Інфармацыя аб працягу дзейнасці, паступленні і выдаткаванні грашовых сродкаў і іншай маёмасці
ІНФАРМАЦЫЯ АБ ПРАЦЯГУ ДЗЕЙНАСЦІ, ПАСТУПЛЕННІ І ВЫДАТКАВАННІ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ І ІНШАЙ МАЁМАСЦІ
У адпаведнасці з часткай 6 артыкула 24 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях”, на падставе артыкула 9–2 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. № 165‑З “Аб захадах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюду зброі масавага паражэння” грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” паведамляе наступнае.
Адпаведная інфармацыя пра дзейнасць арганізацыі, у тым ліку пра паступленні і выдаткаванні грашовых сродкаў і іншай маёмасці, размешчаная на сайце www.baj.by.
Грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” паведамляе, што працягвае сваю дзейнасць, і інфармуе, што кіруючы орган арганізацыі — Рада — размяшчаецца па адрасе: 220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 16–265.
Па стане на 1 студзеня 2021 года колькасць членаў грамадскага аб’яднання складае 1310 чалавек.
На 1 сакавіка 2021 года ў аб’яднанні чатыры арганізацыйныя структуры:
-
Брэсцкае аддзяленне грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (пасведчанне аб пастаноўцы на ўлік № 01–399, рашэнне № 506 Ленінскага раёна г. Брэста ад 01.11.06 г.),
-
Гомельская гарадская арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 03–01515/002, рашэнне № 1181 Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 15.11.2006 г.),
-
Лунінецкі раённы філіял грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (пасведчанне аб пастаноўцы на ўлік № 01–258, рашэнне № 44 Лунінецкага раённага выканаўчага камітэта ад 18.01.07 г.),
-
Маладзечанская пярвічная арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (пасведчанне аб пастаноўцы на ўлік № 01–2/304, рашэнне № 441 Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта ад 11.05.2015 г.).
Звесткі пра мерапрыемствы, праведзеныя ў 2020 годзе:
№ п/п |
Назва мерапрыемства |
Мэты мерапрыемства |
Дата правядзення мерапрыемства |
1 |
Конкурс “Вольнае слова-2020” |
Творчае самавыяўленне і рост прафесійнага майстэрства членаў арганізацыі |
08.10.2020 |
2 |
Кампанія “За доступ да інфармацыі” |
Бесперашкоднае атрыманне і распаўсюд інфармацыі |
Студзень-снежань 2020 |
3 |
Вэбінар “Як раскачаць медыя спартыўнымі тэмамі” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
25.01.2020 |
5 |
Вэбінар “Сацыяльны горад. Асвятленне гарадскіх сацыяльных тэм” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
27.02.2020 |
6 |
Вэбінар “Як працаваць з інфармацыяй, калі шмат чутак, а афіцыйныя органы маўчаць” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
09.03.2020 |
7 |
Вэбінар “Як пісаць пра бюджэт цікава і без памылак” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
23.03.2020 |
8 |
Вэбінар “Пра бяспеку журналістаў” |
Абарона правоў і законных інтарэсаў сябраў арганізацыі ў дзяржаўных органах |
15.03.2020 |
9 |
Вэбінар “Як журналістам не выгарэць падчас дыстанцыйкі” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
20.04.2020 |
10 |
Вэбінар “Анлайн з журналістамі з Варшавы. Як рабіць ТВ падчас каранціну?” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
22.04.2020 |
11 |
Вэбінар “Як журналісту забяспечыць уласную бяспеку падчас акцый” |
Абарона правоў і законных інтарэсаў сябраў арганізацыі ў дзяржаўных органах |
21.05.2020 |
12 |
Вэбінар “50+ інструментаў аўтаматызацыі піяру” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
23.06.2020 |
13 |
Вэбінар “На чым сёння грунтуецца брэнд” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
04.06.2020 |
14 |
Вэбінар “Як журналістам забяспечыць уласную бяспеку падчас выбараў” |
Абарона правоў і законных інтарэсаў сябраў арганізацыі ў дзяржаўных органах |
25.06.2020 |
15 |
Вэбінар “Пандэмія і выбары: новыя сэнсы” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
30.06.2020 |
16 |
Вэбінар “Як браць інтэрв’ю ў людзей, якія перажылі траўматычныя падзеі падчас COVID-19” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
17.09.2020 |
17 |
Вэбінар “Прадзюсаванне ўласнага кантэнту ў сацсетках і месенджарах” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
13.10.2020 |
18 |
Вэбінар “Як пісаць пра ахвяры гвалту падчас COVID-19” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
20.10.2020 |
19 |
Вэбінар “Як распавесці пра пандэмію цікавей за сухі тэкст: мультымедыйныя інструменты для журналістаў” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
03.11.2020 |
20 |
Вэбінар “Журналісцкае расследаванне ў эпоху пандэміі” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
10.11.2020 |
21 |
Вэбінар “Пытанні бяспекі журналістаў” |
Абарона правоў і законных інтарэсаў сябраў арганізацыі ў дзяржаўных органах |
16.11.2020 |
22 |
Вэбінар “Здымкі фотапраектаў анлайн” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
26.11.2020 |
23 |
Вэбінар “Крызіс у Беларусі: канфлікты і пазіцыя ЕС, Расіі, ЗША” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
03.12.2020 |
24 |
Вэбінар “Праца медыйшчыкаў з кантэнтам карыстальнікаў: каналы, праверка, перапакаванне, хуткасць” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
08.12.2020 |
25 |
Вэбінар “Дзе браць і як візуалізаваць дадзеныя пра COVID-19” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
10.12.2020 |
26 |
Вэбінар “Як пісаць пра людзей сталага ўзросту” |
Садзейнічанне творчаму росту і прафесійнаму майстэрству членаў арганізацыі |
14.12.2020, 21.12.2020 |
27 |
Вэбінар “Блакіроўка інтэрнэт-рэсурсаў: прававыя інструменты” |
Абарона правоў і законных інтарэсаў сябраў арганізацыі ў дзяржаўных органах |
16.12.2020 |
Інфармацыя пра паступленні і выдаткаванне грашовых сродкаў і іншай маёмасці грамадскага аб’яднання:
- Інфармацыя пра паступленні грашовых сродкаў і іншай маёмасці:
№ п/п |
Від інфармацыі |
Лічбавае значэнне інфармацыі, руб. |
1. |
Агульная сума грашовых сродкаў, якая паступіла, з іх: |
34 276 |
1.1 |
уступныя і сяброўскія ўнёскі (калі яны прадугледжаныя статутам)
|
25 026 |
1.2. |
звесткі аб паступленнях ад праведзеных у статутных мэтах лекцый, выстаў, спартовых і іншых мерапрыемстваў |
0 |
1.3. |
прыбыткі ад прадпрымальніцкай дзейнасці, якая ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым часткай 3 артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб грамадскіх аб’яднаннях” |
0 |
1.4. |
звесткі аб добраахвотных ахвяраваннях |
9 250 |
1.5. |
звесткі аб паступленнях ад замежных дзяржаў (арганізацый), міжнародных арганізацый |
0 |
1.6. |
звесткі аб іншых крыніцах, не забароненых заканадаўствам |
0 |
2. Інфармацыя аб выдаткаванні грашовых сродкаў і іншай маёмасці:
№ п/п |
Від інфармацыі |
Лічбавае значэнне інфармацыі, руб. |
2. |
Агульная сума выдаткаў грашовых сродкаў і іншай маёмасці, з іх: |
30 418 |
2.1 |
Налічаная сума заробку, колькасць штатных адзінак у арганізацыі на канец справаздачнага перыяду |
20 412 7 штатных адзінак |
2.2. |
Звесткі аб выдатках на матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне |
0 |
2.3. |
Звесткі аб іншым выкарыстанні грашовых сродкаў і іншай маёмасці (падаткі, ФСАН і інш.) |
10 006 |
Cтаршыня ГА «БАЖ» Бастунец А.Л.