Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ заклікала неадкладна вызваліць Ларысу Шчыракову
13 снежня 2022
Беларуская асацыяцыя журналістаў
Прадстаўніца АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Тэрэза Рыбейра у сваім Твітары адрэагавала на нядаўняе затрыманне беларускай журналісткі Ларысы Шчыраковай, сына якой пасля затрымання забралі ў дзіцячы прытулак.
— Затрыманне былой журналісткі Ларысы Шчыраковай у Беларусі і адсутнасць інфармацыі аб абставінах справы выклікаюць глыбокую заклапочанасць. Я заклікаю вызваліць яе. #JournalismIsNotACrime, — напісала Тэрэза Рыбейра.
Сёння раніцай стала вядома, што супраць Ларысы Шчыраковай завялі крымінальную справу за нібыта дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Вядучая АНТ Наталля Немагай: Мне да дзвярэй прыносілі пахавальныя вянкі
22.02.2024
Як атрымліваць кайф ад футбола, застаючыся журналістам? Гутарка са Змітром Міцкевічам
05.09.2024
«Хацелі патлумачыць, хто мы». Фатографка Ірына Арахоўская пра выставу з гісторыямі беларускіх эмігрантаў у Варшаве
16.06.2024
Сяргею Дубаўцу — 65. Вялікая гутарка пра новыя кнігі, дражненне Лукашэнкі, бізнэс на Занзібары і самы шчаслівы час
17.09.2024