• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Агнешку Рамашэўскую-Гузы звольнілі з пасады дырэктаркі «Белсата»

    Пра гэта былая кіраўніца незалежнага тэлеканала паведаміла на сваёй старонцы ў Face­book.

    Рамашэўска-Гузы звольнілі з Белсата

    Агнешка Рамашэўская-Гузы. Фота: з асабістага архіва

    8 сакавіка былая дырэктарка «Белсата» Агнешка Рамашэўска-Гузы паведаміла, што бюджэт тэлеканала урэзалі амаль на 50%. А сёння ў сваіх сацсетках яна распавяла, што пасля 17 гадоў працы на тэлеканале і  пасля 32 гадоў працы ў TVP яе звольнілі.

    «Мне сказалі, што бюджэт тэлеканалу скарачаюць на 47% і гэта рашэнне Міністэрства замежных спраў.

    Тэлеканал плануюць падзяліць, таму рускамоўныя праграмы, верагодна, будуць пераведзены на TVP World. На маю думку, гэта вялікая памылка і прынцыповае парушэнне канцэпцыі, якая стваралася гадамі.

    «Белсат» меў сэнс і служыў Польшчы ў якасці станцыі, скіраванай  на Усход, у цяперашняй складанай і нават небяспечнай міжнароднай сітуацыі. На мой погляд, разбурэнне такой унікальнай працы і адзінага канала TVP, заснаванага знізу і які працуе пераважна з удзелам яго супрацоўнікаў, гэта памылка».

    Нагадаем, што напрамкі працы «Белсата» гэта:

    • рэдакцыя тэленавін (беларуская мова);
    • рэдакцыя тэленавін (руская мова);
    • праграмная рэдакцыя (фільмы, рэпартажы, публіцыстычныя і адукацыйныя праграмы і г.д.);
    • інтэрнэт-партал навін на беларускай мове;
    • інтэрнэт-партал навін «ВотТак» на рускай мове;
    • інтэрнэт-партал навін на польскай мове;
    • інтэрнэт-партал навін на англійскай мове;
    • падрыхтоўка праграм і кантралёры праграм;
    • аддзел сацыяльных сетак;
    • аддзел падтрымкі YouTube;
    • аддзел тэлетэхнікі і інфарматыкі;
    • эканамічны аддзел;
    • аддзел аналізу аўдыторыі.

    Агнешка Рамашэўская-Гузы нарадзілася ў Варшаве. Скончыла гістарычны факультэт Варшаўскага ўніверсітэту. Яна вядомая як сузаснавальніца Нацыянальнага камітэту незалежнай студэнцкай арганізацыі, першым старшынём якога стаў ейны муж Ярослаў Гузы. Падчас вучобы ў дактарантуры ў ЗША стажыравалася ў амерыканскіх медыях. З 1992 года працавала на нацыянальным Польскім тэлебачанні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці