. Яе абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

    Паводле інфармацыі Human Con­stan­ta, падчас арышту Насту двойчы адводзілі на гутаркі з супрацоўнікамі ГУБАЗіКу, дзе адзін раз яе ударылі электрашокерам, а 11 лістапада адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін.

    Наста моцна захварэла. Ёсць інфармацыя, што перададзеныя ёй лекі так і не дашлі да праваабаронцы. Яна па-ранейшаму знаходзіцца ў зняволенні без цёплых рэчаў і сродкаў асабістай гігіены.

    У намінацыі «Праваабарончая кампанія (ініцыятыва) года» перамог Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў.

    «Нажаль я адзіны публічны чалавек у камітэце, але я хачу аддзячыць сваім калегам за працу. Важна адзначыць, калі камітэт ствараўся у 2020, ніхто не мог уявіць што за 2023 годзе мы будзем працаваць яшчэ больш. Бо катаванні працягваюцца», — сказала падчас уручэння прэміі прадстаўнік арганізацыі Вікторыя Фёдарава.

    Камітэт быў створаны ў 2020 годзе. Пасля выбараў 2020 года. Праваабаронцы Камітэта працуюць у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі і ўваходзяць у Міжнародную платформу падсправаздачнасці Беларусі (IAPB) – кааліцыю незалежных няўрадавых арганізацый, якія аб’ядналі высілкі для збору, кансалідацыі, праверкі і захавання довадаў грубых парушэнняў праў чалавека, што ўяўляюць сабой злачынства па міжнародным праве, меркавана здзейсненых беларускімі ўладамі і іншымі асобамі, перад прэзідэнцкімі выбарамі 2020 года і іх наступствы.

    Прадстаўнікі арганізацыі ўпэўнены, чым больш фактаў і доказаў ім атрымаецца сабраць, тым больш вінаватых можна будзе прыцягнуць да адказнасці.

    Чытайце яшчэ:

    З удзелам прэзыдэнтаў: «Радыё Свабода» адкрыла ў Вільні сваё бюро

    Прабабуля і ўнучка ў адным мінскім СІЗА з розніцай у 80 гадоў. Гісторыя прабабулі Марыны Золатавай

    Былы намеснік дэкана журфака БДУ, які сведчыў па «справе студэнтаў», стаў рэктарам абласнога інстытута

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці