БАЖ выказвае абурэнне і пратэст у сувязі з прысудам Кацярыне Андрэевай
БАЖ выказвае абурэнне і пратэст у сувязі з прысудам Кацярыне Андрэевай. ЗАЯВА
У дадатак да ранейшага пакарання ў 2 гады, якое мусіла скончыцца ў верасні, журналістку асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў “здрадзе дзяржаве”.
Беларуская асацыяцыя журналістаў расцэньвае гэты прысуд, як судовую расправу над калегай за выказванне ёй меркавання і выкананне прафесійнай журналісцкай працы.
Тое, што справа разглядалася ў закрытым рэжыме, закрывае для грамадства нават самыя простыя акалічнасці абвінавачання, высунутага супраць журналісткі.
БАЖ бачыць у гэтым выраку непрыхаваны пераслед канкрэтнага чалавека. Заклікаем кампетэнтныя дзяржаўныя органы неадкладна адмяніць прысуд.
Журналістцы Кацярыне Андрэевай прысудзілі 8 гадоў за «здраду дзяржаве»
EFJ: journalist Katsiaryna Andreeva sentenced to 8 years for alleged treason