Індэкс свабоды прэсы: Беларусь сярод найгоршых, побач з Таджыкістанам, Азэрбайджанам і Расеяй
У новым рэйтынгу свабоды прэсы Беларусь заняла 153-е месца сярод 180 пазыцый.
Індэкс складае міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў». Беларусь у ім за год паднялася на пяць радкоў і стала 153‑й, адкрываючы сьпіс краін з крытычным паказчыкам, дзе любая незалежная прэса фактычна забароненая. На пазыцыю вышэй, замыкаючы сьпіс краін, дзе інфармацыя несвабодная, але пагрозы незалежным журналістам крыху меншыя, ідзе Таджыкістан.
Адразу за Беларусьсю ў рэйтынгу месьцяцца Азэрбайджан, Расея і Афганістан.
Самыя свабодныя для прэсы дзяржавы — Нарвэгія, Данія, Швэцыя, Эстонія і Фінляндыя. Суседзі Беларусі: Літва 9‑я, Латвія — 22‑я, Польшча 66‑я, Украіна 106‑я.
Тры заключныя пазыцыі, з самым жорсткім стаўленьне дзяржавы да прэсы, ідуць Іран, Эрытрэя і Паўночная Карэя.