• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Патрабуем неадкладна спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да блогера Сяргея Пятрухіна

    Супольная заява праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці.

    Сергей Петрухин

    Мінск, 02 красавіка 2019 г.

    9 красавіка 2019 г. у судзе Леніскага р‑на г. Брэста распачнецца разгляд крымінальнай справы у дачыненні да вядомага брэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна.

    Пастанову аб прад’яўленні абвінавачвання С. Пятрухіну па ч.2 арт. 188 (“Паклёп”) і ч.2 арт. 189 (“Абраза”) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь вынес 1 красавіка Брэсцкі міжраённы аддзел Следчага камітэту (СК).

    Падставай для прыцягнення блогера да крымінальнай адказнасці сталі відэаролікі, якія былі знятыя ў сакавіку і красавіку 2018 г.  і трансляваліся на відэахостынгу YouTube. У гэтых відэароліках С. Пятрухін заявіў аб датычнасці шэрагу супрацоўнікаў Ленінскага РУУС г. Брэста да збіцця ў міліцэйскім участку ў 2016 г. грамадзяніна П. Камінскага.

    Варта адзначыць, што збіты супрацоўнікамі Ленінскага РУУС г. Брэста П. Камінскі звярнуўся з заявай у Следчы камітэт аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці супрацоўнікаў міліцыі, указаных у відэароліках С. Пятрухіна. Нягледзячы на ​​тое, што экспертыза зафіксавала нанесеныя П. Камінскаму пабоі і не выключае іх прычыненне пры заяўленых Камінскім абставінах, СК вынес пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. За перыяд з 2016 па 2019 гг. было вынесена восем пастаноў аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, сем з якіх адмянялася вышэйстаячымі органамі СК і пракуратуры ў сувязі з непаўнатой праведзенай праверкі па заяве. На дадзены момант чарговая скарга на раней вынесеныя пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі накіраваныя П. Камінскім на імя пракурора г. Брэста і ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь.

    У сувязі з тым, што працэдура па праверцы заявы П. Камінскага аб прыцягненні да крымінальнай адказнасці супрацоўнікаў міліцыі пакуль не скончаная, папярэдняга расследавання не праведзена, прыцягненне да крымінальнай адказнасці С. Пятрухіна з’яўляецца незаконным і неабгрунтаваным. Мы таксама лічым, што яго крымінальны пераслед мае палітычна-матываваны характар і звязаны выключна з рэалізацыяй С.Пятрухіным гарантаваных Канстытуцыяй і міжнароднымі нормамі права ў галіне правоў чалавека свабодаў – свабоды выказвання меркавання, збору і распаўсюду інфармацыі.

    Дэкрыміналізацыя дыфамацыйных правапарушэнняў з’яўляецца стандартам, сфармуляваным і абгрунтаваным у рашэннях шэрагу міжнародных арганізацый. Міжнародныя органы, ААН і АБСЕ, рэкамендавалі скасаваць законы, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць за дыфамацыю, або, як мінімум, не пазбаўляць волі за здзяйсненне дыфамацыйных правапарушэнняў, прыняўшы за норму грамадзянска-прававы пераслед. Паўнамоцныя прадстаўнікі ААН, АБСЕ і ААД па пытаннях свабоды слова заяўлялі, што «крымінальны пераслед за дыфамацыю не з’яўляецца апраўданым абмежаваннем свабоды выказвання перакананняў; усе законы пра крымінальны пераслед за дыфамацыю падлягаюць адмене і замене, дзе гэта неабходна, грамадзянска-прававымі мерамі адказнасці».

    Брэсцкі блогер Cяргей Пятрухін — сталы ўдзельнік акцый пратэсту супраць будаўніцтва экалагічна шкоднага акумулятарнага завода, раней неаднаразова затрымліваўся ў сувязі з гэтым супрацоўнікамі міліцыі. Таксама С. Пятрухін стаў вядомы дзякуючы шматлікім відэаролікам, якія крытыкуюць дзейнасць прадстаўнікоў мясцовай улады, у тым ліку і органаў унутраных спраў.

    Апошнія выпадкі крымінальнага пераследу ў дачыненні да блогераў С. Пятрухіна, А. Кабанава і А. Павука выклікаюць нашую сур’ёзную занепакоенасць і могуць сведчыць аб узмацненні кантролю над інтэрнэт-сферай напярэдадні маючых адбыцца на прыканцы бягучага году выбарах.

    У сувязі з гэтым, мы прадстаўнікі праваабарончых арганізацый Беларусі заклікаем:

    • неадкладна спыніць крымінальны пераслед Сяргея Пятрухіна і зняць з яго ўсе прад’яўленыя абвінавачванні;

    • не выкарыстоўваць Крымінальны кодэкс па справах, звязаных з дыфамацыяй.

    ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”;

    Праваабарончы цэнтр “Вясна”;

    Беларускі ПЭН-цэнтр;

    Публічная ўстанова “Беларускі дакументацыйны цэнтр”;

    Беларускі Дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

    РПГА “Беларускі Хельсінскі камітэт”;

    Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

    Камітэт рэпрэсаваных “Салідарнасць”;

    Таварыства “Ініцыятыва FORB”;

    Цэнтр прававой трансфармацыі «lawtrend»;

    РГА “Прававая ініцыятыва”;

    Кансультацыйны цэнтр па актуальных міжнародных практыках і іх імплементацыі ў праве “Хьюман Канстанта”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе, спіс зняволеных

    У табліцы сабраныя ўсе вядомыя нам выпадкі, у якіх Беларуская асацыяцыя журналістаў бачыць парушэнне правоў журналістаў у сувязі з іх прафесійнай дзейнасцю. Можаце дапоўніць? Напішыце нам на office@baj.media! Коллеги в тюрьмах. Адреса для писем, бандеролей и переводов
    05.11.2024

    Экстремизм и медиа. Аналитика БАЖ

    29.12.2023
    Акцэнты

    Доклад БАЖ: Беларусь 2022–2023. Права человека. Гражданское общество. Медиа

    2 ноября по инициативе ООН отмечается Международный день прекращения безнаказанности за преступления против журналистов. Этот день был актуальным для Беларуси даже до событий 2020-го — ведь начиная с 1994 года преступления в отношении журналистов в стране часто оставались без должного внимания правосудия. Таким же актуальным остается этот день и сейчас. Дмитрий Завадский, Вероника Черкасова... Их имена — лишь часть длинного списка журналистов, подвергшихся нападениям и избиениям. С 2020 года ситуация обострилась: действия властей можно охарактеризовать как террор против представителей медиасферы. Белорусская ассоциация журналистов публикует в этот день доклад «Беларусь 2022-2023: Права человека. Гражданское общество. Медиа», который содержит подробный обзор случаев давления на гражданское общество и медийное пространство. Скачать PDF
    01.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці