• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Сумесная заява праваабаронцаў: пераслед прафсаюза РЭП — палітычна матываваны

    3 жніўня 2017 года беларускія праваабарончыя арганізацыі выступілі з сумеснай заявай у абарону старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза Ігара Комліка.  Заява апублікаваная на сайце ПЦ "Вясна".

    Сумесная заява беларускіх праваабарончых арганізацый

    Мінск, 3 жніўня 2017 г.

    2 жніўня 2017 г. у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — “ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры” — быў затрыманы Генадзь Фядыніч, старшыня Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Пазней ён быў адпушчаны. Санкцыя ў межах артыкула, які інкрымінуецца Генадзю Фядынічу, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

    Крымінальная справа таксама ўзбуджаная ў дачыненні да Ігара Комліка, галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП. Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь правялі ператрусы дома ў Ігара Комліка, Генадзя Фядыніча і Наталлі Пічужкінай, а таксама ў офісе прафсаюза РЭП і цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюза ў Салігорску. Канфіскаваныя камп’ютарная тэхніка і фінансавыя дакументы.

    Паводле афіцыйнай інфармацыі  Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь у ходзе праверкі ў межах узбуджанай крымінальнай справы ўстаноўлена, што «старшыня і галоўны бухгалтар прафсаюзнай арганізацыі з мэтай асабістага ўзбагачэння адкрылі ад імя прафсаюза рахункі ў замежных банках, на якія пастаянна паступалі буйныя сумы грашовых сродкаў».

    Варта адзначыць, што аналагічная крымінальная справа была ўзбуджаная ў 2011 годзе ў дачыненні да старшыні Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, што адназначна было расцэнена праваабарончай і міжнароднай супольнасцю як пераслед за яго шматгадовую праваабарончую дзейнасць.

    Працоўная група ААН па адвольных затрыманнях, разглядаючы справу Алеся Бяляцкага, у сваім Меркаванні адзначыла, што ў адпаведнасці з артыкулам 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах дзяржавы-ўдзельніцы звязаныя не толькі негатыўным абавязальніцтвам не ўмешвацца ў стварэнне аб’яднанняў, альбо іх дзейнасць, але пазітыўным абавязацельствах забяспечваць прававую аснову для ўключэння ў такую ​​дзейнасць юрыдычных асоб. На думку Працоўнай групы, такія захады, як садзейнічанне задачам асацыяцый шляхам дзяржаўнага фінансавання або дазволу на вызваленне ад падаткаў на сродкі, атрыманыя з‑за межаў краіны, уваходзяць у сферу пазітыўнага абавязацельства ў адпаведнасці з артыкулам 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

    Крымінальная справа ў дачыненні да кіраўнікоў прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка мы адназначна ўспрымаем як атаку на незалежны прафсаюзны рух, звязаную з іх грамадскай актыўнасцю, і імкненнем уладаў запалохаць арганізацыі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. У гэтай сувязі хочам нагадаць, што прафсаюз РЭП сабраў больш за 45 тысяч подпісаў супраць Дэкрэта № 3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства» ( «Дэкрэт пра дармаедаў») і актыўна ўдзельнічаў у «Маршах недармаедаў», якія праходзілі ў многіх гарадах Беларусі вясной 2017 года, прававыя інспектары прафсаюза аказвалі прававую дапамогу грамадзянам.

    Дадзеныя абставіны сведчаць аб тым, што крымінальную справу, распачатую ў дачыненні да лідэраў прафсаюза РЭП, варта разглядаць у святле гарантый, замацаваных у артыкуле 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

    У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, нагадваем уладам Рэспублікі Беларусь, што згодна з артыкулам 22 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах кожны мае права на свабоду асацыяцыяў з іншымі, уключна права ствараць прафсаюзы і ўступаць у такія для абароны сваіх інтарэсаў. Карыстанне гэтым правам не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, якія прадугледжваюцца законам і якія неабходныя ў дэмакратычным грамадстве ў інтарэсах дзяржаўнай ці грамадскай бяспекі, грамадскага парадку, аховы здароўя і маральнасці насельніцтва ці абароны правоў і свабодаў іншых асобаў. Нішто не дае права дзяржавам, якія ўдзельнічаюць у Канвенцыі МАП № 87 прымаць заканадаўчыя акты ў шкоду гарантыяў, якія прадугледжаныя ў ёй, або ўжываць закон такім чынам, каб наносіўся ўрон гэтых гарантый.

    У адпаведнасці з артыкулам 3 Канвенцыі Міжнароднай арганізацыі працы аб свабодзе аб’яднанняў і абароне права аб’ядноўвацца ў прафсаюзы № 87 дзяржаўныя ўлады ўстрымліваюцца ад усялякага ўмяшання, здольнага абмежаваць права арганізацый работнікаў і працадаўцаў выпрацоўваць свае статуты і адміністрацыйныя рэгламенты, свабодна выбіраць сваіх прадстаўнікоў, арганізоўваць свой апарат і сваю дзейнасць і фармуляваць сваю праграму дзеянняў або перашкодзіць яго законнаму ажыццяўленню. Абарона прафсаюзаў і іх правоў ад замаху з боку ўрада з’яўляецца гарантыяй правоў грамадзян на абарону сваіх эканамічных і сацыяльных інтарэсаў.

    У сувязі з гэтым мы, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый:

    Лічым, што крымінальная справа, распачатая ў дачыненні да кіраўнікоў прафсаюза РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча палітычна матываваная, звязаная з іх актыўнай прафсаюзнай дзейнасцю і мірным ажыццяўленнем права на свабоду асацыяцыяў.

    Заклікаем спыніць крымінальны пераслед Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

    У сувязі з утрыманнем Ігара Комліка ў ізаляцыі разглядаем яго ў якасці палітвязня і патрабуем яго неадкладнага вызвалення.

    Адначасова патрабуем ад уладаў Беларусі спыніць ціск на незалежны прафсаюзны рух і заклікаем адмовіцца ад неправамернага ўмяшання ў іх дзейнасць.

    Заклікаем беларускую грамадскасць і міжнародная супольнасць ужыць усе магчымыя сродкі палітычнага і прававога ціску на ўрад Беларусі ў мэтах вызвалення Ігара Комліка.

    Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый

    Беларускі Дом правоў чалавека імя Б. Звозскава

    ПУ «Беларускі дакументацыйны цэнтр»

    РПГА «Беларускі Хельсінкскі камітэт»

    Ініцыятыўная група «Ідэнтычнасць і права»

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю

    Простае таварыства «Ініцыятыва FORB»

    Праваабарончы цэнтр «Вясна»

    РГА «Прававая ініцыятыва»

    Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць»

    Установа «Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве «Хьюман Канстанта»

    Асветніцкая ўстанова «Цэнтр прававой трансфармацыі»

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе, спіс зняволеных

    05.11.2024

    Экстремизм и медиа. Аналитика БАЖ

    29.12.2023
    Акцэнты

    Доклад БАЖ: Беларусь 2022–2023. Права человека. Гражданское общество. Медиа

    2 ноября по инициативе ООН отмечается Международный день прекращения безнаказанности за преступления против журналистов. Этот день был актуальным для Беларуси даже до событий 2020-го — ведь начиная с 1994 года преступления в отношении журналистов в стране часто оставались без должного внимания правосудия. Таким же актуальным остается этот день и сейчас. Дмитрий Завадский, Вероника Черкасова... Их имена — лишь часть длинного списка журналистов, подвергшихся нападениям и избиениям. С 2020 года ситуация обострилась: действия властей можно охарактеризовать как террор против представителей медиасферы. Белорусская ассоциация журналистов публикует в этот день доклад «Беларусь 2022-2023: Права человека. Гражданское общество. Медиа», который содержит подробный обзор случаев давления на гражданское общество и медийное пространство. Скачать PDF
    01.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці