• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларусь залічылі да краін, дзе пануе беспакаранасьць за злачынствы супраць журналістаў

    182 журналісты загінулі пры выкананьні службовых абавязкаў у 2016 і 2017 гадах. Сёлета ад 1 студзеня да канца кастрычніка UNESCO зарэгістравала 86 забойстваў. Лічбы агучаныя ў Міжнародны дзень спыненьня беспакаранасьці за злачынствы супраць журналістаў, які ААН заснавала 2 лістапада 2013 году.

    Цягам 2006–2017 гадоў у сьвеце забілі звыш 1000 журналістаў. Прычым упершыню летась большасць ахвяраў (55%) прыпадае на краіны, не закранутыя ўзброенымі канфліктамі.

    Беспакаранасьць у дачыненьні да злачынстваў супраць журналістаў прымушае задумацца: толькі адна справа зь дзесяці даходзіць да суду.

    У гэтым пераліку фігуруе і Беларусь: пры нявысьветленых абставінах тут у 2010 годзе загінуў Алег Бябенін, адзін з заснавальнікаў сайту «Хартыя-97». Улады назвалі гэтую сьмерць суіцыдам.

    «Барацьба зь беспакаранасьцю зьяўляецца неад’емнай часткай намаганьняў у забеспячэньні свабоды выказваньня, свабоды прэсы і доступу да інфармацыі. Бясьпека журналістаў, якія рызыкуюць сваім жыцьцём, каб данесьці да нас інфармацыю, — ня толькі наш прамы абавязак, але і выклік дэмакратыі», — заявіла Генэральны дырэктар UNESCO​ Одры Азуле з нагоды Міжнароднага дня спыненьня беспакаранасьці за злачынствы супраць журналістаў.

    За апошняе дзесяцігодзьдзе ўзрасла колькасць жанчын-журналістак, якія загінулі пры выкананьні службовых абавязкаў. Летась UNESCO зарэгістравала самую высокую лічбу — 11 сьмяротных выпадкаў.

    У дакладзе Одры Азуле адзначаецца, што жанчыны больш уразьлівыя да пагрозаў, зьвязаных з гендэрнай прыналежнасьцю. У прыватнасьці, гэта тычыцца сэксуальнага дамаганьня, слоўных абразаў, запалохваньня ў інтэрнэце.

    90% усіх забітых у 2017 годзе журналістаў складаюць мясцовыя рэпартэры, якія займаюцца карупцыйнымі, крымінальнымі і палітычнымі расьсьледаваньнямі. Аднак іхныя забойствы асьвятляюцца ў СМІ значна меней, чым гібель іх замежных калег.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае

    Рэпрэсіі супраць журналістаў і медыя ў 2024 годзе, спіс зняволеных

    08.04.2024

    Экстремизм и медиа. Аналитика БАЖ

    29.12.2023
    Акцэнты

    Доклад БАЖ: Беларусь 2022–2023. Права человека. Гражданское общество. Медиа

    2 ноября по инициативе ООН отмечается Международный день прекращения безнаказанности за преступления против журналистов. Этот день был актуальным для Беларуси даже до событий 2020-го — ведь начиная с 1994 года преступления в отношении журналистов в стране часто оставались без должного внимания правосудия. Таким же актуальным остается этот день и сейчас. Дмитрий Завадский, Вероника Черкасова... Их имена — лишь часть длинного списка журналистов, подвергшихся нападениям и избиениям. С 2020 года ситуация обострилась: действия властей можно охарактеризовать как террор против представителей медиасферы. Белорусская ассоциация журналистов публикует в этот день доклад «Беларусь 2022-2023: Права человека. Гражданское общество. Медиа», который содержит подробный обзор случаев давления на гражданское общество и медийное пространство. Скачать PDF
    01.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці