Агучаныя імёны Чэмпіёнаў грамадзянскай супольнасці — 2019. Сярод іх — сябры БАЖ!
Асамблея НДА ў адзінаццаты раз уручыла прэміі Чэмпіёнам грамадзянскай супольнасці. Сярод пераможцаў — сябры ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
У намінацыі «Журналіст / журналістка года» перамагла Дзіяна Серадзюк, журналістка выдання «Новы Час», сябра ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Дзіяна Серадзюк піша пра вострыя грамадскія сітуацыі і канфлікты, у тым ліку, вакол Курапатаў і Вайсковых могілак, якія мабілізуюць грамадства, праблемы барацьбы за моўныя правы ды іншыя праблемы.
Прэмія ў намінацыі «Журналіст / журналістка года» ўручаецца рэдакцыі, журналісту/журналістцы, блогеру/блогерцы за найбольш грунтоўнае і рознабаковае асвятленне грамадскай дзейнасці. Улічваецца адкрытасць да супрацоўніцтва з НДА і асвятленне тэмаў, актуальных для няўрадавага сектара.
У намінацыі «Медыяактыўнасць года» перамогу здабыў блогер, сябра ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Павук. Андрэй жыве ў райцэнтры Акцябрскі (Рудобелкі) Гомельскай вобласці, вядзе Youtube-канал «Рудабельская паказуха»,дзе распавядае пра вострыя сацыяльныя праблемы.
Блогер Андрэй Павук з Акцябрскага падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН
Андрэй Павук: Калі спяваў у вёсцы, думаў, што кіёчкам па галаве ляснуць. Але не — пахвалілі
Зона свабоды блогера Павука + ВІДЭА
Грамадскі лідар / грамадская лідарка года
Уручаецца за ўнёсак у разьвіццё грамадзянскай супольнасці Беларусі ў бягучым годзе. Улічваюцца ўплыў на грамадскі сектар, аўтарытэт і дасягненні.
Пераможцы:
Святлана Гатальская, адна з лідарак руху «Маршыруй, дзетка!», які прасоўвае прыняццё закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту.
Алена Маслюкова, лідарка ініцыятывы супраць запуску завода па вытворчасці бялёнай цэлюлозы ў Светлагорску. Актыўна прасоўвае пытанні экалагічных правоў жыхароў свайго горада, імкнецца кансалідаваць дзейнасць падобных ініцыятываў на нацыянальным узроўні.
Кампанія года
Уручаецца ініцыятарам і/або прадстаўнікам найбольш значнай агульнанацыянальнай кампаніі, праведзенай НДА ў бягучым годзе. Улічваецца важнасць паднятай тэмы, маштаб кампаніі, дасягнутыя вынікі, а таксама розгалас у мэдыя.
Перамагла Кампанія па ўшанаванні паўстанцаў 1863–1864 года ў Вільні. Дзякуючы намаганням Беларускага грамадскага камітэта ўшанавання памяці паўстанцаў, іншых ініцыятываў ды СМІ, тысячы беларусаў салідарна і заўважна ўзялі ўдзел у цырымоніі перапахавання Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў.
Новая ініцыятыва
Уручаецца прадстаўнікам новай грамадзянскай ініцыятывы, якая найбольш праявіла сябе ў бягучым годзе. Улічваецца актуальнасць абранага кірунку дзейнасці і важнасць ініцыятывы для мэтавай аўдыторыі.
Пераможца — Адукацыйна-асветніцкая пляцоўка “Тэрыторыя правоў”. Сумесная ініцыятыва Беларускага дому правоў чалавека і Праваабарончага цэнтра “Вясна”, якая бясплатна прадастаўляе памяшканне для правядзення мерапрыемстваў грамадскім арганізацыям. За першы год працы на пляцоўцы было праведзена больш за 170 падзей, у якіх паўдзельнічалі больш за 2700 чалавек.
Талака года
Уручаецца за найбольш паспяховае далучэнне да грамадскай актыўнасці людзей праз краўдфандынг, супольныя акцыі, валантэрства і іншыя формы дзейнасці. Улічваецца колькасць удзельнікаў, важнасць тэматыкі, дасягнутыя вынікі і трываласць далучанасці да грамадскай дзейнасці.
Пераможца — краўдфандынгавая пляцоўка MolaMola. Пляцоўка зрабіла фандрайзінг яшчэ больш даступным. Новы механізм дазваляе збіраць грошы на розныя мэты наўпрост на картку аўтара ініцыятывы; інфармацыю пра кампанію можна размясціць за 15 хвілін.
Рэгіянальная падзея
Праект “Інклюзіўны барыста”. Праект Сашы Аўдзевіча па навучанні інвалідаў-вазочнікаў навыкам барыста. З гэтым праектам Саша праехаў па рэгіёнах Беларусі. Мэта праекта — дапамагчы інвалідам-вазочнікам з працаўладкаваннем, адкрыць асабістую кавярню.
Партнёрства года
Уручаецца за салідарныя дзеянні і рэалізацыю найлепшай ініцыятывы, якая аб’яднала партнэраў з розных сфэраў і сэктараў на карысць грамадзянскай супольнасці. Улічваецца колькасць партнёраў і сацыяльная важнасць увасобленых імі імпрэзаў або кампаніяў.
Усталяванне помніка Алесю Адамовічу ў Глушы. Грамадзянская супольнасць ініцыявала і сабрала сродкі. Праект падрыхтаваў скульптар Генік Лойка, падтрымала дачка пісменніка Наталля Адамовіч, а мясцовая ўлада вылучыла годнае месца для помніка і дапамагла з арганізацыяй урачыстасці.
Ідэю распрацавала і рэалізавала ініцыятыўная група, у якую ўваходзяць сябры бабруйскай суполкі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”.
У Бабруйску адкрылі першы помнік Алесю Адамовічу і зладзілі тэатралізаваную экскурсію ФОТА
Крэатыў года
Уручаецца ініцыятарам найбольш яскравай і крэатыўнай грамадскай акцыі / кампаніі / падзеі. Улічваецца нестандартны падыход да актуалізацыі грамадска значнай тэмы.
Прэмію атрымаў стваральнік
Маштабныя 3D мадэлі будынкаў старога Берасця можна разглядаць у любым зручным месцы, а пры жаданні прыкладане дапаможа знайсці і пабачыць аб’ект у поўную велічыню, дакладна там дзе ён некалі месціўся.“Гарбуз” года — антыпрэмія
Уручаецца за негатыўныя дзеянні ў дачыненні да арганізацыяў грамадзянскай супольнаьці ды іх прадстаўнікоў.
«Гарбуз года» атрымаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў і гісторык Ігар Марзалюк за апраўданне зносу памятных крыжоў у Курапатах і пераследу абаронцаў мемарыялу. Марзалюк назваў знос памятных крыжоў, пастаўленых грамадскімі актывістамі ў Курапатах, «упарадкаваннем».
Пераможцы ў конкурсе «Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці» івызначаюцца па выніках супольнага падліку галасоў, пададзеных за намінантаў сябрамі Рабочай групы Асамблеі, а таксама спецыяльна запрошанымі экспертамі з ліку лідараў і лідарак НДА, мінулагодніх пераможцаў прэміі, а таксама журналістаў.
ГА «БАЖ» віншуе пераможцаў! Зычым кожнаму поспехаў! У салідарнасці наша моц!