• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Заява беларускіх праваабарончых арганізацый з нагоды пераследу супрацоўнікаў TUT.BY

    Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый з нагоды пераследу TUT.BY

    18 траўня Дэпартамент фінансавых расследаванняў прыйшоў з ператрусамі ў рэдакцыю,  рэгіянальныя структуры, да журналістаў і рэдактараў найбольш папулярнага беларускага інтэрнэт-партала TUT.BY. Адбыліся ператрусы таксама ў рэдакцыях сумежных бізнесаў — AV.BY, RABOTA.BY. Амаль адначасова на падставе паведамлення Генеральнай пракуратуры Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь абмежавала доступ да інтэрнэт-рэсурсу TUT.BY і яго люстэркаў.

    У той жа дзень Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю заявіў, што распачата крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫА» паводле прыкметаў складу злачынства, прадугледжанага часткай 2 артыкула 243 КК Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры).

    Мы, арганізацыі, што падпісаліся ніжэй, лічым гэтыя факты працягам наступу на свабоду слова. Спасылкі ўладаў на эканамічныя парушэнні, якія нібыта сталі падставай для пераследу, ужо шмат гадоў актыўна выкарыстоўваюцца дзеля абгрунтавання рэпрэсіўных захадаў супраць праваабаронцаў, медыя, незалежных прафсаюзаў.

    Гэта не першыя спробы ціску на найбуйнейшае беларускае сеткавае медыя. У жніўні 2018 года некалькі рэдактараў TUT.BY трапілі пад крымінальны пераслед па так званай «справе БелТА», на пачатку 2019 года галоўны рэдактар партала Марына Золатава была па гэтай справе асуджаная. Напрыканцы 2020 года партал TUT.BY пазбавілі статусу СМІ, неаднойчы на яго адрас з боку службовых асоб гучалі пагрозы заблакаваць дзейнасць.

    Мы лічым, што гэтыя дзеянні ў дачыненні да супрацоўнікаў найбуйнейшага і папулярнага ў краіне інфармацыйнага рэсурсу з’яўляюцца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі заблакаваныя дзясяткі грамадска-палітычных  і інфармацыйных сайтаў, шэраг друкаваных выданняў вымушаныя былі спыніць выхад. На раніцу 18 траўня за кратамі ў Беларусі знаходзілася 16 журналістаў і медыяспецыялістаў, 11 з іх — па крымінальных справах.

    Па справе TUT.BY вядома, што на 15.00 20 траўня затрыманыя:

    1. Генеральны дырэктар Людміла Чэкіна,

    2. Галоўны рэдактар Марына Золатава,

    3. Рэдактар Вольга Лойка,

    4. Намесніца дырэктара Ірына Рыбалка,

    5. Журналістка Алена Талкачова,

    6. Галоўная бухгалтарка Анжэла Асад,

    7. Намесніца галоўнай бухгалтаркі Марыя Новік,

    8. Галоўная інжынерка Ала Лапатко,

    9. Намеснік генеральнага дырэктара ў тэхнічных пытаннях Аляксандр Дайнека,

    10. Менеджар Андрэй Аўдзееў,

    11. Юрыстка Кацярына Ткачэнка,

    12. Былая юрыстка Ірына Касцючэнка.

      А таксама

    Дырэктар Hoster.by Сяргей Повалішаў,

    Дырэктарка Rock­et Data Дар’я Данілава,

    Юлія Чарняўская, удава Юрыя Зісера — заснавальніка TUT.BY, знаходзіцца пад хатнім арыштам. Больш за двое сутак пасля затрымання сваякам і блізкім не было вядома пра яе месцазнаходжанне.

    Сёння, 21 траўня, сканчаецца тэрмін папярэдняга затрымання пералічаных асобаў.

    Мы патрабуем:

    • вызвалення ўсіх затрыманых;

    • спынення ціску на свабоду выказвання, журналістаў і незалежныя медыя;

    • Спынення палітычна матываванага пераследу і вызвалення ўсіх палітычных зняволенных.

     

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»,

    РГА «Прававая ініцыятыва»,

    Беларускі дакументацыйны цэнтр,

    «Ініцыятыва FORB»,

    Цэнтр прававой трансфармацыі Lawtrend,

    Праваабарончы цэнтр «Вясна»,

    РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт»,

    Беларускі ПЭН-цэнтр.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе, спіс зняволеных

    05.11.2024

    Экстремизм и медиа. Аналитика БАЖ

    29.12.2023
    Акцэнты

    Доклад БАЖ: Беларусь 2022–2023. Права человека. Гражданское общество. Медиа

    2 ноября по инициативе ООН отмечается Международный день прекращения безнаказанности за преступления против журналистов. Этот день был актуальным для Беларуси даже до событий 2020-го — ведь начиная с 1994 года преступления в отношении журналистов в стране часто оставались без должного внимания правосудия. Таким же актуальным остается этот день и сейчас. Дмитрий Завадский, Вероника Черкасова... Их имена — лишь часть длинного списка журналистов, подвергшихся нападениям и избиениям. С 2020 года ситуация обострилась: действия властей можно охарактеризовать как террор против представителей медиасферы. Белорусская ассоциация журналистов публикует в этот день доклад «Беларусь 2022-2023: Права человека. Гражданское общество. Медиа», который содержит подробный обзор случаев давления на гражданское общество и медийное пространство. Скачать PDF
    01.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці