• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Журналісты — не злачынцы! У Беларусі пачынаюцца пяць судовых працэсаў над прадстаўнікамі медыя ЗАЯВА

     

    Беларуская асацыяцыя журналістаў патрабуе спыніць расправу над журналістамі.

    Журналісты — не злачынцы! У Беларусі пачынаюцца пяць судовых працэсаў над прадстаўнікамі медыя 

    У чэрвені ў Беларусі распачнуцца пяць крымінальных працэсаў над прадстаўнікамі медыя. Улады планамерна пераследуюць медыйшчыкаў, абвінавачваючы нашых  калег паводле розных артыкулаў Крымінальнага кодэкс — ад удзелу ў пратэстах да дзяржаўнай здрады.

    6 чэрвеня ў Мінску ў закрытым рэжыме распачнецца суд па «справе інфармагенцтва БелаПАН». На лаве падсудных: былы намеснік дырэктара інфармагенцтва  Андрэй Аляксандраў (яго вінавацяць у арганізацыі пратэстаў, ухіленні ад выплаты падаткаў, стварэнні экстрэмісцкага фармавання «БелаПАН» альбо ўдзеле ў ім і здрадзе дзяржаве), яго дзяўчына Ірына Злобіна (вінавацяць у арганізацыі пратэстаў і здрадзе дзяржаве), былы дырэктар БелаПАН Дзмітрый Наважылаў (ухіленне ад выплаты падаткаў і стварэнне экстрэмісцкага фармавання «БелаПАН») і галоўны рэдактар Ірына Леўшына (стварэнне экстрэмісцкага фармавання «БелаПАН» альбо ўдзел у ім).

    7 чэрвеня ў Мінску пачнуць судзіць галоўную рэдактарку закрытай уладамі газеты «Новы Час» Аксану Колб. Рэдактарку незалежнага выдання вінавацяць у арганізацыі пратэстаў і ўдзеле ў іх.

    8 чэрвеня ў Магілёве ў закрытым рэжыме пачнуць судзіць фрылансера «Радыё Свабода» Андрэя Кузнечыка. Ужо пасля яго затрымання ўлады ўнеслі «Радыё Свабода» ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў, а цяпер журналіста будуць судзіць за ўдзел у такім фармаванні.

    Таксама ў чэрвені запланаваны суд над журналісткай тэлеканала «Белсат» Кацярынай Андрэевай, якая ўжо асуджаная за асвятленне пратэстаў да двух гадоў зняволення і адсядзела за кратамі 1,5 года.Незадоўга да вызвалення яе абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве. Кацярыне пагражае да 15 гадоў турмы.

    У чэрвені пачнецца суд і над журналісткай тэлеканала «Белсат» Ірынай Слаўнікавай. Як і Андрэя Кузнечыка, яе вінавацяць у стварэнні альбо ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні.

    Усяго на дадзены момант за кратамі ў Беларусі ў жахлівых умовах утрымліваюць 27 прадстаўнікоў медыя. Гэта лічба, на вялікі жаль, павялічваецца.

    Беларуская асацыяцыя журналістаў падкрэслівае, што журналісты — не злачынцы. Свабода выказвання з’яўляецца падмуркам дэмакратычнага грамадства. Журналісты павінны быць неадкладна вызваленыя з турмаў, мець магчымасць нармальна працаваць і жыць без страху за сваю сям’ю і сябе.

    #Stand­With­Be­larus

    #Jour­nal­is­mIs­No­tACrime

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці